(5 голосов, средний: 4,80 из 5)

Генэза беларускага руху на Смаленшчыне

Фарыд Беррашэд

Палітычнае адасабленне Смаленска пачалося ў ХІ ст., калі ў 1120-я г. тут усталявалася самастойная дынастыя на чале з Расціславам Мсціславічам. Не гледзячы на вылучэнне Смаленскай зямлі ў асобную дзяржаву-княства, дасягнуўшага пры Расціславе Мсціславічу (1125—59 гг.) найбольшых памераў, этнакультурная сувязь смаленцаў і насельнікаў суседніх княстваў не перарывалася.

У канцы IX—X стст. славянізвавная балцкая супольнасць Krievа, сярод якой засяляліся славяне-каланісты, стала называцца “крывічамі”. Балта-славянскі арэал крывічоў ахопліваў не толькі Смаленскую, але і суседнюю Полацкую зямлю[1].

Паступова ўключыўшы ў склад свайго княства Оршу, Копысь, Крычаў, Мсцiслаў, Прапошаск, Таропец, Рослаў і Дарагабуж, смаленскія князі ў 1280-1290-я гг. пачынаюць кантраляваць Віцебск і Бранскі ўдзел.
Аднак з сярэдзіны XIII ст. Смаленскае княства губляе адзначаныя землі, ледзве лавіруючы паміж Літвой і маскоўскім князем. Пры князі Іване Аляксандравічу (1313—58 гг.) Смаленск трывала трапляе пад уплыў ВКЛ.

На працягу XIV-XVII стст. гісторыя Смаленска была шчыльна звязаная з Вялікім княствам Літоўскім, у межах якога з 1405 г. да 1514 г. гэтыя тэрыторыі знаходзіліся. Амаль праз сто год, у 1611 г., пасля 21 месяца аблогі каралём Жыгімонтам III Вазай, Смаленск быў далучаны да федэрацыі Каралеўства Польскага і Літвы – Рэчы Паспалітай.

У межах гэтага дзяржаўнага ўтварэння Смаленшчына знаходзілася да 1654 г., калі ў выніку самай кровапралітнай вайны, вядомай у польскай гістарыяграфіі як “Крывавы патоп”, канчаткова не апынулася ў складзе Расіі.

Дабраверны вялікі князь Расціслаў Смаленскі

Дабраверны вялікі князь Расціслаў Смаленскі

У перыяд доўгага знаходжання ў складзе ВКЛ Смаленск займеў надзвычайную ролю абарончай крэпасці на ўсходзе дзяржавы. Менавіта Смаленск называюць дзяржаўныя дзеячы Вялікага княства “Ключом Літвы”, калі дзяржаўная мяжа пралягала ўсяго толькі ў 350 км. ад Масквы[2].

У палітычнай думцы ВКЛ і РП XVI-XVII стст. Смаленск і Смаленскае ваяводства лічыліся спрадвечна сваёй зямлёй, захопленай гвалтам Маскоўскім царствам. На мяжы XIX-XX стст. “смаленскі міф” часоў Liberum veto быў мадэрнізаваны беларускімі інтэлектуаламі за кошт яго сінтэзу з элементамі “заходнерускага” наратыву, накіраванага супраць польскай дамінацыі ў Паўночна-Заходнім крае. Гэты факт стане вызначальным для выспявання беларускай нацыянай героікі, смаленскага эпасу і, зрэшты, генэзы беларускага руху на Смаленшчыне.

Тыповы для сярэднявечча “літоўскі” погляд на Смаленск характэрна адлюстроўвае першы польскамоўны энкомій, напісаны ў 1628 г. беларускім шляхціцам Янам Куноўскім. У паэме “Smoleńska zacność” зусім не звяртаецца ўвага на далітоўскі перыяд існавання Смаленскага княства, але, у той жа час, спектакулярна апісваецца мужнасць жыхароў Смаленска ў агульнай для Літвы і Кароны Польскай бітвы пад Грунвальдам.
Далучэнне горада да Маскоўскай дзяржавы ў 1514 г., на думку аўтара, адбылося з-за здрады Міхася Глінскага, а грандыёзныя будаўнічыя працы па ўзмацненні крэпасці, якія праводзіліся па загадзе Барыса Гадунова, былі інтэрпрэтаваны як жаданне ўтрымаць чужое.

У сваю чаргу, аблогу Смаленска Жыгімонтам III паэт разумеў як гістарычную справядлівасць – рэалізацыю палітыкі вяртання згубленых земляў[3].

Погляд шляхты на Смаленск і яго ролю для краіны выдатна адлюстроўвае і такі вядомы літаратурны помнік як «Ліст да Абуховіча», напісаны Цыпрыянам Камунякам у 1655 г. Складзены ў форме сяброўскага ліста, твор ганьбіць Піліпа Абуховіча, смаленскага ваяводу, які ў творы больш думае пра нажыву і маскоўскіх собаляў – стылізаваныя трыццаць срэбранікаў – чым пра свае абавязкі як патрыёта і урадніка. Абураны стратай Смаленска, аўтар шле праклёны па адрасе Абуховіча, “якому пры ўцёках са Смаленска спатрэбілася 300 падвод для перавозкі адной толькі пасцелі”, і ўсяляк крытыкуе вінаватых ў здачы горада.
Відавочна, Смаленшчына ўспрымалася сучаснікамі Цыпрыяна Камунякі як нешта спрадвечна літоўскае, а смаленцы лічыліся такімі ж прадстаўнікамі палітычнага “літоўскага народу”, як і шляхта іншых земляў усходняй часткі Вялікага княства Літоўскага.

Пасля страты Смаленска ў 1654 г. былы ваявода смаленскі Піліп Абуховіч падвяргаецца ганенням, а ў 1658 г. Соймам прымаецца адпаведны дэкрэт па абвінавачванні яго ў здачы Смаленска маскоўскім войскам[4].

У “Прамове Мялешки, каштэляна Смаленскага, на сойме у Варшаве у 1589 годзе”, іншым ананімным творы, які датуецца не пазней за 1632 г.[5], прадстаўнік смаленскага набілітэту выяўляе літоўскі патрыятызм, смуткуючы, што “…од их милостей панов-ляхов гинуть старие наши поклоны смоленские…”, і жорстка выкрывае засілле палякаў і польскай культуры ў сябе на радзіме. Для яго палітычным ідэалам ёсць Жыгімонт I Стары, які “немцев, як собак, не любил и ляхов з их хитростю велми не любил, а Литву и Русь нашу любително миловал”.

