(Еще не оценили)

Праблемы з рэальнасцю Анёла Доўгірда

1. НЕВЯДОМЫ І ІГНАРАВАНЫ

(некалькі штрыхоў да гістарычнага фону філасофіі Доўгірда)

Энгельс Дарашэвіч, беларускі гісторык філасофіі, падкрэслівае, што Доўгірд быў тыповым мысляром эпохі Асветніцтва [1]. Сапраўды, калі разглядаць яго як чалавека, які верыў у розум і спрабаваў выпрацаваць новы — альтэрнатыўны «старому», г. зн. схаластычнаму, метад пазнання, і быў здольны да пераймання філасофскіх ідэяў «мадэрнай эпохі», то можна пагадзіцца з тэзай Дарашэвіча. Але філасофія Асветніцтва была ў вялікай ступені вызваленчым ці нават рэвалюцыйным праектам. Дэ Фантэнэль, Бэйль, Ламэтры, Гельвецый, Вальтэр і амаль усе энцыклапедысты былі зацятыя змагары супраць старога рэжыму ў шырокім сэнсе слова, які азначаў для іх не толькі манархію або сацыяльную няроўнасць, але і цемрашальства, забабоны і адсталасць (якія звычайна асацыяваліся з хрысціянскай рэлігіяй).

Анёл Доўгірд не быў ані рэвалюцыйным, ані палітычным мысляром. Сярод ягоных асветніцкіх папярэднікаў былі хутчэй «спакойныя» філосафы, напрыклад Эт’ен дэ Кандыляк, Хрысціян Вольф, Томас Рыд i сучаснік Доўгірда Жазэф-Мары Дэжэранд [2]. Доўгірд быў найбольш зацікаўлены праблемай, якая была вельмі падобная да той, што займала Канта: як магчымая веда? Ён спрабаваў развязаць праблему рэальнасці чалавечага пазнання (rzeczywistość poznań ludzkich) цягам усяго жыцця, напісаўшы шэраг важных аналітычных працаў. Вось спіс некаторых з іх: «O logice, metafizyce i filozofii moralnej rozprawa, na skutek konkursu ogłoszonego przez Cesarski Uniwersytet Wileński roku 1820 dnia 1 marca do katedry rzeczonych przedmiotów, napisana przez x. Anioła Dowgirda, S. P. magistra św. teologii» («Трактат пра логіку, метафізіку і маральную філасофію, напісаны Анёлам Доўгірдам, святаром з Ордэну піяраў і магістрам св. тэалогіі, 1 сакавіка 1820 г., для конкурсу кафедры названых прадметаў, абвешчанага Імператарскім універсітэтам у Вільні), выдадзены ў Вільні ў 1821 г., «Wykład przyrodzonych myślenia prawideł, czyli logika teoretyczna i praktyczna przez x. Anioła Dowgirda zgromadzenia xx. Piarów doktora św. teologii, członka, korrespondenta królewsko-warszawskiego towarzystwa przyjaciół nauk, kapelana głównego seminaryum duchownego przy Cesarskim Uniwersytecie Wileńskim cz. I» («Лекцыі па прыроджаных правілах мыслення, г. зн. тэарэтычнай і практычнай логікі Анёла Доўгірда з Ордэну піяраў, доктара тэалогіі, члена-карэспандэнта Каралеўска-варшаўскага таварыства сяброў навукі, галоўнага капелана духоўнай семінарыі пры Імператарскім універсітэце ў Вільні. Частка І»), выдадзеныя ў Полацку ў 1828 г., і «Rzeczywistość poznań ludzkich» («Рэальнасць чалавечага пазнання»), надрукаваная ў часопісе «Wizerunki i roztrząsania naukowe», том 5, у 1839 г.

