(3 голосов, средний: 5,00 из 5)

Нацыянальны сцяг беларусаў

Л. Спаткай,

сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства

Вядома, што ýжо сярэднявяковыя дзяржавы Еўропы мелi свае дзяржаўныя сiмвалы. Старажытныя гербы маюць, напрыклад, Чэхiя, Германiя, Англiя i многiя iншыя краiны.  Такiм жа старажытным гербам з’яýляецца i нацыянальны беларускi герб «Пагоня» – выява Святога Георгiя ў выглядзе коннага рыцара – якi мае глыбокi сэнс: белы (срэбны) колер вершнiка i яго каня сiмвалiзуе чысцiню хрысцiянятва i яго вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер –  поле, залiтае крывею ворагаў хрысцiянства. Прычым, такiя колеры выкарыстоýвалiся ý сiмволiцы славян здаýна, бо яшчэ аýтар «Слова аб паходзе Iгаравым» упамiнае белыя харугвы i чырвоныя шчыты славянскiх вояý.

Першапачаткова гербы малявалiся на шчытах вояý–рыцараý, затым выявы гербаý з’явiлiся на сцягах, цi харугвах вайсковых адзiнак. Цiкавыя звесткi паведамляе Ян Длугаш, аýтар хронiкi аб Грунвальдскай бiтве. Паводле яго хронiкi, войска Вялiкага княства Лiтоýска–Рускага  складалi 40 вайсковых адзiнак – харугваý, у складзе якiх былi лiтоýцы, русiны (усходнiя славяны – жыхары Вялiкага княства), жмудзiны i татары. Амаль усе харугвы мелi сцягi з падобнымi выявамi «Пагонi», толькi 10 з iх мелi сцягi з выявай «Слупоý» – радавога знака Вiтаýта.  Усе сцягi–харугвы беларускiх ваявоцтваý i паветаý мелi  на адным баку выяву «Пагонi», на другiм – надпiс, або яку–небудзь выяву. Сцягi ваявоцтваý адрознiвалiся колерам палотнаý, але большасць было чырвонага колеру, дакладней, розных адценняý чырвонага. Паводле «Лiтоýскай метрыкi», сцяг Вiленскага  ваявоцтва быý чырвоным, Валынскага – «брунатым», Полацкага – «сiкаражым», Навагароцкага – «пелiстым», Менскага – «гваздзiковым». Але ý кнiзе А.Гваньiнi, складзенай у 1578 годзе, усе гэтыя сцягi апiсаны як чырвоныя. Апрача вышэйузгаданных ваявоцтваý, Жамойцкае староства мела белы сцяг, Вiцебскае i Кiеýскае ваявоцтвы – зяленыя сцягi, але розных адценняý, Берасцейскае i Троцкае – блакiтныя, Мсцiслаýскае – жоýты або, паводле Гваньiнi, аранжавы. Усе сцягi ваявоцтваý мелi два рагi i адрознiвалiся, акрамя колеру палотнiшча, колерам  вершнiка i каня. Iснаваý таксама i Дзяржаýны сцяг – Дзяржаýная харугва Вялiкага княства, якая ýяýляла сабой чырвонае прамавугольнае палатно «шасцiдзесяцi локцяý» з чатырма  рагамi: на адным баку палатна была выява Святога Юр’я – Дзяржаýнага герба «Пагоня», на другiм – выява Дзевы Марыi з дзiцем Iiсусам  на руках на фоне Сонца. Меý уласны сцяг i Найвышэйшы гетман княства: блакiтнае палатно з выявай «Пагонi» на адным баку i Святога Станiслава – на другiм. Усе сцягi былi багата расшытыя раслiнным арнаментам (у XVI стагоддзi), або жывёльным (у XVII стагоддзi).