Харугва Вялікага гасударавага палка1654

Харугва Вялікага гасударавага палка1654

Пасля далучэння Смаленска і ваяводства да Расіі, маскоўскі прастол вымушаны быў улічваць выключную важнасць гэтых тэрыторый для заходняга суседа, а таксама этнакультурныя асаблівасці захопленых земляў.

На тэрыторыі былога Смаленскага ваяводства надзялялася шмат увагі захаванню саслоўных прывілеяў мясцовай шляхце, якую ў расійскай гістарыяграфіі называюць “польскай”. Менавіта шляхта выступала ў Рэчы Паспалітай у якасці палітычнага народа, а ў мясцовых умовах яна вызначала палітыку афіцыйнага урада да забраных тэрыторый. З’яўляючыся закрытай саслоўнай карпарацыяй, смаленская шляхта была тым эліментам, які адасабляў Смаленшчыну ад іншых рэгіёнаў еўрапейскай Расіі. Памяць пра “залатыя каралеўскія вольнасці”, прыхільнасць да польскай мовы, мясцовай русінска-польскай культуры і рыма-каталіцтва захоўвалася ў мясцовага насельніцтва некалькі стагоддзяў.

Гэта прывяло да таго, што расійскія ўлады, а таксама цэлая плеяда аўтараў яшчэ у ½ XIX ст. разглядалі Смаленшчыну з пазіцыі “свайго-чужога”, як “польскі”, “невялікарускі” ці нават “захоплены” край.

У складзе саслоўя мясцовых шляхціцаў безумоўна пераважалі рыма-каталікі, але нацыянальны склад дадзенай службовая праслойкі меў даволі стракатае паходжанне. Асноўную масу мясцовай шляхты складалі прадстаўнікі мясцовых “рускіх” родаў, каталіцкага або праваслаўнага веравызнання. Апынуўшыся ўскладзе Маскоўскай дзяржавы у 1654 г., у 90% выпадках мясцовыя шляхціцы не маглі даказаць сваю праналежнасць да польскіх родаў[6].

Новая ўлада адразу зрабіла захады, каб перацягнуць замкнёную і варожа настроеную шляхецкую карпарацыю на свой бок. Лаяльным прадстаўнікам мясцовай шляхты гарантаваліся эканамічныя выгоды і пэўныя маёмасныя гарантыі.

У 1654 г. Аляксей Міхайлавіч выдаў указ, паводле якога бяздзетным удовам мясцовай шляхты, калі яны выйдуць замуж за рускіх службовых людзей, пакідаліся пажалаваныя ім раней маёнткі. Дзецям загінулых шляхцічаў надавалася права атрымаць надзелы за кошт маёнткаў іх бацькоў.

У дадатак, паводле адпаведнага імяннога ўказа, беззямельныя смаленскія шляхціцы, бацькі якіх у 1654 годзе былі ў аблозе і пасля капітуляцыі паступілі на службу ў Маскоўскае царства, мелі права, пры адшуканні прыналежных памерламу маёнткаў, прасіць перапісаць маёнткі на іх.

Тым безмаёнткавым шляхціцам, бацькі якіх збеглі ў Літву, было абвешчана, што вылучэнне ім надзелаў на перанаселеннай Смаленшчыне не падаецца магчымым.

У 1682 годзе, пасля смерці маскоўскага цара Фёдара Аляксеевіча, на пасад уступілі два манарха Іяан і Пётр Аляксеевіч, якія зноў ідуць на саступкі смаленцам. У першы год свайго кіравання дуумвірат пацвердзіў усе раней дадзеныя як польскімі каралямі, так і рускімі царамі прывілеі. У прыватнасці, атрыманыя маёнткі паступалі ў поўную ўласнасць службовым людзям з магчымасцю іх перадачы, закладу і продажу.

Пазней урад ідзе на далейшыя саступкі на карысць смаленскай шляхты: быў выдадзены закон, згодна якому на атрыманне “поместий” ў Рослаўскім, Смаленскім, Дарагабужскім, Бельскім паветах мелі толькі асобы, прыпісаныя да смаленскага шляхецтва і рэйтары смаленскага шляхецкага палка. Людзям “московских чинов” шлях да набыцця зямель у згаданых паветах фактычна перакрываўся.

У чэрвені 1688 году быў выдадзены яшчэ адзін імянны ўказ паводле якога смаленскім шляхціцам, падчас знаходжання іх на службе, выдавалася з казны грашовае ўтрыманне. У тым жа ўказе пацвярджаліся права на валоданне імі маёнткамі і вотчынамі.

Смаленскі шляхціц другой паловы 17 ст. (рэканструкцыя)

Смаленскі шляхціц другой паловы 17 ст. (рэканструкцыя)

Пасля смерці Пятра I, імператрыца Кацярына Аляксееўна, помнячы пра спецыфічную памежную палітыку, дапоўніла прывілеі шляхецтву, дазволіўшы ім прадаваць вырабы рамёстваў у гарадах Расіі ці прадаваць іх рускім купцам. Другім указам, адрасаваным дзецям мясцовай шляхты, апошнім надавалася права служыць як у войску, так і ў смаленскім палку, які не меў статусу рэгулярнай арміі.

Усяго грамат, якія замацоўвалі за смаленскай шляхтай прывілеі, у перыяд з 1654 па 1694 г. было выдадзена шэсць. Галоўны інструмент палітыкі на захопленых землях – эканамічны – быў выкарастаны напоўніцу: за мясцовай шляхтай замацоўваліся іх спадчанныя “маетности”, а, згодна залатому правілу divide et empera, землі верных каралю Рэчы Паспалітай феадалаў перадаваліся прысягнуўшай шляхце ў якасці “поместий”.

Указам 30-га снежня 1701 г. смаленская шляхта, на трынаццаць гадоў раней за рускае дваранства, атрымала беспрэцэндэнтныя для Маскоўскай дзяржавы маёмасныя правы. Як старыя “каралеўскія” маёнткі, так і “дачы” з маскоўскага прыказа (“поместья”) замацоўваліся за шляхтай на правах поўнай прыватнай уласнасці – вотчын.