Радзіма Анёла Доўгірда

Юркаўшчына Хіславіцкага раёна - радзіма Анёла Доўгірда

Доўгірд, які нарадзіўся ў Беларусі, пісаў па-польску, а выкладаў на беларускіх і літоўскіх землях, адзін з тых, хто, як Капернік ці Касцюшка, належыць «усім і нікому». Ён належыць «усім» (г. зн. палякам, беларусам і літоўцам) у тым сэнсе, што прадстаўнікі ўсіх гэтых нацыяў маюць права лічыць ягоную спадчыну часткай уласнага нацыянальнага капіталу. Але ж у тым самым часе Доўгірд «не належыць нікому» ў тым сэнсе, што ў яго выпадку немагчыма, бадай, гаварыць пра нацыянальную свядомасць. Ідэя нацыянальнага грамадства знаходзілася ў зародкавай форме на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў першай палове XIX ст., і малаверагодна, што Доўгірд мог быць пад уплывам гэтай ідэі.
Што да рэцэпцыі на інтэлектуальную спадчыну Доўгірда, трэба заўважыць, што ў выпадку Беларусі яна досыць мізэрная. Згаданая вышэй манаграфія Дарашэвіча (напісаная па-расейску) да гэтага часу з’яўляецца адзінай у Беларусі працай пра Доўгірда і яго даробак. На дадзены момант ніводная з працаў Доўгірда не перакладзеная на беларускую мову, у той час, як літоўцы атрымалі выдатны пераклад ягоных асноўных працаў два гады таму [3] дзякуючы вядомаму гісторыку філасофіі прафесару Раманасу Плячкайцісу (Romanas Plečkaitis). У даследаванні эпістэмалагічных ідэяў Доўгірда гэты пераклад служыў мне галоўнай крыніцай, бо я не меў доступу да ягоных арыгінальных, польскіх, кніг ці рукапісаў.
«Анёл Доўгірд — невядомы філосаф» — гэта назва манаграфіі, напісанай С. Качмаркам [4], польскім даследчыкам спадчыны Доўгірда. Мы можам спакойна перафразаваць гэты выраз наступным чынам: Доўгірд — незаўважаны філосаф, бо ён быў высока ацэнены ў вузкіх колах прафесійных філосафаў, але ніколі не быў папулярны як сярод студэнтаў, так і сярод аматараў філасофіі. Гэты святар з Ордэна піяраў быў «занадта халодны» і «надта сухі» для віленскай моладзі, бо моладзь Вільні шукала «глыбокіх» і «гарачых» ідэяў, а не скрупулёзных аналізаў і навуковых даследаванняў. На пачатку XIX ст. у Віленскім універсітэце (афіцыйна ён называўся Імператарскім) панавала атмасфера барацьбы за свабоду і вызваленне.
Тым часам Юзаф Галухоўскі, таленавіты малады польскі філосаф, скончыў універсітэт у Эрлангіне і здабыў вядомасць дзякуючы сваёй працы «Die Philosophie in ihrem Verhältniss zum Leben ganzer Völker und einzelner Menschen» («Філасофія ў яе адносінах да жыцця нацыяў цэлых народаў і асобных людзей»), надрукаванай у 1822 г. Сама назва гэтага трактату была прыцягальная і нават інтрыгоўная, яна як бы ішла насустрач унутраным памкненням адукаванай моладзі з тэрыторыі былога Вялікага княства Літоўскага і Польскай Кароны. У кастрычніку 1823 г. Галухоўскі пачаў чытаць лекцыі па філасофіі ў Віленскім універсітэце, якія мелі нечуваны поспех. Яго лекцыі былі адкрытыя для ўсіх жадаючых, і яны збіралі натоўпы адукаваных віленчукоў. Пасля Генрыха Абіхта, дужа непапулярнага прафесара філасофіі, які выкладаў з 1804 да 1816 гг., і Анёла Доўгірда, «сухога» і «занадта навуковага» выкладчыка філасофіі, які выкладаў з 1818 да 1823 гг., гэты новы прафесар, з ягонымі ідэямі «духу нацыі» і «чалавечай свабоды» быў акурат тым, каго чакала пакаленне філаматаў і філарэтаў. Але праз некалькі месяцаў расійскія ўлады забаранілі Галухоўскаму чытаць гэтыя лекцыі, а трохі пазней Галухоўскаму забаранілі выкладаць зусім. Як вынік, Доўгірд вярнуўся на пасаду загадчыка кафедры філасофіі і працягваў выкладаць аж да закрыцця універсітэта ў 1832 г. Няма сумневу, што для Доўгірда гэта была вельмі нязручная сітуацыя. Плячкайціс вельмі добра апісвае гэта:
Ягоная сітуацыя была надзвычай складаная: красамоўны, знакаміты, арыгінальны і папулярны сярод студэнтаў і ўсяе публікі прафесар быў заменены на коснаязыкага (паводле сведкаў і сучаснікаў) выкладчыка, які цягне доўгія сказы і які занадта хутка пастарэў [5].

Гэта, збольшага, прычыны таго, чаму «тэарэтык віленскай школы эпістэмалогіі» (паводле фармулёўкі Плячкайціса) быў не толькі «малавядомы», але і ігнараваны філосаф. Аднак жа, з часавай перспектывы, унёсак Доўгірда ў філасофію і навуковую метадалогію падаецца значна больш істотным, чым філасофія Галухоўскага ды іншых прадстаўнікоў «месіянскага філасафавання». Філасофія апошняга стваралася больш для сэрца, чым для розуму, тым часам як філасофія Доўгірда была перадусім аналітычная і рацыяналісцкая. Першы від філасофіі можна было б назваць тыпам прарочай філасофіі, а другі, рэпрэзентаваны Доўгірдам, тыпам навуковай філасофіі (тут я прашу прабачэння ў тых, хто перакананы, што філасофія не бывае навуковай).
2. СЦІПЛАЯ САМАЎПЭЎНЕНАСЦЬ ДОЎГІРДА

Галоўная мэта майго філасофскага даследавання, чый агульны змест і агульныя рысы якога прадстаўленыя ў гэтым трактаце, палягае ў высвятленні дзвюх рэчаў. Па-першае, выявіць сапраўдныя прычыны таго, чаму скептыкі ставяць пад сумнеў рэальнасць нашага пазнання, а ідэалісты адмаўляюць саму магчымасць пазнання. Па-другое, я маю намер паказаць, што нашыя веды пра рэчы, якія існуюць па-за нашым розумам, паходзяць з пэўных прыроджаных правілаў розуму, і што ўсе аргументы, якія, здавалася б, апраўдваюць нашы сумневы адносна ведаў ці нават адмаўляюць іх магчымасць, цалкам бессэнсоўныя,

