(1 голосов, средний: 3,00 из 5)

Ліпскі са Смаленска

Роберт Л. Джэферсан

У час выгнання габрэяў з цэнтральнай Расіі ў Польшчу ў Смаленску, вельмі важным горадзе, жыў гандляр віном Пётр Ліпскі. Ён быў габрэем, і нарадзіўся ў Смаленску, дзе яго бацька і бацька яго бацькі гандлявалі венгерскімі вінамі. Многія гады працы і надзвычайнай ашчаднасці далі Ліпскаму капітал, і ён зрабіўся практычна самым уплывовым купцом у губернскім цэнтры.

Калі выйшаў указ аб тым, што габрэі павінны былі сысці, вядома, многія былі вельмі засмучаныя. Тады прыкладна 30 адсоткаў насельніцтва гэтага горада складалі іудэі. Пётр быў першым з тых, хто сустрэўся з генерал-губернатарам і паспрабаваў змяніць рашэнне адносна сябе. Яго намаганні не трапіць пад жахлівы ўказ, які прыйшоў з Санкт-Пецярбурга, аднак, былі дарэмныя, і, што горш за тое, губернатар Смаленска быў антысемітам да мозгу касцей. Ён не толькі выканаў волю імператара адносна габрэяў, але пайшоў яшчэ далей. Пасаду губернатара была такой, што давала яму неабмежаваную ўладу ў Смаленскай губерні. Выгнанне габрэяў стала катаваннем: генерал-губернатар накідваўся на кожнага габрэя на падведамнай яму тэрыторыі з кулакамі і жалезнымі абцасамі.

Няшчасныя габрэі ўцякалі з губерні. Многія, занадта бедныя, каб карыстацца перавагамі ўжо існаваўшых тады чыгунак, былі вымушаныя прайсці шмат цяжкіх дарог праз пустыя ваколіцы знешняй Польшчы, падвяргаючыся нападкам і здзекам з боку рускага насельніцтва. Многія з габрэяў падалі нежывыя ля абочын дарог, бо жыхары вёсак, праз якія яны праходзілі, адмаўлялі ім у самым неабходным для жыцця, нават калі габрэі прапаноўвалі грошы наўзамен.

У Смаленску было некалькі паспяховых габрэяў, у асноўным гандляроў, чые справы былі яшчэ горшымі. Ім далі пэўны тэрмін, на працягу якога яны павінны былі пазбавіцца сваёй маёмасці. Час, аднак, быў таксама абмежаваны, і супраціў ім быў такім вялікім, што многіх з іх па заканчэнні адведзенага тэрміну заставаліся без грошай, а іх лаўкі канфіскоўвалі. Адным з такіх габрэяў быў Пётр Ліпскі. Нажытак, назапашаны трыма пакаленнямі Ліпскіх, загінуў на яго вачах. Аднойчы раніцай сяржант паліцыі ўручыў яму пашпарт і паперы. У іх было напісана, што Ліпскі павінен быў пакінуць межы Смаленска на працягу дваццаці чатырох гадзін, альбо яго вывядуць адтуль пад штыком.

Габрэйскі гандляр уразнос. Польшча, 17 ст.

Габрэйскі гандляр уразнос. Польшча, 17 ст.

У Ліпскага была жонка і некалькі дзяцей. Ён быў адносна маладым чалавекам, дакладна не старэйшым за 35 гадоў, прыгожым, адважным, і па-габрэйску праніклівым і хітрым. Апошнія дваццаць чатыры гадзіны ён правёў, старанна збіраючы пажыткі. На грошы, якія змог атрымаць, ён купіў у адных крэдытораў каламажку і трох коней, і ў якасці апошняй спробы пайшоў да генерала-губернатара. Нейкім чынам яму атрымалася трапіць на аўдыенцыю да мясцовага паўманарха. Ліпскі кінуўся ў ногі і пачаў цалаваць чаравікі ўлюбёнца цара. Але генерал-губернатар ударыў яго па твары. Ліпскі маліў даць яму яшчэ крыху часу, каб акрыяць ад страты свайго гандлю, але губернатар яго не слухаў . Сатрап зноў ударыў Ліпскага і грэбліва адштурхнуў. Салдаты кідалі габрэя з рук у рукі ўніз па лесвіцы, пакуль не выкінулі з дома губернатара на вуліцу. Ліпскі грымнуўся ў бруд, а нейкі п’янчуга ў рваніне падышоў і даў няшчаснаму выспятка.