Смаленская шляхта фактыча два стагоддзі ўспрымалася цэнтральнымі ўладамі як адасобленая сацыяльная і нацыянальная група. У 1762 г. менавіта смаленская шляхта асобна згадваецца ў “Манифесте о вольности дворянства”, а Пецярбург працягвае выкарыстоўваць у адносінах да палякаў палітыку бізуна і перніка.

Не зважаючы на шматлікія эканамічныя меры і пашырэнне на шляхту маёмасных правоў, маскоўкі ўрад добра разумеў, што “польскі элімент” па-ранейшаму глядзіць з надзеяй на захад. Пагроза “літоўскага сепаратызму” не была такой надуманай, бо існаванне даволі шматколькаснай Рослаўскай, Бельскай і Смаленскай шляхты, вызнаваўшай каталіцтва і працягваючай падтрымліваць кантакты з Рэччу Паспалітай праз недалёкую граніцу, магло сур’ёзна дэстабілізаваць сітуацыю ў выніку ўзнаўлення вайсковых дзеянняў.

Шляхта успрымала эканамічныя захады расійскага трону як паўмеры, бо маскоўскі эканамічны ўклад быў нашмат менш прывабным у параўнанні з вольніцай, якая давалася прывілеямі Вялікага князя Літоўскага. Таму ў славутай чалабітнай, прадстаўленай Кацярыне II ў 1762 г. дэпутацыяй ад смаленскай шляхты, вымольвалася адмена непапулярных казённых збораў і павіннасцяў, якія, маўляў, прывялі мясцовую шляхту “… в крайнюю бедность и несостояние”. Атрымаўшы рашучую адмову ад імператрыцы, смаленская шляхта паспрабавала дамагчыся дазволу будаваць корчмы і не плаціць падаткі, акрамя падымнага, у час працы камісіі па падрыхтоўцы праекта новага “Уложения”, але зноў безвынікова[7].

Ідучы на пэўныя саступкі ў эканамічнай сферы, якія выконвалі ролю перніка, Пецярбург добра памятаў урок 1632-1634 гг., таму выкарыстоўваў рэлігійнае жыццё ў ролі бізуна.

У 1728 годзе, праз 74 гады пасля далучэння Смаленска да Расіі, усе смаленскія шляхціцы, прынамсі фармальна, лічыліся праваслаўнымі. Да таго часу на Смаленшчыне ўжо не засталося касцёлаў. Аднак, як паказваюць наступныя падзеі, барацьбу за розумы аднаверцаў Рэч Паспалітая не спыняла. Прыняцце большасцю шляхты праваслаўя насіла хутчэй практычны і вымушаны характар, бо практыка накіравання дзяцей на вучобу ў ордэнскія школы Рэчы Паспалітай фактычна азначала вяртанне членаў шляхецкіх сем’яў у каталіцтва.

У 1728 г. у Сенаце разглядалася гучная справа аб навяртанні 30 смаленскіх шляхціцаў у “лацінскую” веру. Гэты працэс добра адлюстроўвае тую этна-рэлігійную сітуацыю, якая існавала ў Смаленску і губерніі ў XVIII ст. Абвінавачаныя, якія паходзілі з найзаможнейшых смаленскіх радоў Пацёмкіных, Друцкіх-Сакалінскіх, Ванлярлярскіх і інш., сведчылі, што ахрысціліся ў каталіцтва яшчэ ў дзяцінстве, у час іх навучання ў езуіцкіх калегіюмах у Мсціславе, Оршы ды Віцебску. Шляхцянкі, якія таксама абвінавачваліся ў адыходзе ад дзяржаўнага праваслаўя, прызналіся, што каталічкам сталі ў самым раннім узросце, трапіўшчы на выхаванне да родных, арыстакратаў з Літвы.

Князь Грыгоры Пацёмкін

Князь Грыгоры Пацёмкін

Вярнуўшыся пасля навучання на радзіму, смаленцы працягвалі вызнаваць каталіцтва і адначасова наведваць праваслаўныя храмы, матывуючы тое дазволам братоў-езуітаў. Некаторыя з іх, нават не хаваючы сваёй варожасці да праваслаўных іерархаў, ніколі не хадзілі да царкоўнай споведзі, задавальняючыся падпольнымі таемствамі па рыма-каталіцкім абрадзе.

Апошнія, па пастанове Вярхоўнага Таемнага Савета, былі асуджаны на пажыццёвае пасяленне ў Сібіры з канфіскацыяй нерухомай маёмасці. Тыя ж шляхціцы, што працягвалі выконваць праваслаўныя абрады пасля вяртання з-за мяжы, караліся значным грашовым штрафам і аддаваліся пад асабісты нагляд смаленскага архірэя.

Адразу пасля судовага разбіральніцтва, Вярхоўны Таемны Савет загадваў смаленскаму архірэю сачыць за тым, каб “…смоленская шляхта веру греческого вероисповедания в благочестии и исправно содержали и ни мало б соблазна в том не происходило”[8].

Зносіны смаленскай шляхты з памежнымі землямі Рэчы Паспалітай ўскладняліся, бо жадаючым паехаць у Літву па справах трэба было прысягнуць на крыжы ў вернасці праваслаўнай веры, і, да таго ж, знайсці некалькі даручальнікаў. Таксама шляхце забаранялася навучаць сваіх дзяцей за кардонам, матывуючы гэты указ дастатковай колькасцю адпаведных устаноў у Кіеве і Маскве. Імкненне поўнасць ізаляваць “сепаратыстаў” ад польскіх уплываў прывяло і да забароны наймаць у якасці хатніх настаўнікаў людзей каталіцкага веравызнання, выдаваць дачок замуж за каталікоў ці уніятаў, браць у жонкі каталічак з Літвы ці Украіны.

Асаблівая ўвага надавалася дзейнасці ксяндзоў, каталіцкага і ўніяцкага кліра як патэнцыйных агітатараў і падбухторшчыкаў хваляванняў. На мяжы афіцэры пільна адсочвалі спробы каталіцкіх святараў нелегальна пракрасціся на тэрыторыю Расіі. Больш за тое, калі каталіцкія святары прыбывалі ў Смаленск па прыватных справах, памежная варта абавязкова паведамляла аб замежніку губернатару і архірэю, абавязваючы сужаземца вырашыць свае справы і пакінуць краіну ў адведзены тэрмін. Са святароў бралася адпаведная падпіска, якая загадвала ім пад пагрозай пакарання не выконваць святарскіх функцый, не параапранацца ў свецкае ўбранне і не схіляць да каталіцтва мясцовых жыхароў.