Сцяг Святога Юрыя

Сцяг Святога Юрыя

Выраб падобных харугваý было доýгай i дарагой справай, акрамя таго, яны часта пашходжвалiся пад час бiтваý, таму пачалi з’яýляцца простыя сцягi, якiя складалiся з каляровых палосаý адпаведных колерам герба, або з простых геаметрычных фiгур на аднакаляровым палотнiшчы. Так узнiклi нацыянальныя i дзяржаýныя сцягi многiх краiн. Напрыклад, гербам з выявамi хрiсцiянскiх святых адпавядалi сцягi з крыжамi розных форм i колераў. Напрыклад,  на белым палотнiшчы нацыянальнага сцягу Англii  чырвоны георгiеўскi крыж, на блакiтным палотнiшчы нацыянальнага сцягу Грэцыi белы георгiеўскi крыж, на блакiтным палотнiшчы нацыянальнага сцягу Шатландыi белы крыж Святога Андрэя, на сцягу Ваенна–Марскога Флату Расi на  белым палотнiшчы  сiнi крыж Святога Андрэя, а на зяленым сцягу пагранiчных войскаў Рэспублiкi Беларусь чырвоны крыж Святога Андрэя (загад Старшынi Дзяржаўнага камiтэту памежных войскаў Рэпублiкi Беларусь  ад 20.03.2000 г. № 98). Ёсць звесткi, што белы сцяг з чырвоным крыжам Святога Георгiя быý асабiстым штандартам Вялiкага князя Вiтаýта. Дарэчы, на палатне з выявай Аршанскай бiтвы 1514 года  (арыгiнал знаходзiцца ý Варшаве,  а копiя – у Оршы, у зале краязнаýчага музея) над беларускiм войскам лунаюць харугвы з выявай Святога Георгiя, а на дзiдах сцяжкi: у белым полi чырвоны Георгiеýскi крыж:  вертыкальная паласа якога дзелiць гарызантальную ý прапорцыях 1:2. Вымпелы с такiм жа малюнкам потым неслi на  флагштоках ваенныя караблi Рассiйскай iмперыi, экiпажы якiх былi ýзнагароджаны георгiеýскiмi сцягамi.

Дзяржаýныя   гербы iншых краiн, у тым лiку i славянскiх, таксама вельмi добра гарманiруюць са сваiмi сцягамi i раскладваюцца  на iх колеры ў адпаведнасцi з правiламi  геральдыкi:

Польша: сцяг  –   бела–чырвоны, герб –   срэбны арол у  чырвоным полi;

Чэхiя: сцяг  –   бела–чырвоны, герб –    срэбны леў у чырвоным полi;

Славакiя: сцяг –    бел–блакiтна–чырвоны, герб – срэбны  шасцiканцовы крыж на блакiтных пагорках у чырвоным полi;

Славенiя: сцяг –  бел–блакiтна–чырвоны, герб –  срэбная гара Трыглаў у блакiтным полi;

Сербiя: сцяг – чырвона–блакiтна–белы, герб –  у чырвоным полi срэбныя крыж i чатыры крэсiвы;

Харватыя: сцяг –  чырвона–бела–блакiтны, герб –  чырвона–срэбная «шахоўнiца»;

Югаславiя: сцяг –  блакiтна–бела–чырвоны, герб – срэбны двухгаловы арол у чырвоным полi,  на грудзях яго шчыток з нацыянальнымi гербамi Сербii i Чорнагорыi.

