(1 голосов, средний: 5,00 из 5)

Знічкі Памежжа: Веліж

Славу беларускай старонцы прынеслі многія асобы, выпеставаныя на беларуска-расійскім памежжы. Давайце зазірнём у Веліж. Цяпер гэта — маленькі райцэнтр суседняй з Беларуссю Смаленскай вобласці. У гісторыю патрапіў з-за многіх акалічнасцяў і перыпетый…

Вядомасць маюць і Веліжскае паўстанне 1918 года, і Веліжская справа — судовы працэс, які ішоў на працягу 1821–1835 гадоў. Але аб гэтым крыху пазней. Давайце паспрабуем спярша зазірнуць у далёкую сівую мінуўшчыну гэтага гарадка і яго блізкіх ваколіц. І хаця колькасцю насельніцтва гарадок ніколі не вылучаўся, ён заўсёды быў у эпіцэнтры гістарычных падзей, розных пераўтварэнняў, якія дазвалялі імя Веліжа ўпісаць у энцыклапедыю чалавечай памяці надоўга, на стагоддзі наперад. Назва паселішча паходзіць, па адной з версій, ад стараславянскай назвы ракі Велья (“вялікая”). Веліж. Будынак грамадскага сходу “Сямейнае кола”. Пачатак ХХ ст.Так, лічаць даследчыкі (у тым ліку і беларус В. Жучкевіч), у старажытнасці называлі Дзвіну ў яе верхнім цячэнні. Горад на рацэ з такім імем і атрымаў назву Веліж. Некалі ўваходзіў у склад Смаленскага княства. З 1355 года — у Вялікім княстве Літоўскім. З першых пісьмовых згадак — у хроніцы Быхаўца: у 1392 годзе князь Вітаўт ажыццявіў паход на Маскву. “…пойдзе князь великий Витольд, собрався под города Псковия: Велиж, Красный город…”. З 1533 года Веліж — у Маскоўскай дзяржаве. У 1536 годзе Іван Грозны выдае Указ пра будаўніцтва крэпасці на старым веліжскім гарадзішчы — Замкавай гары. “ В лето 7044 (што адпавядае 1536 году. — А.К.) апреля в 19-ый день князь Великий Иван Васильевич и мати его Великая княжна Елена велела поставити город в Торопецком уезде на Велижском городище, город Велиж, и доделать месяца июля, в третье лето государства его». З гэтага часу і вядзецца адлік нараджэння горада Веліжа. Веліж. Ратуша. Пачатак ХХ ст.
Крэпасці і замкі ствараліся, зразумела, з-за войнаў… Лівонская вайна 1558–1583 гадоў прынесла нямала бядоты жыхарам невялікага гарадка і ваколіц. У 1562 годзе Веліжскімі землямі авалодаў князь Радзівіл. У 1582 годзе горад адышоў да Рэчы Паспалітай. У 1585-м у Веліжа з’явіўся ўласны герб: на блакітным фоне шчыта — залаты крыж, унізе — меч, накіраваны вастрыём на усход. Знаёмыя для беларускай геральдыкі матывы, калі мы ўгледзімся ў некаторыя гербы гарадоў Віцебшчыны…
З 1667 года па Андрусаўскім дагаворы (ішла руска-польская вайна 1654–1667 гадоў) горад адышоў да Масковіі. Праз дзесяцігоддзе “з хвосцікам” паселішча-фарпост зноў вяртаецца ў склад Рэчы Паспалітай. Гэта сталася магчымым у выніку вялікага абмену: шэраг гарадоў і земляў абмянялі на стольны град Кіеў. І толькі ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Веліж канчаткова вяртаецца ў склад Расіі.
Спярша — як горад Пскоўскай губерні. А пасля, з 1804 года, — Віцебскай…
Тут самы час узгадаць пра Веліжскую справу 1821–1835 гадоў па ілжывым абвінавачанні групы яўрэяў у рытуальным забойстве 3-гадовага хлопчыка. Арыштавалі тады 42 чалавекі. У 1835 годзе справу спынілі. Абвінавачаных апраўдалі, а ілжэсведкаў саслалі ў Сібір. Веліжская справа прыцягнула да сябе самую шырокую грамадскую ўвагу. Вядомы рускі паэт Міхаіл Лермантаў нават напісаў з тае нагоды п’есу “Іспанцы”.

