полесье

Панёва і кічка на Бранскім Палессі: да пытанняў аб межах этнічнай тэрыторыі беларусаў і выкарыстанні дакументальнай кінахронікі

Вольга Лабачэўская

У Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў у Дзяржынску захоўваецца дакументальная стужка «У Бранскім Палессі», датаваная 1930 годам. Унікальныя кадры з мінулага разгортваюць перад гледачом карціны вясковага жыцця з няспешным рухам крылаў ветракоў, жнівом, малацьбой, якія змяняюцца святамі – жаночай гульнѐй, вясельным абрадам надзявання маладой павойніка, вадасвяццем, хросным ходам з цудатворным абразам Божай Маці. Запамінаецца твар дзяўчыны, якая рухаючыся разам з натоўпам за святыняй, раптам азіраецца і доўга-доўга глядзіць у аб’ектыў кінакамеры.

Дзякуючы цуду кіно, не толькі мы разглядаем людзей таго часу, але і яны са здзіўленне глядзіць на нас з вамі з нямога чорна-белага экрана. Нібы машына часу, архіўная кінастужка ажыўляе тое, што ўжо даўно не існуе.

Читать далее