(1 голосов, средний: 5,00 из 5)

Аб асаблівасцях юраўскіх звычаяў і абрадаў жыхароў Смаленшчыны (на матэрыялах канца ХІХ – пачатку ХХ ст.)

Анатоль Літвіновіч (Мінск, Беларусь)

Прагортваючы польскі этнаграфічны часопіс «Люд» («Lud» («Народ»), я асаблівую ўвагу звярнуў на працу Баляслава Брэжгі «Жывёлы ў вераваннях беларусаў Смаленскай губерні»[14]. Работа ўяўляе цікавасць для беларускай фалькларыстыкі і этнаграфіі ў асноўным дзякуючы свайму фактычнаму матэрыялу. Хто ж такі Баляслаў Брэжга, і чаму яго работы маюць у сваёй большасці навуковае значэнне для сучаснай беларускай навукі?

Баляслаў Брэжга нарадзіўся у 1887 г. пад Рэжыцай (Рэзекне) былой Віцебскай губерні I. Ён з’яўляецца латышскім і беларускім археолагам, гісторыкам, археографам, філолагам. Доктар гісторыі (1933 г.). Скончыў Віцебскую гімназію (1910 г.), Маскоўскі археалагічны інстытут (1916 г.). З 1918 г. ён быў загадчыкам Віцебскага аддзялення гэтага інстытута, з 1922 г. працаваў у Віцебскім губернскім архіве, з 1925 г. – у Латвіі.

Даследаваў гістарычныя сувязі беларусаў і літоўцаў, гісторыю паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Віцебшчыны, вывучаўполацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII-ХІІІ стст.» (1926 г.). «Замкі Віцебшчыны» (1933 г.), «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577–1907» (1956 г.). Брэжга складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту, у Латвійскім універсітэце чытаў курс старажытнага беларускага пісьменства[9]. Памёр Б.Р. Брэжга ў 1957 г.

Гэты латышскі вучоны мае некалькі прац па традыцыйнай культуры беларусаў. Так, адзін артыкул быў прысве чаны Смаленшчыне II.  І гэта праца – адна з найбольш ці ка вых і каштоўных для нас. У ёй адлюстраваны ў ас ноўным юраўскія звычаі і абрады нашых продкаў. Матэрыялы для гэтага артыкула былі перададзены Р.Б. Брэжгу вядомым даследчыкам Смаленшчыны Уладзімірам Дабравольскім. Даная праца Брэжгам была прачытана ў студзені 1926 г. на пасяджэнні Інстытута антрапалагічных навук Варшаўскага навуковага таварыства ўжо пасля смерці Дабравольскага. Дарэчы, яна не была згадана ў даследаваннях беларускіх вучоных, прысвечаных Юр’ю, юраўскай абраднасці беларусаў[2, с. 487–489; 4, с. 174–187; 5, с. 211–217; 8 с. 419–420; 10,с. 89–96; 11, с. 101–108; 12, с. 124–128; 13, с. 126–134]. Таму важная яе ўвесці ў сучасны навуковы кантэкст.

Трэба падкрэсліць, што вучоны, дзякуючы старанням У. Дабравольскага, прыводзіць частковую пашпартызацыю, указваючы, напрыклад, з якой вёскі, павета паходзіць той ці іншы забабон, звычай, абрад. Неабходна, зазначыць, што, бадай, усе матэрыялы, якія засталіся яму ад У. Дабравольскага, Брэжга, па ўсёй верагоднасці, без зменаў змясціў у даным артыкуле. На карысць гэтага, з аднаго боку, сведчыць той факт, што некаторыя думкі і высновы Дабравольскага выглядзяць незавершанымі і фрагментарнымі. З другога, матэрыялы, якія дасталіся Брэжгу ад Дабравольскага, вылучаюцца добрым веданнем звычаяў і абрадаў ды і наогул духоўнай культуры жыхароў Смаленшчыны. А іх дасканаламог ведаць толькі ўраджэнец Смаленскага краю.

