(3 голосов, средний: 5,00 из 5)

Смаленскае біскупства

Зыгмунт Кжыжаноўскі

Сумная гісторыя дыяцэзіі смаленскай. Сумная гісторыя тых зямель. Ня толькі для палякаў. Калі знікае дыяцэзія, азначае тое  страту намаганьняў, высілак і ахвяраў канкрэтных людзей.

Смаленск  ці Масква? – на гэтае пытаньне мусіў адказаць кароль Жыгімонт III, вырушаючы ў 1609 г. на Ўсход. Сур’ёзна трактуючы сьвятую веру,  манарх ня мог абмінаць у разважаньнях пра будучыню свайго каралеўства справу Ўсяленскай Царквы. Жыгімонт вырашыў, што найперш трэба здабыць смаленскую крэпасьць. Гэты выбар ня быў надзвычай асьцярожным. Будучыня паказала, што ўтрымацца ў Маскве на доўгі час не было магчымым, а  на акаталічваньне расейскай сталіцы шляхам заваёвы немагчыма было разьлічваць. Яго сын Уладзіслаў Жыгімонт (пазьней кароль Уладзіслаў IV) мог нават прэтэндаваць на валадараньне ў Вялікім княстве Маскоўскім, але пад умовай пераходу да схізмы (1).

Пасьля цяжкай аблогі, што працягвалася з  29 верасьня 1609 г. па 13 чэрвеня 1611 г., Смаленск быў здабыты (2). Трэба тут зазначыць, што Жыгімонт III, як польскі кароль і вялікі князь  літоўскі, вярнуў тое, што належыла Ягелонам.  Смаленск быў падпарадкаваны Літве  князем Вітаўтам у 1405 годзе, аднак быў страчаны ў 1514 г. Варта таксама зьвярнуць увагу на людзкія сувязі Смаленшчыны з Польшчай. З зямлі той паходзілі Сапегі – род, які даў чатырох біскупаў, у тым ліку кардынала Адама Стэфана  (1867-1951), кракаўскага арцыбіскупа. Ён ня быў першым кракаўскім пастарам, продкі якога паходзілі са Смаленскай зямлі. Таксама кардынал Ян Пузына (1842-1911) мог там шукаць гняздо свайго роду, зь якога паходзілі тры біскупы. Далей трэба назваць спрэчную асобу ксяндза Гуга Калантая, дзеяча Вялікага Сэйму, продкі якога былі ўцекачамі са Смаленшчыны.  Сумна вядомы віленскі біскуп Ігнацы Масальскі – гэта нашчадак ксянзоў, выгнаных у XV ст. з Масальска, што знаходзіўся у Вярхоўскіх  княствах далёка за Смаленскам. Яго род таксама меў маёмасьць у Смаленскім княстве.

Асвея. Місіянерскі касьцёл Прасьв. Тройцы

Асвея. Місіянерскі касьцёл Прасьв. Тройцы

У выніку займаньня чарговых зямель Масквою, многія пакінулі сваю айчыну, зьязджаючы на Захад. Такімі былі і князі Глазынічы (зь якіх Алехна Васілевіч, акольнічы смаленскі, атрымаў у 1499 гозе ад караля Аляксандра  шэраг вёсак над Апочанкай і сем падданых у Катыні), якія таксама далі пачатак узгаданым Пузынам  (на Падляшшы) і Агінскім у Троцкім ваяводзтве (ад вёскі Агінты/Вогінты). Сапраўды мало хто сёньня ведае пра заўчасна памерлага смаленскага біскупа Людвіка Караля Агінскага (каля 1680-1718), але адначасова хто ж ня чуў слаўнага палянэзу “Разьвітаньне з Радзімай”, складзенага Міхалам Клеафасам Агінскім (1765-1833)?

Такім чынам, абодва роды Пузынаў і Агінскіх мелі супольных продкаў, паходзячы з Казельску, што знаходзіўся ў Вярхоўскіх княствах (3). Не ўсе сувязі магчыма адшукаць і даказаць. Напрыклад, пра тое , што брыгадзір Юзэф Копец (1762­-1827), які адзначыўся ў паўстаньні Касьцюшкі і потым быў сасланы на Камчатку, паходзіў з Копцаў са Смаленшчыны сьведчыць яго герб – Кроіе (4).

