вяліж

У пошуках беларускасці на паўднёвай Пскоўшчыне

Міраслаў Янковяк

 

Больш за 100 год таму лінгвісты і этнографы, якія вывучалі дыялекты, духоўную і матэрыяльную культуру, вызначалі межы рассялення беларускага этнасу. Лінія, вызначаная, напрыклад, А. Рыціхам ў 1875 г. ці Я. Карскім у 1903 г. значна выходзіла па-за сучасныя межы Беларусі. Беларусы жылі на тэрыторыях, што сёння належаць да Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Расіі. Гэта тычыцца таксама паўднёвай часткі Пскоўшчыны (не ў гістарычным сэнсе, а менавіта той часткі, якая калісьці ўваходзіла ў Віцебскую губерню, а з 1957 г. знаходзіцца ў межах сучаснай Пскоўскай вобласці).

Стастычныя дадзеныя канца ХІХ і пачатку ХХ ст. выразна паказваюць, што гэтыя паветы былі населеныя беларусамі і мелі відавочна беларускі характар. Напрыклад, ў 60-х гадах ХІХ ст. у Невельскім павеце беларусы складалі 60,8% ад усіх жыхароў, у Вяліжскім і Себежскім – нават 90,2% і 80,9% (для параўнання палякаў было адпаведна 0,9%, 3,1%, 2,2%). Гэтыя дадзеныя падцвярджаюць таксама даследванні Я. Карскага, чальцоў Маскоўскай Дыялекталагічнай Камісіі (1914 г.) і П. Бузука (1926 г.). П. Бузук асабіста наведаў Невельскі і Вяліжскі паветы і адназначна падцвердзіў беларускі характар гаворкі мясцовага насельніцтва. Самыя жыхары гэтых земляў таксама бачылі сваю моўную адрознасць ад расійцаў і беларусаў з поўдня. Бузук прыводзіць у сваёй публікацыі словы жыхаркі колішняга Вяліжскага павету: Нас называюць пылякамі (г. зн. беларусамі – П.Б.), калі паедзім за Вялікіе Лукі, а за Неўлем сьмяюцца з нас ужо за тое, што мы больше ныварачуем пы-расійську.

Читать далее

Часцінкі далёкай зоркі

Астры лёсу братоў Даркевічаў

Барыс Крэпак

Лічыцца, што астры, якія напісаў напрыканцы жыцця Хрыстафор Даркевіч, сімвалізуюць сум. Яны – падарунак чалавеку ад багоў, яго абярэг, амулет, часцінкі далёкай зоркі… «…Пагаджэнне лёсу са свабодай чалавека розуму недаступнае». Так пісаў Уладзімір Даль. Сапраўды, многія чалавечыя лёсы, што апынуліся пад стальным прэсам сталінскіх рэпрэсій 1930-х, да гэтага часу цяжка ўявіць. Асабліва калі гаворка ідзе аб творчых асобах, якія знаходзіліся, здавалася б, па-за палітыкай і для якіх галоўным у жыцці было мастацтва… Лёс братоў Пятра і Хрыстафора Даркевічаў склаўся трагічна: абодва былі арыштаваны ў Віцебску ў адзін і той жа дзень – 27 красавіка 1937-га, асуджаны 20 кастрычніка, а праз два тыдні таго ж года расстраляны па артыкуле 58 пункт 10 – «Контррэвалюцыйная дзейнасць». Праз 20 гадоў, 6 верасня 1957-га, Вярхоўным судом БССР быў рэабілітаваны «за адсутнасцю складу злачынства» Пётр, а 12 сакавіка 1961-га – Хрыстафор. Першы – мастацтвазнаўца, педагог, чытаў лекцыі па гісторыі сусветнага мастацтва ў вучылішчы, а таксама ў кінатэхнікуме і педагагічным інстытуце. Другі – мастак-жывапісец і манументаліст, таксама педагог Віцебскага мастацкага вучылішча (да 1934 г. – тэхнікум).

Читать далее

Завулак імя Янкі Купалы

Юрка Віцьбіч

У нас, безумоўна, няма аніякіх падставаў, каб адчуваць крыўду да газеты «Новое русское слово». Газета гэтая, як падкрэслівае самая ейная назва, не беларуская, а расейская. Таму калі мы, беларусы, ведаем гісторыю і літаратуру Расеі, дык расейцам, а тым больш на эміграцыі, зусім неабавязкова цікавіцца гісторыяй і літаратурай суседняе Беларусі. Адсюль зусім натуральна, што, разгарнуўшы нумар «Нового русского слова» ад 12 лістапада г. г., мы пабачылі і вялізны артыкул «Силуэты старой Москвы» і бюлетэнь Керэнскага, або «Лиги борьбы за Народную Свободу»,- «Грядущая Россия». А беларускае імя, такое дарагое ўсім нашым суродзічам ад калыскі да труны, мы знайшлі сярод абвестак. Там на бізнесавай старонцы побач з рэкламай расейскага кабарэ «Две гитары» мы заўважылі:

Читать далее

Падарожжа ў горад Вяліж

Паважаныя слухачы, з новага году запрашаем вас на цыкл перадачаў, прысьвечаных гістарычным беларускім паселішчам, якія з-за зьменаў межаў апынуліся па-за Беларусьсю, але культурна й мэнтальна надалей зь ёю зьвязаныя.

Нашае падарожжа будзе адбывацца фактычна па памежжы былога Вялікага Княства Літоўскага – дзяржавы, якая калісьці аб’ядноўвала ўсе этнаграфічныя беларускія землі.

У сёньняшнім гістарычным падарожжы запрашаем наведаць горад Вяліж. Дзе ён знаходзіцца й як выглядае ў сучаснасьці? – пра гэта распавядае географ Уладзімер Міхневіч.

Читать далее