ВКЛ

Паповагорская воласць у складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ

Уладзімір Васькоў

У гістарычных працах, за выключэннем гісторыка-краязнаўчага нарыса У.А. Снытко «Красногорье мое родное», гісторыя Краснай Гары, а дакладней – Паповай Гары (так да 31 кастрычніка 1922 года называўся гэты населены пункт) і Паповагорскай воласці закранаецца толькі фрагментарна, а час знаходжання воласці ў ХVII стагоддзі ў складзе Старадубскага павета Смаленскага ваяводства ВКЛ увогуле практычна не асветлены. Таму гэты невялікі артыкул мусіць, хаця б часткова, ліквідаваць гэты прабел.

Красная Гара – гарадскі пасёлак, адміністрацыйны цэнтр Краснагорскага раёну і Краснагорскага гарадскога пасялення Бранскай вобласці РФ. Знаходзіцца на рацэ Бесядзь, за 202 км на захад ад Бранску, за 15 км ад мяжы з Гомельскай вобласцю Беларусі. Насельніцтва 5,8 тыс. жыхароў (2012 г.).

Читать далее

Генэза беларускага руху на Смаленшчыне

Фарыд Беррашэд

Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў ХІ ст., калі ў 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам. Не гледзячы на вылучэнне Смаленскай зямлі ў асобную дзяржаву-княства, дасягнуўшага пры Расціславе Мсціславічу (1125—59 гг.) найбольшых памераў, этнакультурная сувязь смаленцаў і насельнікаў суседніх княстваў не перарывалася.

У канцы IX—X стст. славянізвавная балцкая супольнасць Krievа, сярод якой засяляліся славяне-каланісты, стала называцца “крывічамі”. Балта-славянскі арэал крывічоў ахопліваў не толькі Смаленскую, але і суседнюю Полацкую зямлю[1].

Читать далее

Нацыянальны сімвал беларусаў

Л. Спаткай,

сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства

 

З незапамятных часоў нашы продкi, славяне–крывiчы, карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм ня толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi–абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагчы iх уладальнiкам у паўсядзённым жыццi, або абаранiць iх пад час вайсковай справы.  Часцей гэта геаметрычныя фiгуры: прамыя або касыя («андрэеўскiя») крыжы, зоркi з чатырма,  шасцю, або  васьмю канцамi–промнямi; радзей – рэальныя або мiфiчныя iстоты.

Читать далее

Гістарычныя беларускія межы ў ацэнцы эміграцыі – 2

Ніна Баршчэўская

Вялікае Княства Літоўскае, якое існавала ад паловы XІІІ да канца XVІІІ стагодзьдзя, задзіночыла ў сваіх межах усе беларускія землі, з выняткам беларускай часткі Цьверскага Княства. Пачынаючы ад часоў Вялікага Князя Гедыміна да задзіночанага беларускага гаспадарства належаў Пскоў. У 1396-97 гадох было далучана да Літвы Княства Разанскае. Аўкштота, адна зь дзьвюх частак сёньняшняе Летувы, была прылучана да Літвы яшчэ за першага гаспадара, Міндоўга. У палове XІV стагодзьдзя ў ВКЛ увайшлі ўкраінскія землі, а за Альгерда межы яго пашырыліся па паўночныя берагі Чорнага мора, ад утоку ў яго Дняпра да ўтоку Дзясны. У 1411 годзе да Літвы была далучана Жамойць (Жмудзь).

Читать далее

Польская поэма XVII века о великолепии Смоленска

Дариуш Хэмпэрэк

В XV-XVII вв. история Смоленска и Смоленской земли переплеталась с судьбами литовского и польско-литовского государств. С 1405 г. до 1514 г. город находился в границах Великого княжества Литовского, а с 1611 г., после 21 месяца осады королем Сигизмундом III Вазой, был присоединен к Речи Посполитой, что подтвердило перемирие в Дывилине (1619) и мир в Полянове (1634). Смоленщина оставалась в границах польско-литовского государства до 1654 г., то есть 43 года в XVII веке.

Стратегическое значение Смоленска ценили как поляки и литовцы, называя его ‘ключом Москвы’ (clavis Moscuae), так и русины, именуя его ‘ключом Литвы’ (Платонов 1937: 54; Kupisz 2001: 13). На рубеже XVI-XVII веков царь Борис Годунов сделал город над Днепром самой мощной крепостью Московского государ ства. Сигизмунд III, восстановив укрепления Смоленска, построил так называемую Сигизмундовскую крепость, созданную по образцу самой современной модели того времени – голландской. О значении, которое Речь Посполитая придавала Смоленщине, свидетельствует высокое место Смоленского воеводства в парламенте Речи Посполитой: его чиновники занимали в иерархии административных единиц 16-ое место из 36, опережая, к примеру, Мазовецкое воеводство с Варшавой или огромное Минское воеводство.

Читать далее