У сваю чаргу, урад загадваў адміністрацыі “… у всех смоленских шляхтичей взять сказки под жестоким истязанием”, каб яны не мелі аніякіх кантактаў з каталіцкімі ксяндзамі і “в домы к себе их не пускали, для исповеди к ним не ходили и никаких наговоров от них не слушали”[9].

Меры расійскага ўрада па нейтралізацыіі літоўска-польскіх уплываў насіла канкрэтныя мэты. Справа заключаецца не толькі ў абароне праваслаўя як адзінай дзяржаўнай рэлігіі, але і ў імкненні засцерагчы ад бунтаў нова прыдбаныя тэрыторыі з Расіяй. Гэтае імкненне ўлічвала тое, што у Смаленскай губерніі балем правіла “польская партыя” як фактычна адзіны носьбіт феадальнага землеўладання. Таму Масква ідзе на шматлікія саступкі мясцовай шляхце аж да адмены абавязковай вайсковай службы ў сярэдзіне XVIII ст.

Такая палітыка адлюстроўваецца ў стварэнні асобных органаў для кіраўніцтва шляхецтвам і ўсёй Смаленскай вобласцю: Прыказа княства Смаленскага ў Маскве, падначалена спачатку Стралецкаму, а потым Пасольскаму прыказам.

У XVIII ст. вышэйшае кіраўніцтва смаленскай шляхтай перадаецца Сенату, а з 1740-х гг. і Смаленскай губернскай канцылярыі, як мясцовай судовай і распарадчай інстанцыі ў дачыненні да шляхты. Тым не менш, смаленская шляхта па-ранейшаму разглядаецца як асобная нацыянальная і саслоўная група.

У 1764 г. Екацярына ІІ у сваім “секретнейшем наставлении” князю Аляксандру Вяземскаму, які атрымаў пасаду генерал-пракурора, ставіла Смаленскую губерню ў адзін шэраг з Фінляндыяй, Малай Расіяй і Ліфляндыяй. Генерал-пракурору Вяземскаму, які атрымаў пасаду ў лютым 1764 г., прапаноўвалася праводзіць узважаную і дальнабачную палітыку з мэтай “…сии провинции, также и смоленскую … легчайшими способами привести к тому, чтоб oне обрусели и перестали бы глядеть как волки къ лесу”[10].

Не гледзячы на палітычныя хады, рэпрэсіі і на тое, што апошняе польскае валадарства працягвалася на Смаленшчыне ледзь больш за 40 гадоў, смаленскае дваранства, на працягу ўсяго XVIII стагоддзя не адмаўлялася ад сваіх звычаяў і “літоўскага” патрятызму.

Генерал-маёр Леў Мікалаевіч Энгельгардт

Генерал-маёр Леў Мікалаевіч Энгельгардт

Паводле успамінаў Льва Энгельгардта, смаленскія шляхціцы на працягу стагоддзя пасля захопу Смаленска, аддавалі перавагу польскім кнігам, хоць пры Ганне Іяанаўне польскія кнігі на Смаленшчыне былі забаронены, а за валоданне імі білі пугай і высылалі ў Сібір. Не зважаючы на забарону шлюбаў з каталічкамі, тубыльцы жонак з «презераемой России» па-ранейшаму не бралі, аддаючы перавагу шлюбам у сваім асяроддзі. У 1700 г. смаленскія шляхціцы, якія ад’язджалі на “государеву службу” ў Вялікі Ноўгарад, прытрымліваліся польскіх і каталіцкіх імёнаў, хоць і спавядалі “веру грэчаскую”[11].

У 1724 г. Смаленская губернская канцылярыя ў адказ на запыт камер-калегіі даносіла, што смаленская шляхта разам з яе дзецьмі і падданымі насіла “платье польского манера”, фарсячы им нават на сталічным аглядзе 1721 г.

Нават у канцы XVIII ст. у быце шляхты шырока выкарыстоўваецца мясцовая гаворка: “… говорят с сильным польским акцентом,…, пишут по большей части латинским шрифтом и носят национальный польский костюм, в котором и являются в военную службу”[12].

Маючы ненадзейны тыл, расійская адміністрацыя непакоілася і з тае прычыны, што Рэч Паспалітая пасля заключэння Андросаўскага перамір’я 1667 г. да канца так і не прызнала адыход Смаленскага ваяводства да Масквы.

Адпаведна, у Рэчы Паспалітай працягвалі фармальна існаваць смаленскія павятовыя пасады, а смаленскія шляхціцы-выгнанцы збіраліся на павятовыя соймікі ў Вільні. Частка смаленскіх эгзулянтаў-выгнанцаў, якім не наканавана было стаць “прысяжной-шляхтай”, пераслялілася ў свае маёнткі на незанятай ворагам тэрыторыі, а іншыя дамагаліся зямель з дзяржаўнага фонду ці наймаліся ў войска. Да канца XVIII ст. ў Рэчы Паспалітай існавала сістэма дзяржаўнай падтрымкі смаленскіх уцекачоў, у тым ліку і за кошт сродкаў, атрыманых у якасці кампенсацыі за страчаныя землі. Пасля вяртання ў канцы XVII ст. Веліжскай, Себежскай і Невельскай воласцяў ў склад Рэчы Паспалітай, туды актыўна перасляліліся эгзулянты, не атрымаўшчыя ў свой час дапамогі.

У Вялікім княстве Літоўскім да канца XVIII ст. працягваюць прызначацца смаленскія уніяцкія епіскапы, існуючай сімвалічна Смаленскай грэка-каталіцкай епархіі. Рыма-каталіцкі клір, адабранага ў вайне Смаленскага ваяводства, таксама да 1783 г. аб’ядноўваўся ў непаўнавартасную адміністратыўна-тэрытарыяльную адзінку – Смаленскую рымска-каталіцкую епархію – якая пасля 1667 г. ахоплівала толькі Невельскую, Себежскую і Веліжскую парафіі. Смаленскія біскупы жылі ў Вільні, атрымліваючы, згодна рашэнню Сойма 1776 г., 20 тысяч злотых у год, а епархіяльныя кадры рыхтаваліся семінарыяй краслаўскай Інфлянцкай епархіі.