У тую ж самую ноч Пётр Ліпскі пакінуў горад Смаленск. Яго жонка, дзеці, а таксама тузін скрыняў вугорскага віна былі ў каламажцы. Доўгай ноччу коні ледзьве ехалі, бо іх груз быў занадта цяжкім, а на досвітку яны праязджалі невялікую вёску, жыхары якой закідалі іх камянямі. Пазней днём Ліпскія прыехалі ў іншую вёску, людзі якой былі вельмі заклапочаныя і ўсхваляваныя, бо гэта была габрэйская вёска, і жыхары яе ўцякалі. Аднак тут Ліпскі змог атрымаць крыху ежы і вады для людзей і жывёл.

Няма неабходнасці ў падрабязнасцях распавядаць пра пакуты гэтай няшчаснай сям’і пакуль яна ехала сотні вёрст, што аддзяляюць Смаленск ад Польшчы. Іх так крыўдзілі рускія мужыкі, што дзеля самаабароны габрэі былі вымушаныя ехаць па начах. У кожнай вёсцы ім адмаўляліся даць хлеба і вады, і Пётр быў вымушаны красці, каб яго жонка і дзеці не памерлі ад голаду.

Нарэшце памежная зона Расеі і Польшчы была дасягнутая, і ў першым гарадку Пётр уручыў свае паперы начальніку, атрымаўшы ў адказ інструкцыі імператарскай улады. Згодна з гэтымі інструкцыямі, ён павінен быў ехаць ў мястэчка Куўна ў раёне Кіева, і там меў права рабіць тое, што лічыў патрэбным.

Калі Пётр Ліпскі і яго сям’я прыбылі ў Куўна, маленькі горад літаральна быў акупаваны габрэямі. Польскага насельніцтва было вельмі мала. На аднаго паляка прыходзілася аж дзесяць іудэяў. Некалькі дзён калісь заможны гандляр віном са Смаленска быў вымушаны спаць у голым полі на ўскраіне. Але, валодаючы розумам купца, выгнанец выкарыстаў усе магчымасці. Ліпскі, збярогшы з дзясятак скрыняў вугорскага віна, прадаў іх па добрых цэнах мясцовым жыхарам. Жывучы на вельмі маленькую частку заробку – не больш за дзесяць капеек у дзень – Ліпскі змог неўзабаве купіць за некалькі рублёў невялікі драўляны дом на ўскраіне горада. З гэтага дня ён пачаў сваю цяжкую барацьбу з няшчасцямі і ганеннямі. Мы ўбачым, што з гэтага атрымалася.

Будучы бедным, ён жыў лепш, чым сотні яго адзінаверцаў ў Куўне. Ён мог то тут, то там пазычыць некалькі рублёў пад добры працэнт, што давала пэўны даход, які ён добра размеркаваў. Месяцы, і нават гады прайшлі, калі з такога сціплага пачатку Пётр Ліпскі здолеў атрымаць пэўную вагу ў горадзе. Ён зноў стаў гандляваць віном, і з таго часу, як Куўна стаў важным цэнтрам, хрысціянскае насельніцтва значна павялічылася большай часткай за кошт службоўцаў, неабходных адміністрацыі чыноўнікаў, або ўрадавых функцыянераў. Калі Ліпскі купляў больш зямлі, або будаваў невялікую карчму, або заезны двор, адразу пачынаўся разгляд з боку галавы, што вельмі хвалявала габрэя. Неўзабаве побач з горадам быў пабудаваны шпіталь, бо Куўна стаў вучэбнай часткай для некалькіх палкоў салдат. Доктар лазарэта звычайна пасылаў у краму Ліпскага за бутэлькамі віна, але апошні не атрымліваў аплаты, бо пляшкі браліся нібы для дзяржаўных патрэбаў. Таксама часта рускія, прапахлыя гарэлкай, заходзілі ў краму Ліпскага, і просячы пляшку, кідалі некалькі капеек замест рублёў і пагражалі, калі Ліпскі адважваўся пратэставаць. Яны прыводзілі яго да кіраўніка, і Ліпскага каралі за безразважлівую смеласць.

Так працягвалася доўгая і цяжкая барацьба паміж хрысціянамі і габрэямі, і варта прызнаць, што габрэі выйгравалі, бо было відаць, што яны ўвесь час прагрэсуюць. Ліпскі не губляў магчымасцяў. Калі вандроўнікі ішлі тым шляхам, яны маглі спыніцца толькі ў гасцініцы Ліпскага. У яго не было тарыфаў. Ён браў такую ​​плату, якую лічыў патрэбнай, і ўвесь час слухаў праклёны за свае жудасна рабаўніцкія цэны. Ліпскі заўсёды пасміхаўся і хмыліўся, але ў рэшце яму трэба было заплаціць.

Сінагога ў Смаленску ў пач. XX ст.

Сінагога ў Смаленску ў пач. XX ст.