— піша Доўгірд у працы «Пра логіку, метафізіку і маральную філасофію…».
Так што заданне зразумелае: даказаць існаванне прамой сувязі паміж нашым розумам і рэчамі па-за нашым розумам. І тут не абысціся без палемікі з шэрагам скептыкаў, якія цягам усёй гісторыі філасофіі сфармавалі (і дагэтуль фармуюць) даволі моцны інтэлектуальны лагер (Доўгірд сказаў бы «секту»). Але эпоха Асветніцтва і пост-Асветніцтва спрыяла таксама фармаванню лагера «новых ідэалістаў» — інтэлектуальнай плыні, якая вырасла як з эмпірызму, так і з рацыяналізму. Радыкальны эмпірызм Джорджа Берклі быў першай сур’ёзнай перадумовай для ідэалізму. Паводле Берклі, свет зводзіцца да сферы суб’ектыўных уяўленняў (esse значыць percipi). Заўважым, што гэтая радыкальна эмпірысцкая тэза дзіўным чынам спалучылася з цалкам трансэмпірычным цверджаннем, што існуе Вялікі Сузіральнік, то бок, Абсалют, які няспынна падтрымлівае існаванне свету шляхам яго сузірання. І тут толькі адзін крок быў патрэбны, каб прыйсці да высновы, што Абсалют Берклі — не што іншае, як уяўленчая здольнасць чалавека, і што esse залежыць фактычна ад imaginare!
Другім рэсурсам ідэалізму была крытыка чалавечага пазнання («крытыка чыстага розуму») Імануіла Канта. Сам Кант ніколі не сімпатызаваў ідэалізму, а тым больш не падтрымліваў стратэгіі скептыкаў. Але ягоны аналіз чалавечага ўспрыняцця прывёў да шэрагу кампрамісаў як са скептыкамі, так і з ідэалістамі. Кёнігсбергскі філосаф пайшоў на кампраміс са скептыкамі, бо прызнаў, што ў працэсе ўспрыняцця мы ніколі не можам быць упэўненыя ў тым, што адэкватна разумеем рэчы ў сабе. «Рэчы ў сабе» («Dinge an sich») застаюцца для нас непазнавальныя. Кант робіць рэверанс і ў бок ідэалістаў, сцвярджаючы, што наш розум і органы пачуццяў не пасіўныя ў працэсе пазнання, а ў пэўнай ступені «фармуюць» і «трансфармуюць» інфармацыю, што паступае са знешняга свету. І тут толькі адзін крок быў патрэбны, каб цвердзіць, што ўвесь свет — гэта не што іншае, як толькі Я. «Феномены» Канта — гэта не што іншае, як толькі МАЕ ўнутраныя суб’ектыўныя перажыванні (entities). Смялейшыя, як Гегель, Фіхтэ ці Шэлінг, пайшлі далей: яны зрабілі шэраг «адкрыццяў», цвердзячы, што кантаўскія «рэчы ў сабе» ўсё ж такі можна раскрыць (для Гегеля, напрыклад, гэтай «рэччу ў сабе» быў «Абсалютны дух»). Калі няма доступу да аб’ектыўнай рэчаіснасці як такой, то няма патрэбы стрымліваць сябе перад канструяваннем цалкам адвольнага і ўласнага свету. «Anything goes!» — гэтыя словы Феерабенда можна прыпісаць плеядзе ідэалістаў XIX ст.
Анёл Доўгірд усведамляў, што ідэалістычная альбо скептыцысцкая філасофіі — гэта просты шлях да анархізму і адвольнасці ў эпістэмалогіі. Як вынік, ён пачаў заўзята змагацца з гэтымі «дзіўнымі і нязвязнымі» філасофіямі, зыходзячы з рэалістычнай пазіцыі.
Існуюць пэўныя прыроджаныя правілы мыслення, якія загадваюць нам трактаваць адчуванні, якія мы маем, як адпаведныя рэальнасці па-за намі [6],