Такiм чынам, нацыянальныя i дзяржаўныя сiмвалы большасцi славянскiх дзяржаў маюць або бел–блакiтна–чырвоную, або, як  нацыянальныя сцягi Польшы цi Чэхii,  бел–чырвоную камбiнацыю колераў (дарэчы бела–чырвоныя сцягi маюць i землi Аўстрыi: Цiроль i Верхняя Аўстрыя, а вось сцягам Нiжняй Аўстрыi з‘яўляецца блакiтна–жоўты, як сцяг  Украiны). Дзяржаўныя сцягi славянскiх краiн, у асноўным,  мала чым адрознiваюцца ад iх нацыянальных сцягаў: напрыклад, дзяржаўныя сцягi Польшы, Славакii, Славенii i Харватыi адрознiваюцца ад нацыанальных сцягаў толькi прысутнасцю дзяржаўнага гербу, а дзяржаўны сцяг Чэхii адрознiваецца  ад  нацыянальнага  тым, што мае блакiтны трохкутнiк ля дрэўка – у памяць аб адзiнай дзяржаве са Славакiях. Зялёная паласа ж на сцягу Балгарыi з‘явiлася ў памяць аб нацыянальна–вызваленчай барацьбе,  бо сцягамi паўстанцаў–гайдукоў былi зялёныя, пад колер хаваўшых iх лясоў, палотнiшчы. Ды i расiйскi сцяг хутчэй за ўсё склаўся з колераў герба Вялiкага Княства Маскоўскага: на срэбным  канi вершнiк у срэбнай бронi, паверх якой блакiтнае карзно, у чырвоным полi забiвае дзiдай цмока. Дарэчы, калi нашы суседзi–лiтоўцы ў 1938 годзе абмяркоўвалi пытанне аб тым, якiмi павiнны быць iх дзяржаўныя сiмвалы,  вядомы мастак, беларус па паходжанню,  Мсцiслаў Дабужынскi прапанаваў у якасцi дзяржаўнага сцягу зацвердзiць бел–чырвона–жоўты  сцяг, што адпавядала б колерам герба лiтоўскай дзяржавы:  срэбны вершнiк у чырвоным  полi з чырвоным шчытом,  на якiм залаты крыж. Менавiта такi выгляд меў i прыняты праз больш чым паўстагоддзя Дзяржаўны герб Лiтвы, праўда, пасля звароту некалькiх членаў Усерасiйскага геральдычнага таварыства да вышэйшай улады Лiтвы, у яго ўнеслi iстотныя змены:  шчыт стаў блакiтным, блакiтнымi ж сталi  збруя i кант гунькi.

Эвалюцыя беларускага сцяга

Эвалюцыя беларускага сцяга

Такiм чынам, агульнымi колерамi нацыянальных сiмвалаý большасцi славянскiх народаý з’яýляюцца белы i чырвоны. Вытокi сiмволiкi бела–чырвоных колераý знаходяцца ý другiм тысячагоддзi да нашай эры. У гэты час  iндаеýрапейскiя плямены, сярод патомкаý якiх i беларускi народ, займалi вялiкiя тэрыторыi Еýразii.  У большасцi гэтых пляменаý шанавалiся белы i чырвоны колеры. Белы колер – колер мацярынскага малака, якое дае жыццё – асацыiраваýся з кармiцелькай–зямлей, з мацi–прыродай. Чырвоны колер – колер агню i крывi – сiмвалiзаваý вечнае жыццё. Таму белы i чырвоны колеры былi домiнiруючымi i ý паýсядзённым жыццi (напрыклад, белае адзенне з чырвонай вышыýкай), i ý рытуалах (напрыклад, пры раскопках пахаванняý таго перыяда археолагi знаходзяць, што памерлыя шчодра пасыпаны чырвонай фарбай – охрай). Пазней чырвоны колер стаý колерам галоýнага Бога усходнiх славян, Бога Света –  Дажджбога  або Купалы. Блакiтны ж колер –    сiмвал Прамацi Сусвету. У хрысцiянстве блакiтны колер сiмвалiзуе Бога–Духа Святога i Сафiю Прамудрасцi Божай; белы колер – душу веруючага, а чырвоны – вогненную праўду слова Божжага, якая пакiнула свой след у гэтай душы (таму ў адзеннi праваслаўных  iерархаý прысутнiчае белая стужка з чырвонай паласой пасярэдзiне яе).

Славянская сiмволiка колера аказала рашучы ýплыý на сiмволiку ýзнiкшага ý XIII стагоддзi Вялiкага княства Лiтоýска–Рускага i Жамойцкага, дзе славянскi генезiс быý падаýляючым: землi, на якiх жылi славяне складалi 9/10 тэрыторыi гэтай дзяржавы.

Прыкладна з XV стагоддзя ý Вялiкiм княстве, у адпаведнасцi з правiламi заходнеýрапейскай геральдыкi, вызначаýшай парадак  раскладання герба на колеры сцяга, сталi з’яýляцца двухкаляровыя сцягi.  Выява трохпалоснага бела–чырвона–белага сцяга ёсць на адной з гравюр «Хронiкi ýсяго света» польскаго гiсторыка М.Бельского, створанай у 1551 годзе. Вiдавочна, што гэты сцяг з’явiýся пазней польскага бела–чырвонага сцяга, бо колеры поля i фiгур герба Вялiкага княства i Каралеýства былi аднолькавымi, таму i пры раскладаннi iх на колеры сцяга двухпалосным стаý той, якi з’явiýся першым.

