(1 голосов, средний: 3,00 из 5)

Падарожжа ў горад Вяліж

Паважаныя слухачы, з новага году запрашаем вас на цыкл перадачаў, прысьвечаных гістарычным беларускім паселішчам, якія з-за зьменаў межаў апынуліся па-за Беларусьсю, але культурна й мэнтальна надалей зь ёю зьвязаныя.

Нашае падарожжа будзе адбывацца фактычна па памежжы былога Вялікага Княства Літоўскага – дзяржавы, якая калісьці аб’ядноўвала ўсе этнаграфічныя беларускія землі.

У сёньняшнім гістарычным падарожжы запрашаем наведаць горад Вяліж. Дзе ён знаходзіцца й як выглядае ў сучаснасьці? – пра гэта распавядае географ Уладзімер Міхневіч.

Найперш я дазволю сабе зацытаваць урывак з апавяданьня «Путешествие в город Велиж» расейскага падарожніка Льва Уськіна: «Еврейское было место – а евреи, известно, где плохо, жить не станут… » – далей аўтар працягвае: «Такое вот странное место на нашей планете, где евреев считают исконными жителями… «

Рэгіён, пра які я буду распавядаць у бліжэйшых праграмах, зьяўляўся памежным у Вялікім Княстве Літоўскім, адначасна гэта рэгіён, які шмат разоў пераходзіў з рук ліцьвінскіх у маскоўскія, і наадварот. У прыватнасьці, такі лёс спаткаў мястэчка Вяліж, назву якога правільна вымаўляць з націскам на апошні склад.

Гэта сапраўды маленькае мястэчка, якое знаходзіцца па лініі простай 12 кілямэтраў ад беларускай мяжы ў Смаленскай вобласьці. Першая ўзгадка пра яго знаходзіцца ў летапісе Быхаўца пад 1392 годам, дзе вялікі князь Вітаўт рыхтуе вайсковую выправу па пскоўскіх месцах: Вяліжа ды Краснага. Гісторыя мястэчка шчыльна зьвязаная з такімі знакамітасьцямі, як вялікі князь Казімер ІV Ягелёнчык, шляхецкімі родамі Арлоўскіх ды Сэрафімовічаў, імем пратаірэя Міхала Навіцкага.

Пасьля вяртаньня Вяліжа назад да Княства ў 1582 годзе – места праз 3 гады 20 сакавіка 1585 году атрымала ад Стэфана Баторага статус стараства, прывілеі й свой першы герб – чатырохканцовы залаты крыж зь мечам пад ім. Далучэньне Вяліжа да Расеі ў 1772 годзе прывяло да зьмены гербу з папярэдняга крыжа зь мечам на … Пагоню – адбылося гэта 21 верасьня 1781 году. Герб складаўся з двух гарызантальных палёў: на версе двухгаловы арол – на нізе «Пагоня». Ён сымбалізаваў падпарадкаванасьць мястэчка Расеі, дзякуючы верхняй дамінацыі арла над вершнікам.

Пад канец 19 ст. тут жыло амаль 19 тыс. чалавек – цяпер удвая меней. На інтэрнэт-старонцы веліжанаў можна даведацца, што мястэчка з 1580 году ўвайшло ў склад Польшчы. Хаця ўжо на іншай закладцы той жа старонкі можна знайсьці інфармацыю аб уваходжаньні гораду ў склад Рэчы Паспалітай, што для большасьці расейцаў тоесна з Польшчай. Ранейшы пэрыяд з 1318 па 1536 гады, па словах мясцовага краязнаўцы Ўладзімера Мядзьведзева, на той жа старонцы апісваецца як пэрыяд прыналежнасьці Вяліжа да Літвы.

Цешыць, што нарэшце й пра Княства напісалі, але вялікалітоўскі пэрыяд паўсюль узгадваецца ўскосна. Напрыклад, апісваючы былую Ільінскую царкву, можна даведацца, што яе пабудаваў у пачатку 15 стагодзьдзя вялікі князь літоўскі Казімер ІV Ягелёнчык у гонар цудоўнага выратаваньня яго жонкі й дачкі, якія, пераплываючы раку Заходнюю Дзьвіну, амаль не патанулі ў дзень сьвятога Ільлі-прарока (гісторыя адбылася ў пэрыяд літоўска-маскоўскіх войнаў). У 1781 годзе на месцы старадаўняй драўлянай царквы паўстаў цагляны будынак з характэрным для вуніяцкіх цэркваў сілуэтам.

Дарэчы, у 1800 годзе на тэрыторыі мястэчка было 7 вуніяцкіх цэркваў (3 мураваныя, 4 драўляныя) і 2 мураваныя каталіцкія касьцёлы. Пад канец 19 стагодзьдзя, то бок роўна 100 гадоў пазьней было 11 праваслаўных цэркваў і 1 касьцёл. Зараз ад усіх пералічаных сьвятыняў засталася толькі Трохсьвяціцельская царква, якая была пабудаваная ў 1866 годзе ды пасьвечаная ў 1869.

У савецкі пэрыяд духоўнае жыцьцё ў Вяліжы цалкам пагасла, але засталіся сакральныя будынкі. ІІ Сусьветная вайна завершыла справу: уся сакральная архітэктура, за выключэньнем Трохсьвяціцельскай царквы, была разбураная. Лёс хрысьціянскіх храмаў напаткаў і 9 сынагогаў. Акрамя адзінага на дадзены момант гістарычнага храму ў Вяліжы дзейнічае эвангельская царква хрысьціян-баптыстаў. Акрамя гэтага ў 2006 годзе распачата будова драўлянай праваслаўнай царквы Кірылы й Мятода.

Раю пазнаёміцца з багатай мінуўшчынай гарадка, раю наведаць мясцовы краязнаўчы музэй, дзе ёсьць інфармацыя аб уваходжаньні Вяліжа ў склад Тарапецкага, Віцебскага, Смаленскага ды Літоўскага княстваў, а таксама ў Рэч Паспалітую, пазьней у Віцебскую губэрню Расеі, Пскоўскую губэрню. Ёсьць там інфармацыя аб будове памежнай крэпасьці. Акрамя ўсяго гэтага экспазыцыя музэю мае некаторыя працы народнага мастака Беларусі, прафэсара А. Бембеля.

Затрымацца можна ў гатэлі «Двина», які месьціцца на левым беразе Заходняй Дзьвіны ў самым цэнтры горада. Там ёсьць 1-2-3-4-асабовыя пакоі. Банк і банкамат знаходзяцца ў трох хвілінах хады ад гатэлю. Зьесьці можна ў кавярні альбо рэстаране «Велижанка» ці «Двина». Аўтобусы з Віцебску курсуюць штодня а 12:00 і 19:30 па беларускім часе. Запрашаю ў Вяліж.

Слухаць выпуск «Падарожжа ў горад Вяліж» Audio2,74 MB

 

Падрыхтаваў Уладзімер Міхневіч




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|