Смаленскае княства было рускім і праваслаўным. Паланізацыя і акаталічваньне ўзгаданых родаў патрабавала часу – часам тое атрымлівалася павольна, часам хутчэй. З моманту заняцьця княства Жыгімонтам ІІІ, каталіцкую веру на гэтых тэрыторыях трэба было ўводзіць ад  пачатку. Вырашана было закласьці новую дыяцэзію. Катэдрай была абрана царква Благавешчаньня Прасьвятой Багародзіцы (5). Ня будзем тут разглядаць усіх праблемаў, зьвязаных зь яе зяўленьнем – пададзім толькі, што 1 верасьня 1636 г. быў рукапаложаны на першага біскупа кс. Пётр Парчэўскі, які раней дзейнічаў як яе адміністратар. Пётр Парчэўскі перажыў нават аблогу (1632-1634) вялікага Маскоўскага войска і вызваленьне Смаленска Уладзіславам IV.

Сам Парчэўскі быў, праўдападобна,  найважнейшым смаленскім біскупам.  Паходзіў з праваслаўнай сям`і з ваяводзтва Мсціслаўскага, што знаходзілася на поўдзень ад Смаленска. Адукацыю атрымаў у Браневе і Вільні (6). Ён павінен быў змагацца з ўсімі праблемамі, зьвязанымі з арганізацыяй дыяцэзіі, нават межы якой  працяглы час не былі акрэсьлены – першасна ў склад дыяцэзіі павінны былі ўвайсьці таксама Сіверскае  і Чарнігаўскае княствы. Парчэўскі ня мог разьлічваць на ўзмацненьне біскупства праз уключэньне ў яго склад часткі велізарных абшараў віленскай дыяцэзіі. Ня мог таксама спадзявацца на наплыў сьвятароў, якому супраціўляліся іншыя біскупы (мяркуем, галоўным чынам іх прыезд блакаваў віленскі біскуп Абрахам Война). Няма ніякіх сумневаў, што Смаленская дыяцэзія ніколі не была належным чынам ацэнена епіскапатам Рэчы Паспалітай (7). Нават месца ў сенаце для новага біскупа было атрымана не без супраціву (1638).

Капітуляцыя маскоўскага войска перад каралём Уладзіславам IV (XVII ст.), фрагмент, Каралеўскі замак у Варшаве.

Капітуляцыя маскоўскага войска перад каралём Уладзіславам IV (XVII ст.), фрагмент, Каралеўскі замак у Варшаве.

Акрамя таго, пашыраць веру там неабходна было асаблівым спосабам. У Рыме лічылі, што лепшы вынік можна атрымаць, схіляючы мясцовае насельніцтва да ўніі, чым навяртаючы да рымскага каталіцызму. Цяжка не пагадзіцца з правільнасьцю такога рашэньня. Аднак трэба заўважыць усю складанасьць заданьня езуітаў, прывезеных  у Смаленск мясцовым ваяводам Аляксандрам Гасеўскім, які ў 1620 г. адчыніў у гэтым горадзе калегіюм (8).  На тэрыторыі дыяцэзіі дзейнічалі таксама ад 1620 г. бернардынцы, а ад 1625 – дамінікане (9). Першыя заснавалі брацтва сьв. Міхала Арханёла, што апекавалася шпіталем для жаўнераў (10). Яны мелі таксама бібліятэку, да якой кнігі прывозіў Павел з Ленчыцы (11). На жаль, біскуп Парчэўскі не ўмеў супрацоўнічаць з ордэнамі, і не выкарыстоўваў іх патэнцыялу. Сьведчаць пра гэта высыланыя да Рыму скаргі на дзейнасьць манаскіх ордэнаў (12).

Рэальныя паразы і няўдачы павінны былі толькі пачацца. Як раз перад Шведзкім патопам, не толькі тэрыторыі дыяцэзіі, але значная частка абшараў Вялікага Княства Літоўскага была занятая маскоўскімі войскамі. Віна за здачу Смаленска ў 1654 г. была ўскладзена на мясцовага ваяводу – Піліпа Казіміра Абуховіча. Патрэбна аднак прызнаць, што Рэч Паспалітая зрабіла не вельмі шмат, каб належным чынам забясьпечыць крэпасьць. Яе ўтрыманьне было сапхнута на мясцовых ваяводаў. Нават калі была пагроза, кароль прызначыў ёй неадпаведнага абаронцу ў асобе ўзгаданага Абуховіча. А трэба было прызначыць магната, што мог з асабістых сродкаў спрыяць абароне, або дасьведчанага камандуючага, падрыхтаванага для такога важнага заданьня. Ён быў зрэшты прызначаны Янам Казімірам пасьля адмовы ад гэтай пасады Паўла Яна Сапегі (13). У самім абложаным Смаленску не было дастатковай рашучасьці да барацьбы. Частка смаленскай шляхты выехала, ёй на зьмену прыбыла нявопытная зьмена. Сам смаленскі біскуп Францішак Даламат-Ісакоўскі зьбег з горада, калі пачаліся ваенныя дзеяньні, і яшчэ перад канцом траўня таго самага года памёр (14). Можна нават прыйсьці да высновы, што самымі ўпартымі прыхільнікамі абароны горада былі езуіты, як напісана, што “часта з п. ваяводай аж да зубоў  спрачаліся (…) па мурах ходзячы люд заклікалі – праз то хутчэй нас усіх сьмерць сабе забірала (15).