Але ёсць i iншыя звесткi пра паходжанне бела–чырвона–белага сцяга.

Бацька вядомага актывiста Беларускага згуртавання татар–мусульман «Аль–Кiтаб» Я.Якубоýскага, А.Якубоýскi ýспамiнаý, што, праходзячы ý 30–х гадах службу ý польскiм войску, ён пачуý наступны расказ. Быццам у свой час вядомыя прадстаўнiкi беларускага нацыянальнага адраджэння браты  Луцкевiчi знайшлi ў адным Аль–Кiтабе (а сярод продкаў братоў былi татары i ў Iвана Луцкевiча старажытны Аль–Кiтаб быў у асабiстай бiблiятэцы)  звесткi, што частка татар, якiя прымалi ўдзел у Грунвальцкай бiтве 1410 года, змагалiся пад непасрэдным началам Вiтаўта ý складе харугвы, што мела бела–чырвона–белы сцяга, на чырвонай паласе якога  былi нашыты белыя маладзiк i зорка (такi сцяг у 1990 годзе стаў афiцiйным сiмвалам  Беларускага аб‘яднання татар–мусульман «Аль–Кiтаб»). Лiчачы, што бел–чырвона–белы сцяг быў асабiстым сцягам папулярнага ў Беларусi Вялiкага  князя Вiтаўта,  браты сталi прапагандзiраваць бел–чырвона–белы сцяг як гiстарычны сцяг беларусаў.

На жаль, так i не ўдалася знайсцi той Аль–Кiтаб, якi б падцвердзiў бы гiпотэзу братоў Луцкевiчаў, але з iх легкай рукi бел–чырвона–белы сцяг атрымаў распаўсюджанне ў розных колах нацыянальнага руху, з‘явiлася нават i легенда аб узнiкненнi бела–чырвона–белага сцяга. Яна апавядае, што аднойчы ў жорсткай бiтве з рыцарамi–крыжакамi быў смяротна паранены князь, якi быў начале дружыны,   варожы меч рассек яму галаву. Воiны вынеслi князя з бою i перавязалi яго параненую галаву стужкай белага палатна.  Але дружына, што засталася без свайго князя, не вытрымала нацiску ворага i пачала адступаць.Тады паранены князь сабраў усе свае сiлы, падняўся,  сарваў з галавы павязку, разгарнуў яе як сцяг i пайшоў у пекла бiтвы. Убачыушы гэта, беларускiя воiны атакавалi ворага i разбiлi яго ўшчэнт. А белае палотнiшча з чырвонай паласой пасярэдзiне стала сiмвалам мужнасцi i адвагi.

Пасля Люблiнскай унii 1569 года, аб’яднаýшай обедзве дзяржавы ý Рэч Паспалiтую, прадпрымалiся спробы зрабiць сцяг гэтай дзяржавы шляхам камбiнацыi колераý гербаý Вялiкага княства i Каралеýства. Так, Уладзiслаý IV выкарыстоýваý чырвона–бела–чырвоны дзяржаýны сцяг Рэчы Паспалiтай, што цалкам адпавядала колерам гербаý каралеýства i Вялiкага княства, спалучэнне якiх складала дзяржаýны герб Рэчы Паспалiтай. На палатне, дзе паказаны шлюбны ýезд Жыгiмонта III Вазы i каралевы Канстанцыi ý Кракаý у 1605 годзе ёсць выява сцяга, якi кароль Жыгiмонт выкарыстоýваý у якасцi дзяржаýнага, яго складалi тры роýныя па шырынi гарызантальныя паласы: чырвоная, белая i чырвоная; у цэнтры палатна был дзяржаýны герб Рэчы Паспалiтай. У 1609–1916 гадах у якасцi дзяржаýнага выкарыстоýваýся падобны, але чатырохпалосны сцяг: бела–чырвона–бела–чырвоны. Зарас падобны сцяг знаходзiцца ý каралеýскiм музеi Стакгольма. На рубяжы XVII–XVIII стагоддзяý былi спробы зацвердзiць у якасцi дзяржаýнага сцяга Вялiкага княства нават чырвона–белы сцяг.