Каралеўскі двор і вышэйшыя іерархі Літвы і Польшчы пільна сачылі за палітыкай расійскай адміністрацыі на згубленых усходніх землях. Красамоўна сведчыць пра гэта дыпламатычны крызіс, які ўзнік між Крамлём і Вавелем ў 1693 г. Рэагуючы на паслядоўны наступ на праваслаўную абшчыну ВКЛ, расійскі рэзідэнт запатрабаваў ад польскага ўрада, каб па ўсіх “рускіх” паветах пасланы былі ўніверсалы са строгай забаронай звяртаць праваслаўных ва ўнію. На гэта быў адказ: «Ни королю в государство Московское, ни царям в государство Польское заглядывать и в тамошние распоряжения вступать не следует; смоленская шляхта вся приневолена и стала Русью: и мы об этом не говорим, потому что в обоих государствах вера христианская одна и всякий государь в своем государстве волен»[13].

Такім чынам, у дачыненні да прывілеяванага насельніцтва былога Смаленскага ваяводства яшчэ працяглы час дзейнічаюць асобныя маёмасныя і юрыдычныя правы, тым самым кансервуючыя этнічны і сацыяльны status quo на расійска-беларускім памежжы.

Зліццё смаленскай шляхты з расійскім дваранствам паскорылася пасля ліквідацыі смаленскага шляхецкага палка ў 1764 г. Перастаўшы існаваць як асобная вайсковая карпарацыя, і атрымаўшы права на службу ў арміі ці гвардыі на агульных падставах, смаленская шляхта падверглася асіміляцыі.

Аднак нават у пачатку XX ст. у смаленскай вёсцы фіксуецца значная колькасць шляхты, якая, згубіўшы сваю саслоўную адметнасць пасля ліквідацыі палка і наступнага наступа на аднадворцаў у 1783 г. , усё адно не раствараецца сярод навакольнага сялянства.

Па дадзеных Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г., у Смаленскай губерніі фіксуецца даволі высокая колькасць “палякаў” сярод нашчадкавых дваран: 2251 з агульнай колькасці у 16898 чалавек [14].

“Польскі” характар краю: наяўнасць у Смаленскай губерні значнай і устойлівай праслойкі шляхты, захаванне рысаў былога ваяводства Рэчы Паспалітай і культуррэгерства мясцовых жыхароў, прывяло да таго, што ў XVIII-XIX ст. нормай для расійскага эстэблішменту стала далучаць Смаленшчыну да Паўночна-Заходніх губерній, якія апынуліся ў складзе Расіі на 118 год пазней.

Шляхціц і пісьменнік Васіль Ванлярлярскі

Шляхціц і пісьменнік Васіль Ванлярлярскі

Як слушна заўважае Л. Гарызонтаў, Смаленск і губернія гралі адмысловую ролі ў польска-расійскім ідэалагічным супрацьстаянні, а перспектыва рэпаланізацыі мела пад сабой грунт [15].

З адзначаных прычын, Смаленшчына не фігурыруе ў расійскім науковым дыскурсе XVIII – XIX ст. як адназначная “Внутренняя Россия”, таму, паводле Гарызонтава, цалкам магчыма лічыць яе першай лініяй геапалітычнага франціра Расія-Польшча, самай перыферыйнай зонай супрацьстаяння двух нацыянальна-дзяржаўных ядраў.

Мяжуючы з “другім эшалонам” геапалітычнага франціра – землямі, якія адышлі да Расіі ў 1772 г., – Смаленшчына стала палігонам характэрных палітычных стратэгій, насіўшых абарончы і наступальны характар, і выступаючых у форме палітычных праектаў і ідэалагічных канструкцый [16].

Смаленшчына – зямля, якая “..непрестанно испытывала на себе влияния Литвы и Польши, а через них влияние более далекого Запада”[17]. Такі погляд на Смаленшчыну, якая відавочна адрознівалася ў этнаграфічным плане ад старых Вялікарускіх губерній, патрабаваў інтэрпрэтацый з пункту гледжання дзяржаўнай ідэалогіі.

Калі з палітычнай гісторыяй было ўсё зразумела – “Витовт обманом и изменой овладел Смоленском”[18] – то з этнічным абліччам дадзенай тэрыторыі было не ўсё адназначна. Адабраўшы Смаленск зброяй, трэба было замацаваць яго ў тагачаснай імперскай інтэлектуальнай прасторы. Ператварыць былую “польскую правінцыю”, землі якой за некалькі стагоддзяў да гэтага прыватызавалі дзяржаўныя дзеячы і мысляры Літвы і Польшчы, ў “исконно-русский” край – такая задача стаяла перад Домам Раманавых.

Асабліва гэта стала актуальна пасля задушэння паўстання 1863 г., рэха якога дасягала Смаленска, адмыслова наводненага расійскімі войскамі ў папярэджанні магчымага прарыву паўстанцаў з Горак.

“Наше общество едва ли и вспоминало до нынешних событий, что за … Смоленском живут еще целые миллионы русских, но живут в нищете материальной и духовной, угнетенные и нравственно униженные враждебным элементом, покинутые без руководства и поддержки родными братьями”, – пісаў на гэты конт вядомы рускі нацыяналіст і дзяржаўны дзяяч Ф.П. Еленеў, агучваючы рэзкі крэн ў польскай палітыцы[19].

У выніку, у працах даследчыкаў XIX ст. з’яўляецца тэзіс аб прышлым “польскім элеменце”, які ўяўляе сабой ”асіміляваных рускіх” або асеўшых на Смаленшчыне з часоў заваяванняў Сігізмунда II літоўцаў і палякаў[20].

Смаленскія сялянкі ў 19 ст.

Смаленскія сялянкі ў 19 ст.

Супрацьпаставіўшы смаленскай шляхце, як “чужой”, тутэйшае сялянства, расійскія інтэлектуалы фактычна прапаноўвалі рэгіянальную адаптацыю “заходнерускай” інтэлектуальнай традыцыі.