Як акрэсьлівае манаграфіст, ажно да 1678 года “існаваньне смаленскай дыяцэзіі было праблематычным” (16). У гэтым годзе былі вернуты Рэчы Паспалітай Вяліж, Невель і Себеж. Колькасьць парафій з дванаццаці ў 1652 упала да трох (17).

Трактат падпісаны ў 1686 г.  ваяводай пазнанскім Кшыштафам Гжымултоўскім зьмяшчаў запісы пра вяртаньне прадметаў культу са страчанай катэдры, адшукана была сярод іх верагодна рэліквія сьв. Калістрата, што з 1749 г. знаходзілася ў віленскай катэдры.

Каталікам, якія засталіся пад маскоўскім панаваньнем, цар гарантаваў свабоду адпраўленьня набажэнстваў у хаце і даезд да касьцёлаў, што знаходзіліся па-за межамі дзяржавы (18). Як магла выглядаць рэалізацыя тых гарантый? Закладзеная Марцянам Агінскім, вялікім канцлерам літоўскім, езуіцкая місія ў прадмесьці смаленскага пасада трывала 3 гады: з 1687 па 1691 (19).

Канстанцін Казімеж Бжастоўскі (1644-1722), біскуп смаленскі ў 1685-1687 гадах

Канстанцін Казімеж Бжастоўскі (1644-1722), біскуп смаленскі ў 1685-1687 гадах

Захавалася паведамленьне 1693 г., гаворачае пра тое, што схізматычны “мітрапаліт стары мураваны біскупскі касьцёл сем гадоў разбіраў, і целы каталікоў, павыкапаўшы, спаліў”. Таксама ў дакуменце згадвалася пра паўторны хрост і ўцісканне шляхты, якая засталася на Смаленшчыне (некаторых пераўтваралі на халопаў). У Смаленску нейкага Рамановіча не толькі прымусілі  зьмяніць веру, але таксама катавалі, каб даведацца ці “ня ведае ён пра скрытых каталікоў”. Даходзіла да своеасаблівых сытуацый: “Так стала, што сын папа смаленскай Спаскай царквы ў маладосьці ў Віцебску навучаўся лаціне і стаў езуітам. Ён, будучы ўжо клерыкам, прыехаў і наведаў свайго бацьку. Ваевода Галавін узяў яго на допыт: “Чаму ты халопам будучы цару здрадзіў?”. Казаў яго ахрысьціць і папом высьвеціць, і зараз ёсьць папом”. У наступным годзе ваявода за свае дзеяньні быў па загаду цара ўніжаны і біты кнутамі (20). Пазьней бывала рознае: часамі дабіраліся да аколіц Смаленска езуіцкія місіянэры з місіі закладзенай у Мсціслаўлі (21), а ў XIX стагодзьдзі нават быў пабудаваны ў Смаленску каталіцкі касьцёл (22).

Хоць гарантыя свабоднага спраўленьня рэлігійнай практыкі адносілася таксама да праваслаўнага насельніцтва на захаванай  частцы Смаленшчыны, Унія бесперапынна разьвівалася. Яе пачатак належыць зьвязваць з 1624 г., калі памёр праваслаўны архіяпіскап Смаленска Сергій, а яго месца заняў уніят – Лявон Крэўза. У 1772 г. на захаваных у Рэчы Паспалітай тэрыторыях Смаленшычыны было 100 тыс. уніятаў.