Сцяг паўстанцаў 1831 г.

Сцяг паўстанцаў 1831 г.

Пасля трох падзелаý Рэчы Паспалiтай практычна ýся тэрыторыя цяперашняй Беларусi апынулася ý складзе Расiйскай iмперii. У гэты перыяд было забаронена нават ужыванне назвы Беларусь, не кажучы ужо аб магчымасцi выкарыстання нацыянальнага сцяга, хаця элементы нацыянальнай сiмволiкi выкарыстоýвалiся некаторы час, да паýстання 1863 года, у сiмволiцы вайсковых часцей расiйскай армii, якiя былi сфармiраваны з уражэнцаý Беларусi.

Магчыма, што пытанне аб тым, якiм быць беларускаму нацыянальнаму сцягу, паýставала ý час з’езду беларускiх нацыянальных арганiзацый, што праходзiý у Мiнску 25 – 27 сакавiка 1917 года. На жаль, нiякiх дакументаý не захавалася, але ёсць успамiны ýдзельнiкаý тых падзей, праýда запiсаныя праз некалькi год. Так, адзiн з дзеячаý беларускага нацыянальнага руху К.Дуж–Душэýскi ý сваiх мемуарах, напiсанных у 30–х гадах, успамiнае, што калi паýстала пытанне аб тым якiм быць дзяржаýнаму сцягу, ён зрабiý некалькi яго праектных эскiзаý, з якiх быý ухвалены праект бела–чырвона–белага сцяга. Дакладная дата гэтай падзеi, на жаль, не названа. Але магчыма, што К.Дуж–Душэýскi зрабiý малюнак ужо iснаваýшага раней бела–чырвона–белага сцяга. На карысць таго, што бела–чырвона–белы сцяг iснаваý да пачатку з’езда гавораць наступныя факты:

– у 1863 годзе на тэрыторыi быýшай Рэчы Паспалiтай успыхнула паýстанне. Першапачаткова паýстанцы выступалi пад польскiм бела–чырвоным сцягам, але маюцца ýскосныя сведчаннi, што К.Калiноýскi выкарыстоýваý i бела–чырвона–белы сцяг. Напрыклад Так,  у 1870 годзе студэнцкае брацтва младалатышэй, абмяркоýваючы якiм быць нацыянальнаму сцягу, разглядалi i праект бела–чырвона–белага сцяга, але магчыма, што сярод iх аказаýся ýдзельнiк або сведка паýстання К.Калiноýскага, таму праект бела–чырвона–белага сцяга быý адхiлены, бо «у такой камбiнацыi ён супадаý са сцягам беларусаý»;

– маюцца таксама звесткi, што бела–чырвона–белы сцяг выкарыстоýвалi ý канцы XIX стагоддзя пецярбургскiя студэнты–лiцвiны (беларусы) пры правядзеннi культурна–асветнiцкiх вечарын. Аб удзеле ý адной з iх успамiнаý Я.Купала;

– у 1916 годзе ý Пецярбургу беларускi камiтэт дапамогi пацярпелым ад вайны вывешваý на сваiм будынку бела–чырвона–белы сцяг;

– пад час праходзiýшага ý Мiнску 12 сакавiка 1917 года «Дня беларускага значка» распаýсюджвалiся значкi бела–чырвона–белых колераý.

