Праблема этнічнай мяжы і памежных тэрыторыяў зьяўлялася адной з найскладанейшых праблемаў ХХ стагодзьдзя. Сталася так, што на мапе Эўропы практычна нельга знайсьці краінаў, у якіх дзяржаўныя межы поўнасьцю адпавядалі бы межам этнічным.

Беларусь, як вядома, не зьяўляецца выняткам з агульнага правіла. Маючы моцных суседзяў, як з захаду, так і з усходу, наша зямля вымушана была стаць краінай-донарам, якая больш аддавала сваёй тэрыторыі, чым атрымлівала. У варунках геапалітыкі кволы голас пратэсту з боку мясцовай эліты ня быў чутны, бо за сваю зямлю не стаялі народныя масы. Яны і не маглі, бо былі ў сваёй большасьці “рускімі”, “палякамі” ці проста “тутэйшымі” – патрыётамі Масквы, Варшавы ці проста сваёй сям’і і роднай хаты, а не нейкай, нікому не патрэбнай, акрамя жменькі інтэлектуалаў, краіны.

Часы мяняліся, а зь імі мяняліся і людзі, але слабых, як і раней, пераважна не пыталіся, а ставілі перад фактам. Беласточчына, Віленшчына, Дзьвіншчына, Пскоўшчына, Браншчына, Севершчына і Смаленшчына – гэта тое, што ўжо ніколі не будзе беларускім па прыкмеце дзяржаўнай ці адміністратыўнай. Аднак ці будзе там Беларусь культурная і нацыянальная залежыць толькі ад нас саміх.

Наш вэб-праект прысьвечаны заходняй частцы Расейскай Фэдэрацыі, а таксама іншым беларускім землям за адміністрацыйнай мяжой.

Асноўныя мэты праекта наступныя:

· Папулярызоўваць гісторыю і культуру Паўднёва-Заходняй Смаленшчыны;

· Прапагандаваць беларускую сьвядомасьць сярод смаленскіх беларусаў;

· Асьвятляць усе апошнія навіны, якія тычацца беларускага насельніцтва Смаленшчыны;

· Разглядаць гісторую і культуру іншых беларускіх маргіналіяў Латвіі, Украіны, Польшчы і Расеі.

Праект не зьбіраецца заклікаць да перагляду дзяржаўных межаў, а нясе выключна культурніцка-асветны, непалітычны і інфармацыйны характар. Адмаўленьне сепаратызма, рэваншызма, экстрымізма – наша філязофія. Погляды аўтараў могуць не супадаць з пунктам гледжаньня рэдактараў старонкі. Запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх ахвотных!

Сувязь з намі - толькі праз афіцыйныя суполкі і скрыню. Іншыя групы ў сацыяльных сетках дачынення да праекта ня маюць:

е-mail: smalensk.org@gmail.com

blog: http://smalensk.livejournal.com

twitter: twitter.com/smalensk

facebook: http://www.facebook.com/smalensk.org

Аказаць дапамогу ў Yandex-деньги:

410011740221427

SMS-ахвяраванне на развіццё  нашага вэб-праекта. Інструкцыя з’явіцца, калі вы націсніце на гузік:





Войти через loginza

4 комментария: Пра нас

  • Добрая ў вас мэта, малайцы. Словы пра тое, што Смаленшчына ўжо ніколі не будзе беларускай зачапілі, і нават абурылі, хоць і сам ведаю, што пэўна гэта так. Эх, нам бы вашыя мэты ў самой Беларусі рэалізаваць…

  • Віктар:

    дзякуй за сайт! трымайцеся!
    http://vkl.name/showthread.php?p=2925#post2925

  • alchymista:

    Już dawno myślałem o takiej stronie, choć raczej byłaby to strona "województwo smoleńskie" w granicach I RP. Potem zająłem się czym innym i brak czasu. Cieszę się z Waszej inicjatywy. Oby Was Moskwa nie pożarła, bo na nas ostrzą sobie zęby. Pozdrawiam.

  • Настя:

    Сегодня заметила небольшое объявление на филфаке СмолГУ про сайт. Я уже 4 года в Смоленске, но что-то только в последнее время стали проявлять интерес к белорусам. По крайней мере, в университете. И эта тенденция не может ни радовать. Интересный сайт! Творческих успехов вам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>