Артыкул латышскага даследчыка такім чынам называецца «Жывёлы ў вераваннях беларусаў Смаленскай губерні», у якім для нас найбольш цікавай з’яўляецца тая частка, якая прысвечана юраўскім звычаям і абрадам беларусаў Смаленскага краю.

Звернем асаблівую ўвагу на тыя звычаі і абрады, якія мне не давялося сустрэць у іншых публікацыях. З’яўленне цяляці на Смаленшчыне, адзначаецца ў публікацыі, – ёсць важная падзея ў сялянскай гаспадарцы. У залежнасці ад таго, у які дзень з’яўляецца на свет цяля, піша Брэжга, гаспадыня на Смаленшчыне давала яму адпаведнае імя: пятроўка, серадоўка і інш III.

Далей Брэжга ўказвае на адзін звычай, распаўсюджаны ў некаторых мясцовасцях Смаленшчыны і пра які нам больш нідзе не давялося прачытаць. Магчыма, ён на беларускай этнічнай тэрыторыі або на ўсходняй славяншчыне больш нідзе не сустракаўся. Калі ацеліцца «первасцінка» (карова, якая першы раз ацялілася), то ёй аказваюць ўсякія знакі ўвагі, кладуць на рогі «мяшочак» («worek») – фату, што нагадвае ўбор маладой замужняй жанчыны [14, с. 54]. Яна носіць гэты «убор», пакуль не згубіць.

У публікацыі заўважаецца, што найбольш важныя культавыя дзеянні праводзяцца менавіта ў хаце ў адносінах да каровы, якая першы раз ацялілася. Тут, у хаце, гаспадыні гатовяць кашу, а таксама «малозіва», кладуць іх на сене. Гаспадыня бярэ вечка ад кадкі, на гэтым вечку, на сене, яна прыносіць «малозіва», якое ўрачыста ставіць на стол [14,с. 54]. Затым усё сямейства моліцца і спажывае «малозіва»з кашай. Гаршчок з-пад кашы, падобна як падчас радзін (хрэсьбін) урачыста разбіваецца.

Важна падкрэсліць, што вобраз кароўкі (ялаўкі) сустракаецца ў смалян і ў вясельным абрадзе. Напрыклад, «пра піццё ялаўкі», то бок разразанне і кіданне вясельнай булкі характэрна апошняму адданню нарачонай на вечары. У гэты момант сваты з боку жаніха кажуць: «Аддайце кароўку, аддайце ж і пастронак». Пасля таго, як яны забяруць нявесту, дамагаюцца булкі, званай «ялаўкай», «кароўкай» [14,с. 54]. Гэтая булка, падкрэсліваецца ў публікацыі, грае вя лікую ролю ў вясельных абрадах. Цікава, што невялікі піражок, спечаны з таго самага, што і «ялаўка» цеста, называецца «пастушком». У час правядзення абрадаў мужчыны стараюцца выкрасці для кабет менавіта гэты піражок.

На Смаленшчыне як і ў іншых месцах усходняй славяншчыны вельмі ўрачыста адбываўся выган кароў на пашу ў дзень св. Юрыя, хаця меліся і свае рэгіянальныя асаб лівасці. У гэты час у кожнай хаце перад выганам свойскай рагатай жывёлы гаспадар і гаспадыня запальваюць перад абразамі свечкі, пасвенчаныя ў перадвелікодны тыдзень. Затым накрывалі стол чыстым абрусам, клалі на яго белы, акруглы буханак хлеба, ставілі напоўненую соллю сальніцу і маліліся. Затым гаспадар браў ікону св. Юрыя і свечкі, а гаспадыня ж хлеб і соль і пачыналі рабіць абход свойскай жывёлы, кажучы: «Святой Ягорый, батюшка, здаём на рукі табе сваю скатінку і просім тябе, сахрані яё ад зверя лютыга, ад чаловека ліхова».