А вось ва ýспамiнах iншых дзеячаý нацыянальнага руху ёсць звесткi, што пры адкрыццi з’езда 25 сакавiка быý вывешаны белы сцяг, якi павiнен быý сiмвалiзаваць Белую Русь, але гэты сцяг выклiкаý дружныя пярэчаннi дэпутатаý, бо белы сцяг зарэкамендаваý сябе як сцяг капiтуляцыi. Тады на паседжаннi толькi што створанага Беларускага Нацыянальнага Камiтэту было разледжана пытанне аб сiмволiцы, дзе  быý зацверджаны прапанаваны Дуж–Душэýскiм праект. Тады таксама было прынята i рашэнне аб вырабе сцягаý i распаýсюджаннi iх ва ýсе мясцовыя арганiцацыi. Па ýспамiнам Р.Астроýскага, менавiта такi, бела–чырвоны–сцяг, на палотнýшчы якога залатымi лiтарамi было вышыта «Няхай жыве вольная Беларусь!», ён асабiста атрымаý у траýнi 1917 года ý Слуцку, дзе тады працаваý. У выдаваýшыхся ý той час газетах таксама ёсць звесткi аб iснаваннi бела–чырвона–белага сцяга, прычым у некалькiх варыянтах: сцяг без надпiсаý або выяý; сцяг з нашытымi або вышытымi дэвiзамi; сцяг, на адным баку якога выява «Пагонi» у промнях узыходзячага сонца. Сiмволiка колераý сцяга тлумачылася так: белы колер сiмвалiзуе назву краiны i напамiнае аб тым, што Беларусь была вольнай, незалежнай дзяржавай, калi астатнiя усходнеславянскiя землi знаходiлiся пад мангола–татарскiм прыгнётам; чырвоны сiмвалiзуе нацiянальную рэвалюцыю i узыходзячае сонца, як сiмвал нацiянальнага адраджэння i вызвалення.

Гэты сцяг атрымаý народнае прызнанне. Так, у Статуце беларускiх нацыянальных культурна–асветнiцкiх гурткоý у войску, якi быý прыняты 5 жнiýня 1917 года на Першай сесii Цэнтральнай рады беларускiх арганiзацый, было запiсана: «Кожны член беларускай грамады ý войску павiненнасiць беларускi нацыянальны знак – белая стужка з чырвонай палоскай пасярэдзiне; усе тры палоскi – белая, чырвоная i белая – аднолькавай шырынi» (Турук Ф. Беларускi рух. М., 1921, дадатак №11, стар.91).

Сцяг БНР

Сцяг БНР

Хаця ý час бальшавiцкай улады бела–чырвона–белы сцяг быý забаронены, але не быý забыты. Па некаторым звесткам, ён быý вывешаны на будынку, дзе раней размяшчаýся Народны Сакратарыят, яшчэ 19 лютага 1918 года, як толькi бальшавiкi эвакуiравалiся з Мiнска, але сцяг быý сарваны немцамi, якi хутка ýступiлi ý горад.

Пасля абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублiкi i яе незалежнасцi ад Расii, бела–чырвона–белы сцяг i герб «Пагоня» сталi выкарыстоýвацца ý якасцi дзяржаýных сiмвалаý маладой рэспублiкi. Нарматыýна сцяг быý зацверджаны Сакратарыятам БНР 5 жнiýня 1918 года, аб чым 11 жнiýня паведамiла газета «Вольная Беларусь».

Пасля ýтварэння 30 снежня 1922 года СССР, у Беларусi стала праводзiцца палiтыка развцця нацыянальнай культуры. Напрыклад, на беларускай мове вялось справавоцтва, выкладанне ý ВНУ, яна вывучалася ý вайсковых часцях, нават былi выдадзены на беларускай мове войсковыя статуты i  быý распрацаваны слоýнiк камандай лексiкi. У рэчышчы гэтай палiтыкi ý 1926 годзе была зроблена спроба прыняць беларускi нацыянальны сцяг у якасцi дзяржаýнага сцяга рэспублiкi. З гэтай прапановай выступiý старшыня ЦВК БССР Я.А.Адамовiч. Аднак, неýзабаве ён быý рэпрэсiраваны i больш такiх прапаноý нiхто зрабiць не адважыýся.

У БССР бела–чырвона–белы сцяг i «Пагоня» былi забаронены, а ý Заходняй Беларусi, якая адыйшла па Рыжскаму мiрнаму даговору 1921 года да Польшы, нацыянальныя беларускiя сiмвалы прадаýжалi выкарыстоýвацца беларускiм насельнiцтвам. Так кукарды вучняý Вiленскай гiмназii мелi бала–чырвона–белыя палосы, нацыянальныя сiмвалы размяшчалiся ý беларускiх чытальнях i клубах, нават Чырвоную Армiю 17 верасня 1939 года сустракалi не толькi з чырвонымi сцягамi, а i з бела–чырвона–белымi.