Дыяцэзія, што знаходзілася ў зачаткавым стане, яшчэ доўга мусіла чакаць на пастыра, які бы сапраўды яе ўзначаліў. Ня мела катэдра біскупскай рэзідэнцыі. Часта смаленская дыяцэзія трактавалася як чарговы узровень у кар’еры, што забясьпечыць месца ў сенаце і трамплін для далейшага прасоўваньня па службе. Занатавана нават скандалічная рэакцыя аднаго з смаленскіх біскупаў на адсутнасьць у сьпісе на намінацыю на віленскага біскупа: Багуслаў Гасеўскі “пачырванеўшы (….), даў у лоб келішкам ксендзу Зянковічу, прапанаванаму на віленскага біскупа, і акрывавіў. Другі раз кінуў бутэльку, ці колбу, але Пан Бог пільнаваў, што не патрапіў”. Самога Зянковіча ад рэакцыі ў адказ утрымалі прысутныя пры здарэньні манахі (23).

Кароль Жыгімонт III на фоне здабытага Смаленска (XVII ст.), Нацыянальная калекцыя мастацтва на Вавелі.

Кароль Жыгімонт III на фоне здабытага Смаленска (XVII ст.), Нацыянальная калекцыя мастацтва на Вавелі.

Не можа нас не здзіўляць, што Ежы Хыльзэн, што зьявіўся ў дыяцэзіі ў 1745 г., цьвердзіў, што не знайшоў аніякіх сьлядоў дзейнасьці сваіх папярэднікаў (24). Пасьля гадоў паразаў і занядбаньня прыйшоў нарэшце – можно тое сьмела казаць – выдатны пастар. Ён паходзіў з інфлянцкага магнацкага роду, які перайшоў у каталіцтва на мяжы XVII i XVIII стагодзьдзяў. Пражываў у маёнту свайго брата Яна Аўгуста ў Дагдзе на Інфлянтах, але вельмі блізка да межаў дыяцэзіі. Таксама ў Інфлянтах у Краславе ён ўтрымліваў двух клерыкаў ў семінарыі лазарыстаў, фінансаванай Плятэрам. Дапамогаю былі сямейныя повязі – брат біскупа меў жонку з роду Плятэраў. Дадаткова сям’і ўдалося прыняць ад Сапегаў у 1749 г. Асвею, што знаходзілася на тэрыторыі дыяцэзіі. Там пабудаваны касьцёл і праводзілася дабрачыная дзейнасьць  (25). У адрозьненьне ад Парчэўскага, біскуп Хыльзэн ня меў канфліктаў з духавенствам. Кожны год наведваў дыяцэзію, а калі рабіў тое ў першы раз, меў уражаньне: “Як быў у Канадзе, так непадобна было да Польшчы і Эўропы” (26). Асабіста аглашаў казаньні ў касьцёлах. Чатыры разы дасылаў паведамленьня пра стан дыяцэзіі ў Рым (27). У яго часы ў Невелі дзейнічала біскупская курыя. Біскуп Хыльзэн з задавальненьнем здзейсьніў бы больш, але не было ахвотных да рэалізацыі. У 1763 г. ён здаў дыяцэзію Габрыэлю Вадзінскаму, каб рэшту жыцьця пабожна пражыць у Варшаве. Аднак пасьля сьмерці ў 1775 г. ён быў пахаваны ў Асвеі (28). Калі пасьля першага падзелу рэшта дыяцэзіі  перайшла пад панаваньне Расеі, на гэтай тэрыторыі было 7 тыс. каталікоў (галоўным чынам шляхта). У 1783 г. яе тэрыторыя была далучана да толькі ўзніклай Магілеўскай архідыяцэзіі (29). Было аднак яшчэ два біскупа смаленскіх: слаўны гісторык Адам Нарушэвіч (1788-1790) і Тыматэуш Гажэнскі (1790-1809).

Сумная гісторыя дыяцэзіі смаленскай. Сумная гісторыя тых зямель  не толькі для палякаў. Калі знікае дыяцэзія, азначае тое  страту намаганьняў,  а таксама высілак і ахвяраў канкрэтных людзей. Гледзячы на пышныя касьцёлы, якія ёсьць сьведчаньнем лепшай гісторыі іншых дыяцэзій, памятаем пра тое, што будучыні ніхто ня ведае. Мы ня ведаем ці дасягненьні касьцёла ў Польшчы, якімі так ганарымся, таксама не застануцца страчанымі. Страты, якія панёс касьцёл на Захадзе,  зьяўляюцца вялікай перасьцярогай…

Заўвагі:

1 T. Długosz, Dzieje diecezji smoleńskiej, Lwów 1937, s. 11.

2 Kuria Rzymska przeznaczyła na ten cel 40 tys. duka­tów, ibid., s. 11-12.

3 T. Zielińska, Poczet polskich rodów arystokratycz­nych, Warszawa 1997, s.186.

4 A. Boniecki, Herbarz polski, cz. 1, t. XI: Warszawa 1907, s. 113. Rody związane z Księstwem Smoleńskim na podsta­wie: K. Pietkiewicz, Wielkie Księstwo Litewskie pod rządami Aleksandra, Jagiellończyka, Poznań 1995, 143-148.

