(3 голосов, средний: 5,00 из 5)

Гістарычныя беларускія межы ў ацэнцы эміграцыі

Ніна Баршчэўская

Спробы вызначэньня межаў беларускай нацыянальнай прасторы рабіліся ўжо ад другой паловы XІX стагодзьдзя. Гэтая праблематыка таксама шырока абмяркоўвалася на старонках беларускага эміграцыйнага друку, дзе рзглядаліся ня толькі пытаньні этнаграфічных межаў Беларусі, але й геаграфічных межаў.

У Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе найбольш важнай і характэрнай нацыянальнай асаблівасьцяй зьяўлялася (і, відаць, надалей зьяўляецца) мова, якая лёгка паддаецца аб’ектыўнаму навуковаму сьцьвярджэньню. І таму, беручы яшчэ палітычна-гістарычныя абставіны, этнаграфічныя карты Беларусі XІX-XX стагодзьдзяў – гэта ў першую чаргу мапы пашырэньня беларускае мовы.

Этнаграфічныя межы Беларусі абмяркоўваліся на старонках такіх беларускіх эміграцыйных выданьняў, як: „Бацькаўшчына”, „Беларуская Думка”, „Веда”, „Запісы”. Гэтым пытаньнем цікавіліся: М. Агнявіда, А. Багровіч, Р. Максімовіч, І. Касяк, В. Сянькевіч, Чулы Назіральнік, Licwin-Hudas-Krews, Я .Станкевіч.

Разважаньні пра этнаграфічныя межы Беларусі Рыгор Максімовіч закончыў словамі Пятра Бяссонава з 1871 году: „Гэтак Белая Русь абняла, злучыла й аб’яднала, азначыла й абасобіла сваю зямлю, цэлы й абшырны Край, ад Дзьвіны да Нёману й у паміжлежным пабярэжжы, ад граніцаў польскіх у Каралеўстве й пад Каронай да Пскоўскіх, Наўгародзкіх, Смаленскіх, дзе ўрэзалася ў Вялікую Русь пад самы Мажайск, на поўдзень-жа яшчэ далей па цёку рэк, асабліва Дняпра, праз Валынь і Чарнігаўшчыну, зьліваючыся паступовымі пералівамі з Малою Русяй (Р. Максімовіч, Да справы беларускай паўдзённай этнографічнай мяжы, у: ,,Запісы”, № 1 (5), Нью-Ёрк 1954, с. 24).

Нью-ёрскі часопіс „Веда” зьмясьціў шырокую інфармацыю ня толькі пра этнаграфічныя межы Беларусі, але й пра геаграфічныя. Паколькі дзяржаўныя беларускія межы безупынку мяняліся, аўтар публікацыі Ян Станкевіч разгледзеў іх паводле двух пэрыядаў: пэрыяду асобных беларускіх гаспадарстваў і пэрыяду задзіночанай беларускай дзяржавы, званай Вялікім Княствам Літоўскім альбо Літвою (Я. Станкевіч, Этнографічныя й гістарычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі, у : „Веда”, №№ 9-10 (14-15), верасень-кастрычнік 1952, с. 257-279).

Як напісаў Ян Станкевіч, болей-меней сыстэматычна дакумэнтаваная гісторыя Беларусі датуецца паловай ІX стагодзьдзя. У гэтым часе норманы (г.зн. швэды, нарвэгі) рабілі напады на беларускія княствы з мэтай грабяжу. Спробу заваяваць беларускія землі ў 980 годзе зрабіў Валадзімер Кіеўскі, а потым ягоныя наступнікі. Войны адбываліся паміж беларускімі княствамі і ўкраінскімі, на чале якіх было Вялікае Княства Кіеўскае. Скончылася яно перамогаю беларусаў у тым сэнсе, што беларускія гаспадарствы захавалі сваю самастойнасьць. Гэта было фармальна-праўна замацавана на зьезьдзе ў северскім месьце Любечу ў 1097 годзе. Апрача Вялікага Княства Полацкага, якое й раней было незалежным, іншыя беларускія княствы былі абавязаныя толькі памагаць Украіне ў яе войнах з турка-татарскімі народамі.

Ян Станкевіч пералічыў асобныя беларсукія княствы гэтага пэрыяду.

Вялікае Княства Полацкае мела тры цэнтры: Полацак, Віцебск і Менск. У часе свайго найбольшага разьвіцьця Полаччына ахоплівала на захадзе ўсе беларускія землі зь Вільняю, Ноўгарадам, Слонімам, Ваўкавыскам, Горадняй аж да мяжы з Мазоўшам. На поўдні да прасторы Полацкага Княства належала частка Палесься з Слуцкам і Клецкам. Да Полаччыны належала таксама вялікая частка цяперашняе Латвіі з гарадамі Герцыке й Кукейнас ля Дзьвіны.

Вялікае Княства Смаленскае абымала ўсю Смаленшчыну ўлучна з Мажайскам і Ржэваю. Апрача гэтага да Смаленскага Княства належала Мсьціслаўшчына й Тарапец у Пскоўшчыне. Да Смаленска цягнула й беларуская частка  Цьвершчыны – адзначае Я.Станкевіч.

Вялікае Княства Северскае ахоплівала Севершчыну, значыць пазьнейшую Чарнігаўскую губэрню, Курскую й частку Арлоўскае. Да яго належала таксама паўднёвая частка Магілёўшчыны.

Цяжкая была доля Турава-Пінскага Княства. Княства, створанае дзярвянамі (драўлянамі) з такімі гарадамі як Аўруч, Карасьцень і Малін, у вельмі хуткім часе было заваяванае ўкраінскімі палянамі. Крыху пазьней паўстала дзярвянска-дрыгавіцкае княства з цэнтрам у Тураве ля Прыпяці. У 1017 годзе было яно зьліквідаванае ў выніку перамогі Яраслава Валадзімеравіча над тураўскім князем Сьвятаполкам. І толькі ў палове XІІ стагодзьдзя, разам з аслабленьнем ролі Кіева, было ўзноўлена Турава-Пінскае Княства, прасторай якога было Палесьсе.

Вялікае Княства Разанскае тварыла беларускае племя вяцічаў. Прастора яго ахоплівала губэрні: Разанскую, частку Маскоўскай, Тульскую, Калускую й бальшыню Арлоўскай.  З выняткам часткі вяціцкай зямлі, што на захад ад верхняй Акі, мова вяцічаў зрусыфікаваная, але ў ёй захавалася толькі беларускіх элемэнтаў, што ня можа быць сумневу пра яе былую беларускасьць – адзначае Ян Станкевіч на старонках часопіса “Веда”.

Вялікае беларускае племя крывічы стварыла ня толькі Полацкае й Смаленскае Княствы, але таксма пляменна-крывіцкую рэспубліку Вялікі Пскоў, прастора якой была ля Пскоўскага возера. Пачаткова Пскоў належаў да Вялікага Ноўгарада. За вызваленьне Пскоўшчыны ад Ноўгарада Вялікае Княства Полацкае вяло заўзятыя войны. У 1136 годзе Пскоў вызваліўся ад Ноўгарада й стаў незалежным.

Вялікая частка беларусаў крывіцкага племені была ў Вялікім Княстве Цьверскім. Складалі яны ня меней траціны ўсяго жыхарства. Апрача беларусаў, жыхарамі Цьвершчыны былі ноўгарадцы і, хіба, суздальцы – піша Ян Станкевіч.

Вялікае Княства Літоўскае існавала ад паловы XІІІ да канца XVІІІ стагодзьдзя, але пра гэта слухайце праз тыдзень.




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|