У час Вялiкай Айчыннай вайны нямецкiя акупацыйныя улады, з мэтай прыцягнення на свой бок беларусаý, пацярпелых ад бальшавiцкiх рэпрэсiй, дазволiлi абмежаванае выкарыстанне беларускай нацыянальнай сiмволiкi. Аб гэтым сведчыць публiкацыя 6 верасня 1942 года ý беларускай газеце «Ранiца» (выдавалася ý Берлiне), у якой сказана, што 27 лiпеня 1942 года генеральны камiсар В.Кубэ аддаý спецыяльнае распараджэнне, якiм дазволiý пры правядзеннi ýрачыстасцяý выкарыстоýваць бела–чырвона–белы сцяг i «Пагоню». Дазвол на выкарыстанне нацыянальных сiмвалаý фактычна азначаý прызнанне права беларусаý на утварэнне ýласнай аýтаномнай дзяржавы ý складзе Германскага рэйха, але гiтлераýскае кiраýнiцтва мела ý дачыненнi да Беларусi зусiм iншыя намеры.

У канцы 80–х гадоý, з ростам нацыянальнага руху, бела–чырвон–белы сцяг адрадзiýся зноý. Упершыню некалькi бела–чырвона–белых сцягаý былi падняты прыхiльнiкамi Беларускага Народнага Фронта 30 кастрычнiка 1988 года ý Мiнску, у час святкавання «Дзядоў», пасля чаго супраць удзельнiкаý  акцыi былi кiнуты падраздзяленнi мiлiцii. Але ýжо на мiтынгу 19 лютага 1989 года, калi на цяперашнюю плошчу Незалежнасцi беларускай сталiцы, сабралася некалькi тысяч рабочых мiнскiх заводаý, над людскiм морам трапятала мора бела–чырвона–белых сцягаý.

У перыяд памiж 17 i 23 верасня 1989 года Прэзiдыум Мiнскага гарацкого савета народных дэпутатаý прыняý пастанову «Аб беларускай нацiянальнай сiмволiцы i яе выкарыстаннi ý Мiнску», згодна якой усе арганiзацыi, дзяржаýныя i грамацкiя установы i жыхары атрымалi права адначасова з Дзяржаýнымi сiмваламi БССР выкарыстоýваць на тэрыторыi Мiнска i беларускую нацыянальную сiмволiку. Акрамя таго, на паседжаннi гарсавета была прапанова падняць над будынкам гарсавета беларускi нацыянальны сцяг, але для яе прыняцця не хапiла аднаго голаса.

Дзяды-1988

Дзяды-1988

27 лiпеня 1990 года Беларуская ССР аб’явiла аб сваiм суверенiтэте, а 25 жнiýня 1991 года Беларусь стала незалежнай краiнай. У парадак дня Шостай пазачарговай сесii Вярхоýнага Савета рэспублiкi было уключана пытанне аб дзяржаýнай сiмволiцы. Калi аб гэтым стала вядома, то дэпутаты ад апазiцыi, большасць якiх складалi сябры Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне», разгарнулi сярод дэпутатаý Вярхоýнага Савета тлумачальна–агiтацыйную працу па прапагандзе беларускiх нацыянальных сiмвалаý: бела–чырвона–белага сцяга i герба «Пагоня».   Гэта праца, а таксама праведзеныя ý канцы 80–х годоý «круглыя сталы» па нацыянальнай сiмволiцы i зварот супрацоýнiкаý Iнстутута Гiсторыi АН рэспублiкi да дэпутатаý Вярхоýнага Савета, зрабiлi сваю справу i 19 верасня 1991 года Вярхоýый Савет краiны прыняý Закон об Дзяржаýным сцягу Рэспублiкi Беларусь, дзе сказана: «Дзяржаýны сцяг Рэспублiкi Беларусь уяýляе сабой палотнiшча, якое складаецца з трох гарызантальна размешчаных каляровых палос роýнай шырынi: верхняй i нiжняй белага, а сярэдняй – чырвонага колера. Адносiны шырынi сцяга да яго даýжынi – 1:2».

10 снежня 1991 года Пастановай Вярхоýнага Савета Рэспублiкi Беларусь было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаýным сцягу Рэспублiкi Беларусь, дзе таксама прыведзена апiсанне сцяга i устаноýлены парадак яго выкарыстання.