Як і ў іншых мясцінах усходняга славянства, потым клалі пад уязную браму на зямлі замок і ключ і гаварылі: «Штоб пасць ваўчыная так крепко запіралась, як замок на ключ запіраіцца». Над брамай ставілі ікону і выганялі жывёлу на вуліцу. Пастух зноў абходзіў увесь статак з іконай св. Мікалая – цудатворца, кажучы: «Святой Нікола, батюшка, здаю табе на парукі усё стадо і прашу тябе, сохрані яго ад зверя лютыга» [55, с. 55]. Па гэтай малітве ўсе выганялі скаціну на поле, трымаючы ў руках галінкі вярбы. Гаспадыні давалі пастуху і пастушкам саланіну і яйкі, з якіх яны павінны прыгатаваць у полі яешню.

Дабравольскі запісаў рытуал, які выкарыстоўваўся дзеля засцярогі статку ад памроку, сурокаў і дзікіх звяроў. Калі ж яешня ўжо гатовая, пастух вызначае, хто з пастушкоў будзе зайцам, а хто – сляпым, каторы – кульгавым, хто –замком, а каторы – калодай. Пастух расстаўляе ўсіх іх вакол статка, бярэ прыгатаваную яешню, ідзе з ёй, пытаючыся перш за ўсё ў зайца:

«Заяц, заяц, горька лі осіна?»

Ён адказвае: «горька».

– «Дай Бох, штоб і наша скатінка для зверя была горька».

Потым пастух пытае ў сляпца: «Сляпэй, сляпэй, ці відіш ты?»

Сляпы адказвае: «Ня віжу».

– «Дай Бох, штоб і наша скатінка ні відала звярінка». Потым чарга даходзіць да кульгавага, замка і калоды. Усе яны адказваюць на пытанні пастуха, адпаведна і пастух, ужываючы словазлучэнне «Дай Бох», выказвае па сутнасці замоўныя словы, формулы.

Такім чынам пастух, як і ў некаторых іншых месцах славянскага свету, абходзіць статак тры разы. Затым усе, хто браў у дзел у цырымоніі, сядаюць і спажываюць яешню.

У хуткім часе потым, самым вечарам, пастухі прыганяюць кароў у вёску дадому. Яшчэ адна асаблівасць Смаленшчыны: праз пэўны час па прыгоне кароў дамоў пачынаюцца танцы, як на радаўніцу.

Амаль кожны павет Смаленскай губерні, падкрэслівае аўтар, мае свае характарыстычныя рысы.

У Парэцкім павеце, напрыклад, як і ў шэрагу месцаў Усходняй Славіі пры першым выгане кароў у поле абходзяць жывёл з абразам у хлеве, у варотах хлева кладуць пояс, брытву, сякеру, калодку і касу, і абавязкова самы выганяюць жывёлу ў поле.

У Парэцкім павеце, напрыклад, як і ў шэрагу месцаў Усходняй Славіі пры першым выгане кароў у поле абходзяць жывёл з абразам у хлеве, у варотах хлева кладуць пояс, брытву, сякеру, калодку і касу, і абавязкова самы выганяюць жывёлу ў поле.

Асаблівую ўвагу трэба звярнуць яшчэ на наступны звычай. Выгнаўшы жывёлу ў поле, кожная кабета кідае ў тое месца, адкуль яна выгнала свойскую рагатую жывёлу, вербныя галінкі, якімі яе (жывёлу) паганяла і пачынала праз іх скакаць (ад 3-х да 5-ці разоў), прытым старалася як мага вышэй падскочыць. Звычай скакання праз вербінкі сяляне тлумачылі па-рознаму. Адны казалі, піша Брэжга, што так рабілі, каб скаціна заўсёды скакала, то бок заўсёды была здаровая і вясёлая. Іншыя ж казалі, што скаканне адбывалася з мэтай выклікання лепшага ўраджаю на лён. Рацыю, аднак, мелі першыя. Гэты звычай асноўваўся на сімільнай, або ініцыяльнай, магіі: праз падобнае выклікаласяжаданае.