— няспынна паўтарае Доўгірд у сваіх працах гэтыя словы, бы рэфрэн. Сутнасць рэалізму вельмі трапна выявіў Крыспін Райт, сучасны аналітычны філосаф. Паводле яго, рэалізм — гэта пэўная сумесь сціпласці і самаўпэўненасці. Рэалізм сціпла цвердзіць, што чалавецтва мае дачыненне з аб’ектыўным светам, які існуе незалежна ад суб’екта, што яго спазнае, і мае шмат характарыстык, якія суб’ект можа не заўважыць. Аднак у той жа час рэалізм самаўпэўнена цвердзіць, што людзі знаходзяцца ў нейкай прывілеяванай пазіцыі, бо ім дадзена атрымліваць веду пра свет, прычым у шэрагу выпадкаў адэкватную (праўдзівую) веду [7].
Характарыстыку рэалізму Райта можна паспяхова выкарыстаць для інтэрпрэтацыі поглядаў Доўгірда. Доўгірд нават не адчувае патрэбы «апраўдвацца» адносна тэзы, што па-за намі існуе рэальны свет. Ці вы маеце якія падставы лічыць, што свет існуе незалежна ад нашага розуму? Так, гэта агульнапрынятая і відавочная пазіцыя — вось так адказаў бы Доўгірд.
Чалавек, які кіруецца не чым іншым, як толькі натуральнымі здольнасцямі мысліць, давярае сваім органам пачуццяў у такой вялікай ступені, што ён, бадай, палічыў бы хворым на галаву кагось, хто сцвярджае, што матэрыяльны свет, які паўстае праз пачуццёвыя адчуванні, ёсць толькі ілюзіяй, марай ці фантазіяй [8].
Праблема існавання знешняга свету з’яўляецца характэрнай для homo philosophans, у той час як на ўзроўні здаровага сэнсу гэта толькі псеўдапраблема. Дык давайце не будзем лічыць сябе вышэйшымі ці больш мудрымі за людзей здаровага сэнсу, якія моцна перакананыя ў існаванні рэчаў па-за інтэлектам! — гэтак можна інтэрпрэтаваць пазіцыю Доўгірда. Яна палягае ў закліку: давайце быць сціплымі!
Аргументы, што грунтуюцца на здаровым сэнсе («аргумент са сціпласці»), можна было б прыняць, калі б тут не паўстала маленькая праблема. А праблема палягае ў інтуітыўнасці гэтага аргументу. Гэткага кшталту аргументы не прадугледжваюць верыфікацыйных/фальсіфікацыйных працэдураў. Больш за тое, падаецца, што ўсякія спробы вынайсці такія працэдуры будуць беспаспяховыя, паколькі цверджанне «Кожны чалавек, які кіруецца здаровым сэнсам, перакананы, што існуе свет па-за ім» змяшчае ў сабе circulum vitiosum (заганнае кола). Бо ў выпадку, калі знойдзецца хтось, хто не верыць у існаванне свету па-за інтэлектам, заўсёды можна сказаць, што гэты чалавек папросту кіруецца «нездаровым» сэнсам. У пошуках магчымых «фальсіфікатараў» я згадаў пра сваё дзяцінства. Тады ў мяне часам узнікала дылема: ці свет навокал мяне сапраўды існуе, ці гэта ўсяго толькі прыдуманы мною свет? Чаму я — гэта я, а іншыя — гэта іншыя? Што значыць быць «сабой» і быць «іншым»? Якая розніца паміж першым і другім? Ці ўвогуле якая-небудзь розніца тут ёсць? Хачу запэўніць, што існаванне свету па-за мной насамрэч не было для мяне відавочным. (Пазней, калі я пачаў вывучаць філасофію, я быў вельмі здзіўлены, калі высветліў, што многія філосафы ўсур’ёз пераймаліся гэтым пытаннем.) Адзін з маіх сяброў аднойчы апавёў, што ў дзяцінстве ў яго былі падобныя дылемы. Тут паўстае пытанне: ці тыя нашы дзіцячыя сумневы могуць функцыянаваць як фальсіфікатары для аргументу здаровага сэнсу? Баюся, што «здаровасэнсавы» рэаліст адказаў бы, што ў нас з сябрам былі «нездаровыя» трызненні, якімі не варта пераймацца. Аргументы са спасылкай на здаровы сэнс — гэта ўсяго толькі інтуітыўнае дапушчэнне, адпаведнік закліку «Давайце быць сціплымі!».