На працягу ўсіх гэтых гадоў ён гадаваў у сваім сэрцы горкую нянавісць, такую ​​даўнюю і глыбокую, што нішто не магло сцерці яе з памяці. Ліпскі так шмат працаваў не дзеля свайго ўзвышэння, і не дзеля камфорту сваёй сям’і, бо жыў і апранаўся ён проста, а людзі яго не паважалі . Ліпскі жыў толькі дзеля таго моманту, калі зможа адплаціць за пабоі смаленскаму губернатару.

Габрэй быў ужо стары, калі такая магчымасць выдалася. Стары ня столькі гадамі, колькі душой. Яго спіна стала гарбаватай, валасы пасівелі, рукі ссохліся, вочы праваліліся. Сярод габрэяў таго мястэчка ён быў самым непрадстаўнічым, і ўсё ж самым заможным.

Аднойчы ў горад заехаў экіпаж на шляху ў Кіеў. Станцыя была перапоўнена пасажырамі, і прыбыўшы чыноўнік высокага рангу, загадаў фурману ехаць у гасцініцу Ліпскага. На шчасьце Ліпскага, які прыняў свайго госця на лесвіцы, наведвальнік не змог убачыць здзіўлення ў вачах габрэя, бо наведвальнік быў амаль сляпы, і насіў сінія акуляры. Але Ліпскі пазнаў у ім губернатара Смаленска, з якім калісьці сутыкаўся. У распараджэнні губернатара быў лепшы пакой у доме, лепшая ежа, якую маглі прыгатаваць. Сам Ліпскі ніколі не быў такім спрытным, як у гэты дзень. З усёй пакорай ён атрымаў пашпарт губернатара, і паведаміў, што яго трэба неадкладна паказаць паліцмайстру. Што да коней, яго правасхадзіцельству ня варта аб гэтым было турбавацца. Калі нават на станцыі не будзе коней, Ліпскі сам паабяцаў іх падаць, а таксама рамізніка, які давязе чыноўную асобу да наступнай станцыі.

Прыдумка Ліпскага варта было самага тонкага розуму. Гаспадар сказаў губернатару, што да вечара будзе немагчыма дастаць коней, бо ў Ліпскага іх няма, але ён упэўнены, што яны змогуць узяць коней ў рускага мужыка, які жыве па суседстве. Губернатар быў задаволены, або, па меншай меры, здаваўся такім, бо ён быў старым і адной нагой ужо стаяў у магіле. Пашпарт вярнулі, коней знайшлі. Яго правасхадзіцельства губернатар сеў у каламажку, і мужык, які заняў месца рамізніка, атрымаў інструкцыі ад самога Ліпскага.

«Вы не зможаце», – сказаў ён, – «праехаць галоўнай дарогай, бо я чуў на станцыі, што рака вышла з берагоў, і там па меншай меры на метр вады. Вам трэба ехаць верхняй дарогай праз лес. Ты ведаеш гэты шлях? Вазьмі ліхтар, і калі дабярэцеся да алеі, не забудзься павярнуць, інакш ты ніколі не знойдзеш дарогу».

Пагутараўшы з фурманам, Ліпскі аддаў свой ліхтар, які балагол прывязаў да козлаў. Затым Ліпскі зняў свой высокі востраканцовы капялюш і пакланіўся губернатару да самай зямлі. Каламажка паехала павольна, бо колы затрымаліся ў клейкім брудзе вясковай вуліцы. Ліпскі ішоў за экіпажам да вугла вуліцы, а далей перад імі раскінулася няроўная мясцовасць. Фурман ляснуў пугай і падагнаў коней. Яны адразу перайшлі на галоп. Каламажка грукатала, удараючыся і хістаючыся з боку ў бок. Але ніхто не бачыў яшчэ аднаго пасажыра, які сядзеў ззаду раскладнога верху каламажкі.

Гандляр-іудэй прывёз казакам авёс

Гандляр-іудэй прывёз казакам авёс

Гэта быў Ліпскі, чые высахлыя рукі сціскалі ў зацятай нянавісці край борта. Гучны стук капытоў, паварот дарогі дасягнуты, і фурман прыпыніў коней, нацягнуўшы павады, каб акуратна праехаць складаны ўчастак . Менавіта ў гэты момант нешта адбылося. Фурмана хтосьці моцна ўдарыў па галаве. Удар быў такім хуткім, раптоўным і цяжкім, што мужык не выдаў ані гуку. Пасажыр ўнутры, быўшы амаль сляпым, нічога не бачыў, але адчуў нешта дзіўнае ля сваіх ног, як быццам туды кінулі яшчэ адзін мех. Гэта было непрытомнае цела фурмана. Коні спяшаліся далей. Яны не павярнулі на алею, як Ліпскі сказаў мужыку, а шалёна памчаліся па галоўнай дарозе. З адлегласці зіхацела вада хутка бягучай ракі, і тут Ліпскі адвязаў каламажку, сышоў з яго і прывязаў храпы крайніх коней да храпы цэнтральнага рысака. Затым ён вярнуўся да каламажкі і зазірнуў унутр. Ён адкрыў ліхтар, які матляўся на козлах, і памахаў ім так, каб прамяні святла ўпалі на мужчыну, які скурчыўся ззаду.