5 Była to budowla drewniana. T. Długosz, op. cit., s. 27 i 53.

6 H. Lulewicz, „Parczewski Piotr”, [w:] Polski slownik biograficzny, t. XXV/2, Wrocław 1980, s. 210.

7 T. Długosz, op. cit., s. 45-46.

8 Encyklopedia wiedzy o Jezuitach na ziemiach Polski i Litwy. 1564-1995, Kraków 1996, s. 626-627.

9 T. Długosz, op. cit., s. 17.

10 J. Flaga, „Stowarzyszenia i bractwa religijne przy kościołach bernardyńskich do końca XVIII wieku”, [w:]Pięćset pięćdziesiąt lat obecności 00. Bernardynów w Pol­sce (1453-2003), red. W. F. Murawiec OFM i D. A. Muskus OFM, Kalwaria Zebrzydowska 2006, s. 550-551.

11 E. Lenart OFM, „Biblioteki bernardyńskie w Polsce od 2. Połowy XV do końca XVIII w.”, [w:] Pięćset pięćdziesiąt lat…, op. cit., s. 668 i 670.

12 T. Długosz, op. cit., s. 61-62. Ostro zwalczał również benedyktynki smoleńskie, w których klasztorze, niezgod­nie z regułą, okna wychodziły na rynek oraz nie było klau­zury, ibid., s. 66-67.

13 Pamiętniki Filipa Michała i Teodora Obuchowiczów (1630-1707), Warszawa 2003, s. 106-108.

14 T. Wasilewski„,Isjakowski Dołomat Franciszek”, [w:] Polski slownik biograficzny, t. X, Wrocław 1962-1964, s. 170.

15 Cyt. za: T. Długosz, op. cit., 49.

16 Ibid., s. 69.

17 Ibid., s. 56.

18 Ibid., s. 69.

19 Misjonarzem był Michał Jakowicz, wyspowiadał ok. tysiąca osób, ochrzcił piętnaście, nawróciło się osiem osób; Encyklopedia wiedzy…, op. cit., s. 626-627.

20 K. Sarnecki, Pamiętniki z czasów Jana Sobieskiego. Diariusz i relacje z lat 1691-1696, Wrocław 1958, s. 356­358 i 360.

21 Encyklopedia wiedzy…, op. cit., s. 626-627.

22 T. Długosz, op. cit., s. 75.

23 E. Rostworowski, „Gosiewski Bogusław”, [w:] Polski slownik biograficzny, t. VIII, Wrocław 1959-1960, s. 341.

24 T. Długosz, op. cit., 71.

25 S. Litak, Atlas Kościoła łacińskiego w Rzeczypospoli­tej Obojga Narodów w XVIII wieku, Lublin 2006, s. 425.

26 Cyt. za: E. Rostworowski, „Hylzen Jerzy Mikołaj, [w:] Polski slownik biograficzny, t. X, Wrocław 1962-1964, s. 130.

27 T. Długosz, op. cit., s. 71-72. „Ambony zaszczycał” również poza granicami swej diecezji, zob.: J. Kitowicz, Opis obyczajów za panowania Augusta III, Warszawa 1999, s. 105 (błędnie określony jako biskup żmudzki). Próbka jego kaznodziejstwa: Głos pasterski J.W.J.X.J. Biskupa Smolińskiego do Owieczek swoich miany, a tymże Owiecz­kom na pamiątkę affektu swego pamiątkę (…) podany…, Kraków 1756. Hylzen był również bibliofilem i wydawcą; zob. E. Rostworowski, „Hylzen Jerzy Mikołaj”, op. cit., s. 130.

28 E. Rostworowski, „Hylzen Jerzy Mikołaj”, op. cit., s. 130.

29 P. Nitecki, Biskupi Kościoła w Polsce. Słownik biogra­ficzny, Warszawa 1992, s. 265.

 

Крыніца: Zawsze wierni nr 5/2010 (132), Serwis Informacyjny BIBUŁA.




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|