У той час, як цверджанні здаровага сэнсу можна прызнаць цалкам прымальнымі для развязання праблемы існавання рэальнага свету, то такі самы спосаб развязання праблемы «рэальнасці пазнання» быў бы калі не наіўным, то прынамсі дагматычным. Адзначым, што скептыкі вінавацяць рэалістаў у двух «грахах»: 1) гэтыя апошнія не робяць адрознення паміж зместам розуму з аднаго боку і рэчамі ў сабе з другога; 2) рэалісты наіўна вераць, што наяўнасці гэтага зместу дастаткова для правамоцнага пераканання ў тым, што мы маем адэкватную веду адносна рэчаў, якіх гэтая веда датычыць. У абодвух выпадках рэалісты бачацца як наіўныя або/і дагматычныя тэарэтыкі.
Доўгірд спрабуе пазбягаць як дагматызму, так і наіўнасці настолькі, наколькі гэта магчыма. Дзеля гэтага ён праводзіць мудрагелістыя разумаванні, выкарыстоўваючы перадусім эпістэмалагічныя погляды Лока, Кандэлака і Дэжэранда. Надалей паспрабую рэканструяваць яго разважанні.
1) Ніводзін чалавек не сумняецца, што ён/яна мае пэўныя ўспрыняцці (sensibilitas, sensu, facultas sentiendi) [9].
Ясна, што мець пачуццёвыя ўражанні не азначае мець праўдзівую веду. Скептыкі пагаджаюцца з тым, што мы маем уражанні, але цвердзяць, што: 1) гэтыя ўражанні могуць быць «кепскімі сведкамі» і 2) няма метадаў, пры дапамозе якіх можна было б з дастатковай доляй верагоднасці адрозніць вартых даверу «сведак» ад тых, што даверу не вартыя. Рэалісты — у дадзеным выпадку Доўгірд — пагаджаюцца з першай часткай гэтай заўвагі, але не пагаджаюцца з другой. На іх думку, усё ж існуюць такія метады, пры дапамозе якіх можна адрозніць «праўдзівыя» сведчанні ад «непраўдзівых».
Доўгірд тут аргументуе наступным чынам.
2) Існуюць тры віды памылак: памылкі пачуццёвых дадзеных (ілюзіі), памылкі ўяўлення і памылкі розуму.
3) Існуюць два спосабы выпраўлення памылак: а) вопыт; б) аналіз.
Перш за ўсё давайце дакладна сфармулюем перадумову, якая хаваецца за (2), а менавіта, што існуюць тры патэнцыйныя крыніцы веды: а) органы пачуццяў, б) уяўленне, в) розум. І тут паўстае цалкам натуральнае пытанне: якая крыніца веды з’яўляецца фундаментальнай? Доўгірд адразу ж адкідае ўяўленне, бо яно з’яўляецца «месцам» суб’ектыўнага мадэлявання свету, дзе аднясенне да рэальнага свету можа адсутнічаць [10]. Такім чынам, застаюцца органы пачуццяў і розум.
Хтосьці можа небеспадстаўна заўважыць, што пытанне пра крыніцы ведаў можна па-рознаму інтэрпрэтаваць. Першае, гэта можа быць пытанне пра прыроду нашых ведаў, другое, яно можа тычыцца нормаў ці правілаў, якія кіруюць працэсам пазнання. У сувязі з гэтым мы можам сфармуляваць чатыры магчымыя пазіцыі адносна фундаменту ведаў: 1) генетычны эмпірыцызм (Лок); 2) метадалагічны эмпірызм (Бэкан); 3) генетычны рацыяналізм (Дэкарт); 4) метадалагічны рацыяналізм (Платон).
Пра прыроду нашых ведаў Доўгірд пісаў:
Мы ўжо бачылі, што нашыя думкі фармуюцца не толькі пачуццёвымі дадзенымі, але і паняццямі, звязанымі з пачуццёвымі ўражаннямі, але якія такімі ўражаннямі не з’яўляюцца.