Параýноýваючы ýсе славянскiя сцягi, можна заўважыць, што не ўсе магчымыя спалучэннi белага, блакiтнага i чырвонага колераў выкарыстаны. На самой справе:

бела–блакiтна–чырвоныя  сцягi  Расii, Славакii i Славенii;

блакiтна–бела–чырвоны – Югаславii;

чырвона–бела–блакiтны – Харватыi;

чырвона–блакiтна–белыя – Сербii i Чорнагорыi;

застаюцца невыкарыстанымi толькi бела–чырвона–блакiтнае i блакiтна–чырвона–белае спалучэннi. Прычым, абодва гэтыя спалучэннi адрознiваюцца ад вядомага нацыянальнага беларускага сцяга толькi адной блакiтнай паласой,  якая не парушае яго  асноўны малюнак. З гiстарычных крынiц вядома, што былi спробы змясцiць блакiтны колер на бел–чырвона–белым сцягу, што рабiла б яго падобным на сцягi iншых славянскiх народаў. Напрыклад:

у 1917 годзе, на I Усебеларускiм з‘ездзе ў якасцi Дзяржаўнага сцяга Беларусi быў прапанаваны праект чырвона–бела–блакiтнага сцяга (такi зараз Дзяржаўны сцяг Харватыi),  але чамусьцi гэты праект не быў  зацверджаны;

на чорна–белым фотаздымку перыяда 1919–1925 гадоý,  калi ýрад БНР знаходзiýся ý эмiграцыi ý Вiльнi, цэнтральная паласа, безумоýна бела–чырвона–белага, Дзяржаýнага сцяга БНР мае кант з вузкiх палосак больш цёмнага колеру, шырыней прыкладна ý 1/16 шырынi самаго сцяга. Высказывалiся меркаваннi, што колер гэтых палосак чорны – у знак смутку аб Радзiме, дзе усталявалася бальшавiцкая ýлада. Але больш праýдападобна, што палоскi былi блакiтнага колеру. Тады апiсанне герба арганiчна спалучаецца з апiсаннем сцяга, падкрэслiваючы iх узаемасувязь: на срэбным канi срэбны вершнiк з паднятым мячом i блакiтным шчытом, скача ў чырвоным полi, на блакiтным шчыце – срэбны падвоены крыж; так i колеры сцяга: белы, блакiтны, чырвоны, блакiтны, белы. Шчыт жа вершнiка «Погонi» быý блакiтнага колеру i, пры раскладаннi герба на колеры сцяга, сцяг павiнен быць трохпалосны, як сцягi iншых славянскiх народаý, таму, каб не паýтараць славянскя сцягi з белай, чырвонай i блакiтнай гарызантальных палос  розных камбiнацый, i былi размешчаны блакiтныя палоскi памiж чырвонай i белымi палосамi.

Менавiта зыходзячы з  таго, што  колеры нацыянальных герба белы, чырвоны i блакiтны, быў распрацаваны праект сцяга Беларускага згуртавання вайскоўцаў,  ваеннаслужачых запасу,  асоб у адстаўцы i iншых грамадзян, якое больш вядома як БЗВ. Сцяг уяўляе сабой бел–чырвона–белае палотнiшча, ля дрэўка яго размешчаны блакiтны роўнабаковы трохкутнiк (даўжыня яго бакоў роўна шырынi сцяга) у якiм белы падвоены крыж. Сцяг зацверджаны рашэннем Каардынацыйнай Рады Патрыятычнага Руху  ад 13 красавiка 1997 года, пратакол № 5.

Такiм чынам ужыванне белага,  чырвонага i блакiтнага колераў у беларускай сiмволiцы цалкам апраўдана зыходзячы з гiстарычных традыцый нашага народу. На жаль, гiстарычны вопыт геральдыкi i вексiлалогii ня быў запатрабаваны нi пры стварэннi Дзяржаўных сiмвалаў у 1991 годзе, нi пры стварэннi Дзяржаўных сiмвалаў у 1995 годзе.

 

«Наша слова», №19(507), 9.05.2001г.

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|