«Ваша Экселенцыя» – сказаў Ліпскі.

Пасажыр каламажкі нахіліўся наперад.

«Што такое?» – спытаў ён тонкім голасам – «Што гэта на маіх нагах? Гэта нешта вельмі цяжкае. Нешта звалілася з козлаў?»

«Ваша Экселенцыя, дазвольце дапамагчы Вам. Скрутак ўпаў, выходзьце, калі ласка».

Губернатар пратэставаў і камандаваў, але цяпер ён быў не ў сілах доўга супраціўляцца. Ён дазволіў Ліпскаму дапамагчы яму вылезці з каламажкі, і Ліпскі зрабіў выгляд, што імкнецца прыбраць меркаваны скрутак. Праз секунду габрэй павярнуўся, схапіў губернатара за плячо і стаў трэсці яго левай рукой. У правай руцэ ён трымаў ліхтар і трос ім ў губернатара перад носам.

«Тадэвуш малодшы са Смаленска», – закрычаў ён. – «Ці пазнаеш ты мяне? Ці пазнаеш ты мяне?»

Губернатар аслупянеў ад такой жорсткасці свайго праціўніка і жаласна пытаўся: «Хто ты? Хто ты?»

«На калені!» – закрычаў раз’юшаны габрэй.

«На калені! Я Пётр Ліпскі. Ты забыўся, стары, але я пакажу табе, што ты калісьці зрабіў з Пятром Ліпскім».

Стары спрабаваў вырвацца, але габрэй трымаў яго занадта добра. Рукой, якая здавалася жалезнай, ён быў прымушаны стаць на калені, і Ліпскі паднёс свой арліны нос да твару губернатара.

«Пётр Ліпскі!» – крычаў ён. – «Успомні! Успомні!»

«Я не памятаю. Злітуйся! Што ты робіш? Я не бачу твой твар. Справа ў грошах? Не забівай мяне!»

«Смаленск!» – шыпеў Ліпскі. – «Гандляр віном Пётр Ліпскі. Ты не ведаеш? Ты не памятаеш?»

«А, так, так!» – Закрычаў, курчачыся, губернатар. – «Я памятаю, але што ты хочаш зрабіць? Значыць ты выжыў. Ох!»

Габрэй некалькі разоў ударыў яго па твары, а затым сваімі доўгімі рукамі звязаў і біў губернатара да таго часу, пакуль той не страціў прытомнасць. Пасля гэтага Ліпскі супакоіўся, падняў цела ў каламажку, развязаў коней, сеў на козлы, пачаў крычаць і шчоўкаць пугай. Экіпаж ляцеў наперад. Ён моцна тросся і грукатаў. Рака была цяпер вельмі блізка. У цьмяным святле зорак яна здавалася морам, таму што было паводка, і ўся навакольная мясцовасць танула ў вадзе.

Ганчар з-пад Коўні (пач. XX ст.)

Ганчар з-пад Коўні (пач. XX ст.)

З-пад капытоў коней паляцелі пырскі вады, і неўзабаве яны пачалі далятаць да іх галоў, але Пётр працягваў ехаць. Яго твар, калі б яго хто-небудзь пабачыў, быў азораны незямной радасцю, крукападобны нос быў высока узняты, жоўтыя зубы было відаць да дзёснаў. Маленькія вочы Ліпскага танцавалі і амаль выпраменьвалі святло.

Коні ўжо былі па шыі ў вадзе, потым пагрузіліся цалкам, каламажку моцна затрэсла, і яна перакулілася. Экіпаж пагрузіўся ў ваду, але адзін з коней у вар’яцкім страху парваў вупраж і ўсплыў. Таксама з’явілася галава чалавека, які з усіх сіл змагаўся за жыццё. Чалавек і конь сутыкнуліся. Чалавек адчайна ўзлез на спіну жывёле, і яны паплылі па хуткім цячэнні. Яны плылі і плылі, іх пераварочвала. Нарэшце яны патрапілі пад бярвенні, што трымаліся на паверхні. Мужчыну ўдарыла бервяном, і ён патануў, як камень. Конь заржаў і таксама патануў.

 

Under the black eagle. Stories of Russia By Robert L. Jefferson. III. Lipski, of Smolensk // The Minneapolis journal., July 18, 1903, Summer Fiction Supplement, Page 4.

 




Войти через loginza

1 комментарий: Ліпскі са Смаленска

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|