Пазней ён заўважае, што наша веда наконт вонкавых аб’ектаў з’яўляецца не толькі вобразам, адрозным ад пачуццёвых уражанняў, але і вынікам меркаванняў, што нарадзіліся ў нашым інтэлекце [11].
Можна тут заўважыць, што Доўгірд знаходзіцца на скрыжаванні эмпірызму і рацыяналізму; для яго існуюць дзве фундаментальныя крыніцы нашае веды: пачуццёвыя ўражанні і апрыёрнае меркаванне (або меркаванні) інтэлекту. Але ў той жа час ён сцвярджае, што «мысленне ёсць здольнасцю разгортвання пазнейшага», дзе пад «пазнейшым» маецца на ўвазе антагенетычнае развіццё людзей. «Немаўля не здольнае мысліць, аднак мы не можаць сказаць, што яно не мае абсалютна ніякае веды». Гэта значыць, што нават калі «здольнасць мысліць» яшчэ не развітая, існуе магчымасць атрымаць прынамсі частковую веду.
Для Дэкарта, як вядома, адзінай рэччу, у чым немагчыма сумнявацца, ёсць мысленне (безумоўна, у першай асобе: ego cogito — я мыслю). Але для таго, каб прыняць існаванне знешняга свету, Дэкарт вымушаны быў выкарыстаць ідэю Бога, рызыкуючы тым самым быць абвінавачаным у паняццевым рэалізме. Доўгірд адмовіўся ад гэткай стратэгіі. Чаму? Па-першае, дзеля анталагічнага наміналізму: ён быў перакананы, што існуюць толькі індывідуальныя рэчы. Агульныя ды абстрактныя аб’екты з’яўляюцца ўсяго толькі ментальнымі быццямі, рэальна яны не існуюць. Анталагічныя наміналісты не маглі падзяляць метаду Дэкарта прынамсі з аднае прычыны: Дэкарт прымае Божае існаванне на падставе існавання паняцця Бога ў нашым інтэлекце. Дэкарт змяшаў ментальны парадак рэчаў з рэальным, і гэта найбольш істотны закід, які наміналісты адрасавалі рацыяналістам а-ля Дэкарт.
Па-другое, картэзіянскі падыход вядзе да высновы, што рэалістычную пазіцыю можна апраўдаць толькі ў выніку разгорнутага мыслення. Для Доўгірда гэта было выразным перагібам, ён быў упэўнены, што нават малое дзіця няспынна атрымлівае сапраўдныя веды аб свеце і хітрыкі Дэкарта тут зусім лішнія. Крыніцай гэтых ведаў з’яўляюцца толькі пачуццёвыя перажыванні (sensations).
Гэта праўда, што пачуццёвыя дадзеныя могуць нас падманваць. І тут Доўгірд робіць наступную заўвагу адносна пачуццёвых ілюзіяў:
Некаторыя з іх можна выключыць пры дапамозе вопыту, у той час як іншыя — шляхам аналізу або мыслення. Першага кшталту ілюзіі паўстаюць у пэўных умовах, ілюзіі другога кшталту характэрныя для ўсяго роду людскога (…) Ілюзіі першага кшталту можна выкрыць і адсеяць шмат разоў, а ілюзіі другога кшталту — толькі ў выніку пэўнага інтэлектуальнага поступу, бо толькі той, хто здольны мысліць глыбока і ўваходзіць у сферу звышпачуццёвых ісцінаў пры дапамозе мыслення, можа выкрыць гэта [другі кшталт ілюзіяў] [12].