Этнаграфічныя і лінгвістычныя асаблівасці асноўнай большасці сельскага насельніцтва, якія раней разглядаліся як “польска-літоўска-руская” сумесь, пачынаюць трактавацца як беларускія.

Беларуская Смаленшчына – такую умоўную назву прапанавалі для вызначэння былой “польскай” часткі Смаленскай губерніі – ніякім чынам не супярэчыла “рускай справе”, і, наадварот, тлумачыла мясцовыя асаблівасці ў адпаведнасці з тэорыяй трыадзінства рускага народа.

Калі раней, у XVIII ст. смаленцаў часта называлі “польскай косцю”, а Смаленская губернія, дзе па-ранейшаму дамінуе шляхта, трактуецца як забраны ў Польшчы край, то цяпер руская эліта выбудоўвае своеасаблівы міф “беларускасці” былога польскага ваяводства.

Дапамагаюць ідэалагічнай вайне і канкрэтныя палітычныя захады, часам вельмі кур’ёзныя і сумніўныя. Імкненне паказаць інтэграванасць з Расіяй тэрыторый, атрыманых пасля першага падзела Рэчы Паспалітай 1772 г., прыводзіць да стварэння Беларускага генерал-губернатарства. Тым самым улады ставілі знак роўнасці паміж новапрыдбанымі Віцебшчынай і Магілёўшчынай і “беларускай” Смаленскай губерняй, узнаўляючы ў межах імперыі сярэднявечны літоўска-маскоўскі кардон.

Расійская эліта надае пільную ўвагу вывучэнню традыцыйна-бытавой культуры, абрадаў, дыялектаў мясцовых сялян, а таксама смаленскіх старажытнасцяў. Гэта пацягнула за сабой стварэнне даволі шматлікай друкаванай і картаграфічнай спадчыны [21].

М. Доўнар-Запольскі на гэты конт адзначаў: “Смоленскую губ. совершенно несправедливо многие относят к центральным губ., между тем она, по устройству поверхности, географическому положению, почве и экономическому состоянию, а в особенности, по своему населению, как одна из Белорусских губ., несомненно, принадлежит к группе губ. Северо-западного края. Это признают и такие маститые знатоки России, как Семёнов и др.”.

У сярэдзіне – II-й палове XIX ст. афіцыйная расійская статыстыка, не заўважаючы крамолы ў падзеле “русского племени” ў межах адной губерніі, падкрэслівае наяўнасць асобных вялікарускіх і беларускіх паветаў. Паводле “Девятой ревизии”, дадзеныя якой прыпадаюць на 1851 г., паветы Смаленскай губерні падзяляліся па этнічнай прыкмеце наступным чынам:

Великорусские

Белорусские

Вяземский Смоленский
Юхновский Рославльский
Ельнинский Дорогобужский
Сычевский Бельский
Гжатский Духовщинский
Поречьский
Краснинский

Такія ж самыя дадзеныя падае Я. Салаўёў: “Смоленская губерния в этнографическом отношении делится на две неровные части. К первой принадлежит северо-восточный угол губернии, то есть уезды: Вяземский, Юхновский, Гжатский, Сычевский и Бельский, с народонаселением великорусским. Все остальные уезды, стало быть, большая часть общего пространства губернии, населены жителями Белорусского племени”[22].

Аўтар нарысу “Беларуская Смаленшчына з суседзямі” C.Максімаў указваў на геаграфічную адмежаванасць абодвух славянскіх народаў па водападзельным ўзвышшы “…где берут начало реки в одном только направлении в Днепр при посредстве Десны и Сожа”. Водападзел быў “сустрэчным пунктам” вялікарускіх палехаў і смаленскіх беларусаў Рослаўскага, Ельнінскага і Смаленскага паветаў.

Смаленск для С. Максімава выступаў у ролі “коренного белорусского города, главной столицы Кривичей, – Смоленска”[23].

Вялікарускаму насельніцтву Смаленшчыны супрацьпастаўляецца ўжо не толькі польская шляхта, то бок “остатки древних польских и литовских фамилий”, але і аўтахтоны-беларусы, якія выразна маркіруюцца: “…крестьянин Рославльского уезда резко отличается от крестьян восточной части губернии в образе жизни, домашней утвари, пище, одним словом во всем, что касается народного характера, домашнего быта и хозяйства”[24].

Духоўны пісьменнік, схіманах Засіма Вярхоўскі - ураджэнец Смаленшчыны

Духоўны пісьменнік, схіманах Засіма Вярхоўскі - ураджэнец Смаленшчыны

Паводле “Первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г.” агульная колькасць жыхароў Смаленскай губерні, якія паказалі сваёй роднай мовай беларускую, складала 110 757 чалавек, або 6.61 % ад усяго ліку насельніцтва[25].

Менавіта Перапісам 1897 г. улады збіраліся правесці тоўстую рысу пад спрэчкамі вакол этнічнага аблічча Смаленшчыны, якія не заціхалі ў навуковай літаратуры цэлае стагоддзе.

“Беларуская Смаленшчына” ва ўмовах хуткай моўнай асіміляцыі вяскоўцаў і адсутнасці ў іх нацыянальнай свядомасці выглядала у канцы XIX ст. непатрэбным анахранізмам. На фоне развіцця нацыянальных рухаў у Расійскай імперыі, Міністэрства унутраных спраў вырашыла не ствараць лішніх перашкод для уніфікацыі сваёй еўрапейскай часткі.

Аднак і пасля публікацыі ў 1904 г. матэрыялаў “Перапіса”, у працах навукоўцаў паўднёва-заходняя Смаленшчына трактуецца як этнічна беларуская тэрыторыя[26].

Растыражаваныя тэксты і статыстычныя дадзеныя, апісваючыя беларусаў Смаленскай губерні, у рэшце рэшт, стваралі для нацыянальнага руху неабходны інтэлектуальны падмурак, які можна было выкарыстоўваць ва ўласных мэтах.

Узнікшы ў пачатку XX ст., беларускі мадэрны нацыяналізм развіваўся ў рэчышчы тыповага для Усходняй Еўропы “нацыянальнага будаўніцтва”, дзе этнаграфічныя і лінгвістычныя маркеры гралі вызначальную ролю для прапаганды актывістаў-будзіцеляў.