Трэба адзначыць, што юраўскія звычаі і абрады Смаленшчыны надзвычай багатыя. У некаторых іншых мясцовасцях Смаленскага краю ў дзень св. Юрыя прадстаўніцы жаночага полу рабілі так: кабеты ў полі пілі гарэлку, адна ў другой зрывалі з галавы хустку, цягалі адна другую за валасы, паўтараючы: «каб гаспадар меў жыта буйнае і густое, як валасы»[14, с. 57].

На Смаленшчыне, як і ў іншых месцах Беларусі і Расіі, верылі што калі рана выгнаць жывёлу ў поле, то яна трапляе пад апеку св. Юрыя, які, паводле народных вераванняў, ў гэты дзень з самай раніцы аб’язджае палі і якую жывёлу там ўбачыць, то тая будзе захавана цягам цэлага лета ад хвароб і дзікіх звяроў.

Можна ўказаць яшчэ пра адзін звычай, які, праўда, панаваў у час Юр’я на Ельніншчыне Смаленскага краю. Тут гаспадыні, сцвярджаецца ў публікацыі, у дзень св. Юрыя выганяюць буйную рагатую жывёлу ў поле. Адна з іх нясе хлеб, соль і абраз св. Юрыя. Жывёл зганяюць у кола і не дазваляюць ім разыходзіцца. Кожная жанчына трымае ў руках вербную галінку, пасвенчаную ў Вербніцу, а таксама крапіла, якім святар крапіў іх хату пры здзяйсненні набажэнства ў Страсны Тыдзень. Калі жывёла збярэцца ў кола, прысутныя пачынаюць маліцца, просячы св. Юрыя ўзяць яе пад сваю апеку. Потым пастух з некалькімі хлопцамі абходзіць статак тры разы з абразам і соллю [14, с. 58]. Памаліўшыся яшчэ раз, пастух выганяе свой статак, кожная з кабет ідзе на ўласнае поле, дзе ўтыркае ў зямлю вербіну і крапіла, каб жыта было, па народных уяўленнях, густое і высокае.

Усе гаспадары, гаспадыні і пастухі збіраюцца і моляцца перад абразам, узятым кім-небудзь з гаспадароў. Затым па стухі становяцца вакол статку, а ўсе астатнія, гаспадары і га спадыні, абходзяць з абразам увесь статак. Вакол гэтага цы ры маніялу яны затрымліваюцца чатыры разы, і пры кож ным затрымліванні стралец, які стаіць недалёка, страляе з ружжа [14, с. 58]. От апошняе акалічнасць наводзіць на пытанне: адкуль у шэрагу мясцінах паўночнай часткі Беларусі [11, с. 104], а таксама ў пэўных месцах Смаленшчыны (не зусім ясна сказана, дзе гэта зафіксавана) узяўся такі звычай: стральба з ружжа?

Па-першае, ён мог з’явіцца ў паўночнай частцы Беларусі, а таксама на Смаленшчыне самастойна (незалежна ад існавання яго ў іншых народаў), бо служыў для адпужвання дзікіх звяроў ад свойскіх жывёл. Гэта, па-першае. Па-другое, такі звычай мог узнікнуць, напрыклад, у смалян і пад уплывам скандынаўскага (шведскага) субстрату ІV. Праўда, падобнае дапушчэнне малаверагодна. Па-трэцяе, гэтая культурная з’ява на Юр’е магла распаўсюдзіцца на Беларусі (асабліва паўночнай яе частцы) і пад уплывам перасяленцаў з краін германскай моўнай сям’і (Германія, Скандынавія V), Усходняй і Паўднёва-Усходняй Балтыі (Лівонія, Прускае Каралеўства), якія ў 11–19 ст. пражывалі не толькі ў беларускіх гарадах і мястэчках, але і сельскай мясцовасці.

Такім чынам, Дабравольскі, бадай, як ніякі іншы даследчык канца ХІХ – пачатку ХХ ст. дасканала вывучыў традыцыйную духоўную культуру беларусаў Смаленшчыны. Добра ён вывучыў і аналагічную культуру рускіх гэтай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Яго працы не страцілі сваёй навуковай каштоўнасці да нашага часу. Уладзімір Дабравольскі добра ведаў мову жыхароў Смаленскага краю. Брэжга, змясціўшы ў сваёй працы матэрыялы У. Дабравольскага, значна узбагаціў наша ўяўленне пра юраўскія звычаі і абрады смалянаў, у тым ліку беларусаў увогуле.