Дазвольце цяпер зацытаваць больш доўгі фрагмент з працы Доўгірда, каб паказаць яго тактыку пошуку сапраўднае веды:
Мы ўжо бачылі, што кожнае меркаванне [mniemanie, numanomas spręsmas] складаецца з мноства суджэнняў. Я хацеў бы звярнуць увагу на наступныя два: па-першае, існуюць суджэнні, спароджаныя рэальнымі пачуццёвымі ўражаннямі, напрыклад, «Я адчуваю пах дыні» ці «Я адчуваю змену святла» — такія суджэнні знаходзяцца па-за рацыянальным сумневам; мы не павінны іх трактаваць усяго толькі як меркаванні. Прыгледзімся да іншага тыпу суджэнняў, спароджаных пэўным уяўленым досведам, напрыклад, «У пакоі знаходзіцца дыня» ці «Пэўнае матэрыяльнае цела пэўнае формы і пэўнага памеру знаходзіцца на пэўнай адлегласці і рухаецца ў кірунку пэўнага пункту». Гэты другі тып суджэнняў менш пэўны і праўдзівы [у літоўскім перакладзе: «tikras», што можна разумець як «верагодны ў найвышэйшай ступені», «праўдзівы» і «сапраўдны». — П. Р.], чым першы, бо гэта насамрэч усяго толькі меркаванне. Калі мы прааналізуем гэтае меркаванне, то заўважым, што яно мае не простую, а складаную прыроду [13].
Меркаванні другога тыпу складаюцца з шэрагу ўяўленых інфармацыяў, якія паўстаюць у нашай свядомасці спантанна на базе папярэдняга вопыту. Мы можам адчуваць пах, які нагадвае пах дыні, і тут жа схільныя думаць: тут дыня! Доўгірд заклікае не спяшацца з фармуляваннем высноваў. Але што мы можам зрабіць? Трэба шукаць дадатковых дадзеных з досведу, якія маглі б пацвердзіць (або адхіліць) нашыя «першыя ўражанні» — такі збольшага мог бы быць адказ Доўгірда.
І тут перад скептыкам адкрываецца вялікае поле для манеўраў. Калі мы шукаем іншых, дадатковых вопытных дадзеных (experiences), каб праверыць нашы «першыя ўражанні», то становімся на дарогу, якая вядзе нас не да праўды, а да… бясконцага рэгрэсу (regressus in infinitum)! Згодна з папярэдне прынятай логікай, можна фармуляваць усялякае далейшае ўражанне толькі ад першай асобы, пры ўмове, канечне, што хочам застацца на ўзроўні суджэнняў, а не дэградаваць да ўзроўню меркаванняў.
Мы маглі б паспрабаваць абараняць Доўгірда, выкарыстоўваючы падыход Джона Уоткінса, сучаснага філосафа навукі. Выказванні кшталту «Я адчуваю пах дыні» або «Я адчуваю змену святла» з’яўляюцца тым, што Уоткінс называе аўтапсіхалагічнымі справаздачамі (autopsychological reports), якія можна трактаваць як выказванні, што маюць быць выясненыя (explananda) і ўтвараюць катэгорыю выказванняў нулявога ўзроўню (0-level sentences). Сказы другога кшталту, якія разглядаліся ў цытаваным пасажы, такія, як «У пакоі знаходзіцца дыня», «Пэўнае матэрыяльнае цела пэўнай формы, пэўнага памеру знаходзіцца на пэўнай адлегласці і скіраванае да нейкага пункту», будуць мець статус тлумачальных выказванняў (explanans) і ўтвараюць катэгорыю выказванняў першага ўзроўню (1-level sentences). (Наступнымі, «вышэйшымі» ўзроўнямі з’яўляюцца ўзроўні мадэляў і тэорыяў, якія павінны падлягаць праверцы праз выказванні ніжэйшага ўзроўню, як правіла, першага.) Такім чынам, «У пакоі знаходзіцца дыня» ёсць як бы гіпатэтычным выясненнем (hypothetical explanation) для аўтапсіхалагічнай справаздачы «Я адчуваю пах дыні».
Прапанова Уоткінса ўсё ж небеспраблемная. Вядомы польскі метадолаг, Адам Гроблер, слушна заўважыў, што застаецца няясным эпістэмалагічны статус «аўтапсіхалагічных справаздачаў». Як псіхалогія (Гроблер тут спасылаецца галоўным чынам на неапсіхааналіз Фрома), так і наш уласны досвед сведчаць пра тое, што адэкватна выявіць, што мы насамрэч адчуваем, не заўсёды бывае так проста. Апроч таго, застаецца сумнеўным, ці сам Доўгірд прыняў бы падыход Уоткінса. Доўгірд быў перакананы, што выказванні кшталту «Ў пакоі знаходзіцца дыня» (Уоткінсавы 1-level sentences) маюць больш салідны статус, чым статус усяго толькі гіпатэтычных выясненняў.
…Што прапануе Доўгірд? Ад Лока і Юма ён даведваецца, што нашы органы пачуццяў (здавалася б, самае фундаментальнае) могуць падманваць нас (апісанні аптычных ілюзіяў, якія цыркулявалі ў колах інтэлектуалаў, не маглі яго не ўразіць). Але ад Кандылака Доўгірд даведваецца, што існуе прынамсі адно вартае даверу пачуццё — пачуццё дотыку. На гэтым пачуцці Доўгірд і грунтуе сваю тэорыю пазнання. Выснова такая: датыкальныя ўражанні застаюцца ў нашым інтэлекце і трансфармуюцца ў адносна трывалыя канцэпты. Ну і пры дапамозе вось гэтых «датыкальных копіяў» (touch-copies) мы аказваемся здольныя «кантраляваць» функцыянаванне астатніх органаў пачуццяў і, далей, усяе пазнавальнай дзейнасці.
Няма сумневу, што скептык мог бы высунуць тут шэраг новых закідаў адносна гэтай «тактыльнай эпістэмалогіі» (contactive epistemology) Доўгірда. Аднак, каб не расцягваць празмерна гэты артыкул і не злоўжываць цярплівасцю чытача, які наважыўся яго чытаць, я дазволю скептыку сфармуляваць толькі дзве агульныя рэмаркі. Першае: адкуль мы ведаем, што тыя «датыкальныя копіі» [14] не дэфармуюцца ў нашым інтэлекце? А можа, гэтыя «копіі», замест карэкцыі магчымых памылак, якраз падтрымліваюць і замацоўваюць памылкі, спароджаныя іншымі органамі пачуццяў? Другое: якім чынам датыкальныя ўражанні адной рэчы можна суаднесці з іншай рэччу (альбо і рэчамі іншага роду), недаступнай датыкальнаму ўспрыняццю?
Так што праблемы ўсё ж застаюцца. Але каб гэта ўсвядоміць, нам нават і скептык не асабліва патрэбны, бо сам Доўгірд, заканчваючы працяглы ўступ да кнігі «Пра прыроджаныя правілы мыслення…», шчыра прызнае:
Што тычыцца гэтае мэты [маецца на ўвазе дакладнае даследаванне правілаў, якія кіруюць рэальным пазнаннем. — П. Р.], то я не ўпэўнены, што зрабіў гэта здавальняюча, а дакладней, я цалкам усведамляю, што мая праца мае шмат недахопаў.
Вось чаму Доўгірдаў рэалізм я назваў пазіцыяй сціплай самаўпэўненасці.
3. ВЫСНОВЫ