Дамінуючы на кантыненце ірэдэнтызм, які азначаў перагляд склаўшыхся дзяржаўных і адміністрацыйных граніц імперый, і перакройку іх у адпаведнасці з этнічнымі межамі, быў характэрным і для беларускага нацыяналізму.

Канцэпцыя аб неабходнасці сумяшчэння тэрытарыяльна-палітычных межаў з межамі этнаса ляжыць у аснове любой этнакратычнай тэорыі і практыкі[27].

Беларуская этнічная мяжа ў пач. 20 ст.

Беларуская этнічная мяжа ў пач. 20 ст.

Таму амаль адначасова са з’яўленнем на авансцэне ідэй аб аўтаноміі “Беларускага краю” ў межах Расіі, беларускія інтэлектуалы акрэсліваюць жыццёвую прастору беларускага народу, у якую ўваходзіць і частка Смаленшчыны, чые культурныя, лінгвістычныя, сацыяльныя і гістарычныя асаблівасці з поспехам папулярызаваліся некалькі дзесяцігоддзяў.

Лінгвістычная мапа становіцца аргументам тэрытарыяльных памкненняў і прэтэнзій да суседзяў, а, галоўнае, інструментам легітымацыі часткі былых Паўночна-Заходніх губерній як асобнай краіны і дзяржавы з тытулатурай Беларусь[28].

Услед за Я. Карскім, працы якога сталі адной за пошніх інстанцый ў тэрытарыяльным размежаванні, Антон Луцкевіч ў 1910 г. вызначае колькась пражываючых на Смаленшчыне беларусаў лічбай 947.826 чалавек[29]. У недалёкай будучыні, гэтыя дадзеныя 1903 г., растыражуюцца Народным Сакратарыятам, фармальным урадам Беларусі[30].

Эпізоды смаленскай гісторыі таксама становяцца падмуркам для агульнабеларускай нацыянальнай ідэі: мова смаленскіх летапісаў, старабеларуская лексіка дагавора між Рыгай і Смаленскам 1229 г., арэалы крывіцкіх курганоў, гераічная барацьба ВКЛ за дняпроўскую цвярдыню і інш. – уваходзяць у нацыянальны эпас беларусаў[31].

“Беларуская Смаленшчына”, якая калісьці вывучалася з “охранительных” пазіцый, каб прадухіліць “польскую інтрыгу”[32], стала часткай уласна новага беларускага праекта.

З гэтай прычыны, нізкагатунковае перайманне беларускай мовы – “Энеіда” смаленскага памешчыка В.П. Равінскага – становіцца помнікам беларускай літаратуры[33], а беларускай тэрыторыяй побач з Віцебскам і Магілёвам называецца Смаленск[34].

У 1919 г. Я. Канчар у артыкуле “Территория и население Белоруссии” сцвярджае, што “белорусское племя” займае Смаленскую губерню, нават перабольшыў сапраўдную колькасць беларускіх паветаў, уключаючы ў іх лік вялікарускія Гжацкі, Сычэўскі, Бельскі, Вяземскі, Юхнаўскі паветы.

Асацыюючы Вялікае княства Літоўскае з Беларуссю, актывісты беларускага руху стварылі шэраг ідэалагем, якія мусілі даказаць спрадвечную беларускасць Смаленшчыны.

У прынцыпе, яны зводзіліся да наступных тэзаў: 1.) Смаленск – горад крывічоў; Смаленскае княства – адна з першых формаў беларускай дзяржаўнасці; 2.) Смаленшчына – старадаўні асяродак беларускай культуры, радзіма беларускіх святых Клімента Смаляціча і Аўрамія Смаленскага; 3.) найвышэйшы перыяд развіцця горада – “залаты век” – гэта часы знаходжання ў складзе ВКЛ; 5.) Андрусаўскі мір 1667 г. ёсць злачынны акт гвалтоўнага адарвання Смаленска ад метраполіі; 6.) насельніцтва большай часткі Смаленшчыны – этнічныя беларусы[35].

Не гледзячы на тое, што беларускі рух на Смаленшчыне развіваўся слабей за ўнутраныя беларускія губерні, праца беларускага актыву і ідэя беларускасці Смаленшчыны знайшла прыхільнікаў.

На I Усебеларускім кангрэсе ў снежні 1917 г. разам з іншымі прысутнічалі дэлегаты выбранныя з’ездам Смаленскай губерні. Асноўная маса гэтых дэлегатаў, з’яўляючыся галоўным чынам членамі Беларускага Абласнога Камітэта, выступала за культурную аўтаномію і стварэнне асобнай беларускай вобласці ў рамках Расіі[36].

У канцы 1917 г., адначасова з Усебеларускім кангрэсам, вайскоўцы беларускага паходжання сабраліся ў Смаленску на з’езд ваеннай акругі. Удзельнікі з’езда перадалі ў прэзідыюм з’езда і Беларускі цэнтральны вайсковы камітэт дэкларацыю, у якой гаварылася аб падтрымцы аўтаноміі Беларусі ў саюзе з федэратыўнай расійскай рэспублікай, а таксама выказваліся патрабаванні аб стварэнні беларускай арміі[37].

Акруговы з’езд беларусаў-вайскоўцаў прыняў рашэнне аб стварэнні ў гэтым “старадаўнім беларускім горадзе” І Смаленскага беларускага палка шляхам папаўнення беларусамі 322-й Віцебскай дружыны[38].

Праз некаторы час, у губернскім цэнтры будзе адбывацца першы ўсегарадскі ўстаноўчы сход Беларускай партыі левых эсэраў, на які ўдалося сабраць каля 100 чалавек[39].

1 студзеня 1919 г. у Смаленску было абвешчана стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, у склад якой увайшла большая часка Смаленшчыны.

Мы бачым, што беларускі рух на тэрыторыі Смаленшчыны з’яўляецца не выпадкова. Мясцовыя асаблівасці, папулярызаваныя ў выніку шматгадовага расійска-польскага ідэалагічнага і палітычнага супрацьстаяння, а таксама выкарыстанне іх “будзіцелямі” ў якасці мабілізацыйных механізмаў, сталі галоўным чыннікам фарміравання нацыянальнай свядомасці смаленскіх баларусаў і з’яўлення іх нацыянальных арганізацый.