А што да паўстання 1918 года, то яно было выклікана ўвядзеннем хлебнай манаполіі, сумна вядомай савецкай харчразвёрсткай. Паўстанцы захапілі ў лістападзе 1918 года Веліж. Колькасць узброеных сялян налічвала болей тысячы чалавек… І хаця паўстанне ў хуткім часе задушылі, узброеныя сяляне хаваліся па навакольных лясах яшчэ да 1925 года.
Веліж. Від на горад ад пераправы. Пачатак ХХ ст.Усе гэтыя старонкі памяці, агульныя для народаў Расіі і Беларусі, вы зможаце адкрыць, самі пагартаць, калі здолееце патрапіць у сённяшнім смаленскім райцэнтры ў выдатны, багаты на гістарычную інфармацыю краязнаўчы музей. У самым цэнтры Веліжа. І хаця сучасны музей, размешчаны ў помніку архітэктуры ХХ стагоддзя (так званыя “гандлёвыя рады”), адчынены ў 1986 годзе, вытокі яго — у часінах болей даўніх. Некалі, у 1918 годзе, гарадскі музей пачаў сваю працу ў будынку гарадской ратушы. Праўда, будынак загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны.Веліж. Жаночая прагімназія. Пачатак ХХ ст. Дарэчы, тэма вайны, гераізму і мужнасці ўраджэнцаў краю, драматычных падзей, якія адбываліся ў кожны з 601 дня ваеннага ліхалецця, — галоўны змест экспазіцыі музея. Тут ёсць і матэрыялы пра абаронцаў Брэсцкай крэпасці, пра партызанскі рух не толькі на Смаленшчыне, але і на Віцебшчыне. Калі музей ствараўся наноў (асновай паслужылі зборы двух школьных музеяў Веліжа), то шмат якія дакументы, гісторыка-краязнаўчыя кнігі веліжскія краязнаўцы капіравалі ў Мінску, Магілёве, Віцебску.

Пра судакрананне гісторый Веліжа і Віцебшчыны, Віцебска расказваюць у музеі і мастацкія экспанаты — работы народнага мастака Беларусі Андрэя Ануфрыевіча Бембеля. Ураджэнец смаленскага гарадка, свае першыя ўрокі майстэрства будучы скульптар, які прынёс славу найперш беларускай Айчыне, атрымаў у Веліжскай мастацкай школе яшчэ ў 1919 годзе. Тады ў гэтай навучальнай установе працавала выдатная плеяда выпускнікоў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў — жывапісцы В. Волкаў, М. Эндэ, В. Хрусталёў, скульптары М. Керзін, М. Шульц. У 1923 годзе ўсе яны дружнай камандай пераязджаюць у Віцебск: на работу ў мастацкі тэхнікум. Міхаіл Аркадзьевіч Керзін (1883–1979), нараджэннем пецярбуржац, становіцца дырэктарам тэхнікума. І будзе займаць гэтую пасаду амаль дзесяць гадоў, пакуль не пераедзе ў Мінск. Мастацтвазнаўцы адзначалі ў скульптуры Керзіна цеплыню і адухоўленасць, дасканаласць мадэліроўкі, высокую культуру.

Праўда, рознае ўспамінаюць віцебскія мастацтвазнаўцы пра тыя часіны. Была ж у віцебскай мастацкай школы і іншая гісторыя… У 1924 годзе да сваіх веліжскіх настаўнікаў далучыўся — у ролі вучня — і Андрэй Ануфрыевіч Бембель. Дарэчы, варта згадаць, што вучнем веліжскіх педагогаў быў і студэнт Віцебскага мастацкага тэхнікума легендарны жывапісец Раман Семашкевіч… І калі ў Веліжы давядзецца на плошчы Дзяржынскага ўбачыць шыльду мастацкай школы, то абавязкова ўзгадайце, якія слаўныя мастакоўскія імёны аб’ядноўваюць Беларусь і Расію, Смаленшчыну і Віцебшчыну, Веліж і беларускую старонку… Імёны, супольныя для Айчыны ў Расіі і Беларусі…

 

Алесь Карлюкевіч
Паштоўкі з калекцыі Уладзіміра Ліхадзедава

Штотыдневiк «Голас Радзімы», №.9 (3177), пятніца, 12 сакавіка, 2010




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|