Нягледзячы на ўсе гэтыя недахопы, якія сам Доўгірд прызнае ўва ўступе да сваёй кнігі, і нягледзячы на тое, што пэўныя яго ідэі з’яўляюцца цяпер даволі анахранічнымі, мне падаецца, што гэты навуковец з Магілёва падрыхтаваў зусім неблагую схему развіцця навуковай рацыянальнасці. Асноўнымі элементамі гэтае схемы з’яўляюцца: а) вопыт; б) інтэлектуальны аналіз; в) ідэя праўды.
Сцвярджаючы, што ў наш інтэлект упісаная пэўная паняццевая схема (часткова прыроджаная, часткова сфармаваная ў працэсе антагенетычнага развіцця), Доўгірд вельмі наблізіўся да Канта (ён нават называў яго «геніяльным філосафам», хоць і не падзяляў яго фенаменалізму, як і не прымаў яго дэканструкцыі класічных доказаў існавання Бога). Аналізуючы нашы суджэнні адносна вонкавай рэальнасці і падкрэсліваючы (не без уплыву Лока, вядома), што цверджанні, якія здаюцца простымі, насамрэч з’яўляюцца складанымі, Доўгірд вельмі наблізіўся да ідэі нагружанасці фактаў тэорыяй (theory ladeness thesis), якая экспліцытна будзе сфармуляваная ўжо ў метадалагічных даследаваннях XX ст. Падкрэсліваючы важнасць уяўлення ў пазнавальным працэсе, ён у той жа час заклікаў метадычна супастаўляць «уяўленчыя суджэнні» з дадзенымі нашага вопыту, Доўгірд, можна сказаць, прадвызначыў фальсіфікатарскую дактрыну. Доўгірд, нарэшце, выразна цвердзіў, што нашы меркаванні (то бок, неабгрунтаваныя, выпадковыя перакананні) з’яўляюцца як карыснымі, так і непазбежнымі. Ён тлумачыў, што пры адсутнасці больш саліднай, угрунтаванай веды нашы меркаванні могуць служыць для выжывання (хоць пасля гэтага зазвычай гучыць заклік да замены меркаванняў саліднай, праверанай ведай). Дазволю нагадаць, пазней, у XX ст., гэты погляд станецца цэнтральным для т. зв. эвалюцыйнай эпістэмалогіі.
Я думаю, што выпадак Доўгірда можна выкарыстаць для інтэрпрэтацыі сучаснай інтэлектуальнай сітуацыі ў Беларусі. Заўважым, што цяперашні момант у Беларусі вельмі падобны да сітуацыі Рэчы Паспалітай у XIX ст., а інтэлектуальная атмасфера ў Беларусі сёння моцна нагадвае эпоху філаматаў з першай паловы XIX ст. Аўтарытарызм, залежнасць ад Расіі і іншыя фактары спараджаюць попыт на «прарочую» філасофію (я акрэсліваю гэты стан як «пагоню за духамі і ідэямі»). Гегелеўскі ідэалізм, нацыяналістычны рамантызм ды розныя утапічныя візіі сталіся пераважным тыпам «філасофіі» (маю на ўвазе несавецкую) у першай палове 1990-х гг. Гэта можна назваць ідэалісцкім інтэлектуальным трэндам. У другой палове 1990-х рамантычны ідэалізм выцеснілі новыя трэнды — постмадэрнізм, неамарксізм, розныя версіі рэлятывізму і гэтак далей. Гэты другі трэнд (ці лепш: мноства трэндаў) я б назваў пыхлівым скептыцызмам. (Акудовічава кніга «Мяне няма», якая паўставала ў другой палове 1990-х, з’яўляецца, на маю думку, сімвалічным стартам пыхлівага скептыцызму і найбольш рэпрэзентатыўным яго ўзорам.)
Вось гэты гібрыд рамантычнага ідэалізму і пыхлівага скептыцызму і пераважае ў сённяшняй Беларусі. Традыцыя скрупулёзнага даследавання, якое б вялося з выкарыстаннем логікі і адпавядала б сучасным метадалагічным стандартам, пакуль што не сфармавалася ў гэтай краіне ў абшарах філасофскай і гуманітарнай веды. Што дамінуе ў гэтых абшарах, так гэта метафізічнае трымценне і постметафізічны здзек. Дык, можа, Доўгірд, гэты «коснаязыкі» і «сухі» навуковец, паўстане як архетыпічны «Іншы», здольны ўвесці ў беларускую філасофію (і ў абшар сацыягуманітарнай навукі) прынцыпы сціслага і аналітычнага мыслення.
Пераклала з ангельскай Наталля Арцёменка
_______________________________________________________
* Гэты тэкст ёсць скарочанай версіяй артыкула «Anioł Dowgird’s Problems with Reality», апублікаванага ў часопісе «Studies in Logic, Grammar, and Rhetoric». № 13 (26). 2008.
1. Дорошевич Э. Аниол Довгирд — мыслитель эпохи Просвещения. Минск, 1967.
2. Lietuvos filosofinės minties istorijos šaltiniai. I tomas. Feodalizmo laikotarpis. Vilnius, 1980.
3. Daugirdas A. Traktatas apie logiką, metafiziką ir moralės filosofiją // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006; Daugirdas A. Prigimtinių mąstymo taisyklių išdėstymas, arba teorinė ir praktinė logika. I dalis // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006; Daugirdas A. Žmogiškojo pažinimo tikroviškumas // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
4. Kaczmarek S. Anioł Dowgird — filozof nieznany. Poznań, 1963.
5. Plečkaitis R. Vilniaus epistemologinės mokyklos teoretikas // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis, Vilnius, 2006.
6. Daugirdas A. Žmogiškojo pažinimo tikroviškumas // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
7. Wright C. Realism, Meaning and Truth. Oxford: Blackwell, 1987.
8. Daugirdas A. Žmogiškojo pažinimo tikroviškumas // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
9. Ibidem.
10. Нягледзячы на гэта, Доўгірд падкрэслівае карыснасць уяўлення ў шэрагу відаў чалавечай дзейнасці, гл.: Daugirdas A. Prigimtinių mąstymo taisyklių išdėstymas, arba teorinė ir praktinė logika. I dalis // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
11. Daugirdas A. Traktatas apie logiką, metafiziką ir moralės filosofiją // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
12. Daugirdas A. Žmogiškojo pažinimo tikroviškumas // Daugirdas A. Raštai, išvertė R. Plečkaitis. Vilnius, 2006.
13. Ibidem.
14. На ўсякі выпадак пазначу, што выраз «датыкальныя копіі» (touch-copies) з’яўляецца маёй інтэрпрэтацыяй поглядаў Доўгірда, аднак, думаю, што ён цалкам адэкватна перадае погляд Доўгірда на функцыянаванне дотыку ў пазнавальным працэсе.
_______________________________________________________

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|