Літаратура

2 D. Kupisz, Smoleńsk 1632-1634, Warszawa 2001. С.13.

3 Дариуш Хэмпэрэк. Польская поэма XVII века о великолепии Смоленска // Studi Slavistici VI (2009): 229-249. С.233.

4 Археографический сборник документов относящихся к истории Северо-Западной Руси, т. XIV, Вильна, 1904 г. С.40.

5 Гл.: «Известия АН БССР», 1955, № 5, С. 65—76.

6 Смоленская шляхта. Т. I. – М. : Русское экономическое общество, 2006. С.8.

7 Архив министерства юстиции. Дела Сената. 3.290, л.291; наказ смоленского дворянства. Сборник, т. XIV, С. 417.

8 Там жа. С.417.

9 Русская старина, Том 136. с.н. , 1908. С. 603.

10 Сборник Русского исторического общества. Том 7. СПб., 1871. С. 348.

11 Гл.: Разборный список Смоленской шляхте и рейтарам и о высылке их Великого государя на службу. 1700 г.// Смоленская шляхта т. 2: Списки шляхты, хранящиеся в РГАДА. М. 2006.

12 М. Богословский. Смоленское шляхетство в XVIII веке // Журнал министерства народного просвещения. Ч. СССXXII, 1899, март. СПб., 1899.

13 С.М. Соловьев. История России с древнейших времен. Том 14. Глава 2. Падение Софии. Деятельность царя Петра до первого Азовского похода (часть 36).

14 Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. Издание центрального статистического комитета министерства внутренних дел. Под ред. Н.А. Тройницкого. XL. Смоленская губерния. 1904. С.XIV.

15 Горизонтов Л.Е. Русско-польское противостояние 19 – начала 20 веков в геополитическом измерении // Japanese Slavic and East European Studies. Vol.24, 2003. P. 111.

16 Там жа. С. 113.

17 Клетнова Е.Н. Символика народных украс Смоленского края // Труды смоленских государственных
музеев. Вып. I. Издание государственных музеев и ГУБОНО. Смоленск, 1924 г. С. 111.

18 Ф.Некифоров, В. Неверович. Историко-статистическое описание г. Дорогобужа и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1860 г. Смоленск: Тип. Губернского правления. 1860. С. 78.

19 Еленев Ф. Польская цивилизация и ее влияние на Западную Русь. СПб., 1863. С. 82.

20 Ф.Некифоров, В. Неверович. Историко-статистическое описание города Рославля и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1858 г. Смоленск: Тип. Губернского правления. 1858. С. 110.

21 Попов, И. Белоруссия и белорусы / Ив.Попов. – 2-е изд. – Москва: М.В.Клюкин, 1912; Сельскохозяйственная cтатистика Смоленской губернии. Составлена Яковом Соловьёвым, начальником бывшего смоленского отряда уравнения государственных крестьян в денежных сборах, на оснований сведений, собранных сим отрядом. – М., 1855; Материалы для географии и статистики России, собранные офицерами Геерального штаба. Смоленская губерния / сост. Генерального штаба штабс-капитан М.Цебриков. – СПБ: типография Департамента Генерального штаба, 1862: М.Н. Катков
Русский язык в Западном крае // Московские ведомости». 1869, 9 августа № 175 . і інш.

22 Сельскохозяйственная cтатистика Смоленской губернии. Составлена Яковом Соловьёвым, начальником бывшего смоленского отряда уравнения государственных крестьян в денежных сборах, на оснований сведений, собранных сим отрядом. – М., 1855.

23 Живописная Россия / Под общ. ред. П.П. Семенова. – Репринт. Воспроизведение изд. 1882 г., 2-е изд. – Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1994. – С.442.

24 Ф.Некифоров, В. Неверович. Историко-статистическое описание города Рославля и уезда его // Памятная книжка Смоленской губернии на 1858 г. Смоленск: Тип. Губернского правления. 1858. С. 126.

25 Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 г. XL Смоленская губерния. СПБ.: Издание центрального статистического комитета министерства внутренних дел. Под ред.Н.А. Тройницкого, 1904. – С. XV.

26 Попов, И. Белоруссия и белорусы / Ив.Попов. – 2-е изд. М.: М.В.Клюкин, 1912.; Карский Е.Ф. «Белорусы. Т. I. Введение в изучение языка и народной словесности». Варшава, 1903.; Дурново Н.Н., Ушаков Д.Н., Соколов Н.Н. Очерк русской диалектологии. М., 1915.

27 Тощенко Ж.Т. Этнократия: История и современность. Социологические очерки. – М.: РОССПЭН, 2003. – С. 197.

28 Гл.: Турук Ф.Ф. белорусское движение. – Б.м., 1994. – С.4

29 Антон Новина. Белорусы // Формы национального движения в современных государствах. Австро-Венгрия.Россия.Германия. СпБ., 1910. – С.385.

30 Луцкевіч, А.І. Усходняя Беларусь. Мн.: Выданне Народнага сакратарства міжнародных справаў. Мн., 1918. – С. 4.

31 Багдановіч, М.А. Беларускае адраджэнне. Мн.: Універсітэцкае, 1994. – С.9.

32 У сярэдзіне 1880-х К.П. Пабеданосцаў занепакоена дакладаў цару пра планамерную каланізацыю палякамі Смаленскай губерні і звязаную з гэтым небяспеку. Гл.: Победоносцев К.П. Великая ложь нашего времени. М., 1993. С. 507.

33 Турук,Ф.Ф. Белорусское движение. С. 9.

34 Варонка Я. Беларускі рух ад 1917 да 1920 году. Мн.: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства “Адраджэнне”, 1991. С. 5

35 У завершанай форме гэтая канцэпцыя прадстаўлена ў кнізе: Сядура, У.І. Смаленшчына – адвечная зямля беларускага народа. Нью-Ёрк: Беларускае выдавецкае таварыства, 1963. – 44 с.

36 Д.Михалюк. Революция 1917 г. в России и белорусское национальное движение // Революционная Россия 1917 года и польский вопрос: новые взгляды. М.: ИС РАН, 2009. – С. 114.

37 Там жа. – С.115.

38 Белоруская рада. 1917. № 7. – С.2.

39 Гарэцкі, Р. Браты Гарэцкія. – Мн.: Медысонт, 2008. – С. 36.




Войти через loginza

1 комментарий: Генэза беларускага руху на Смаленшчыне

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|