Каментарыі

І Баляслаў Брэжга, магчыма, меў пэўныя дачыненні да беларусаў, бо нарадзіўся ў той частцы Латвіі (Рэжыцкі павет), дзе з даўніх часоў пражывалі беларусы. Ён добра ведаў мову нашых продкаў.

ІІ Для У. Дабравольскага не было сакрэтам тое, што ў сярэдняй і заходняй частках Смаленшчыны ў другой палове 19 – пачатку 20-га ст. пражывалі беларусы. Насельніцтву гэтага краю ў ХІ–ХХ стст. давялося перажыць шмат войнаў, няшчасцяў, бедстваў. Жыхары Смаленскага і Полацкага княстваў, нягледзячы на іх аднолькавае этнічнае паходжанне (з’яўляліся патомкамі славян і балтаў, адносіліся да племяннога саюза крывічы), часам варагавалі паміж сабой. Адбілася на іх этнічнай самасвядомасці і тое, што Смаленшчына па сутнасці была памежнай зонай паміж Вялікім княствам Літоўскімі, Рэччу Паспалітай, з аднаго боку, і Вялікім княствам Маскоўскім, Расійскай імперыяй, з другога. Адыграла сваю ролю і тое, што царква, адукацыйная сістэма, армія і іншыя дзяржаўныя структуры функцыянавалі ў апошнія некалькі стагоддзяў на рускай мове. Доўгае пражыванне ў складзе Расіі моцна паўплывала на этнічнае самаўсведамленне смалянаў. Праўда, у 19 – пачатку 20-га ст. беларускія (Я. Карскі і інш.) і шэраг добрасумленных расійскіх даследчыкаў (М. Цэбрыкаў, С. Максімаў і інш.) Смаленшчыну, у асаблівасці яе сярэднюю і заходнюю часткі, адносілі да беларускай этнічнай тэрыторыі. Гл., напр.: [7, с. 428–472]. Такі аўтарытэт, як Карскі, напрыклад, сцвярджаў: «… большая часть губернии населена белорусским племенем и лишь четыре восточные уезда (Юхновский, Вяземский, Сычевский и Гжатский) принадлежат южновеликорусскому наречию [6, с. 43]. Заўважым, большасць патомкаў беларусаў, пра культуру якіх пісалі Брэжга і У. Дабравольскі, у цяперашні час адносіць сябе да рускіх.

ІІІ На конт мянушак аўтар сказаў бегла. На Смаленшчыне, як і ў іншых месцах Усходняй Славіі давалі каровам мянушкі не толькі ў гонар дня свайго нараджэння, але і па іншых прыкметах, асабліва часта па масці жывёлы. На Беларусі, напрыклад, былі вядомыя такія мянушкі, як Белка, Зорка, Красуля, Лыса, Лыска, Лысуха, Маліна, Малінка, Рабава, Рабіна, Рабінка, Рабка, Рабушка, Пяструха, Пяструшка, Пасцілка, Рамашка, Чарнава, Чарнуха, інш.

ІV Брэжга ўказвае на тое, што нешта падобнае распаўсюджана і ў народаў германскай моўнай сям’і (шведаў). У шведаў першы выган свойскай рагатай жывёлы ў поле лічыцца вялікім святам і прыпадае ён найчасцей на палову траўня. Свята пачынаецца напярэдадні запаленнем у розных месцах вогнішчаў (як вогнішчы, так і стрэлы з ружжа – з’явы ў нечым блізкія). У гэты час, піша Б. Брэжга, вясковыя хлопцы ўсю ноч ездзяць па лесе, страляюць з ружжа, трубяць у рог, вытвараюць неверагодныя гукі [14, с. 58–59]. На думку М. Галдзянкова, у Смаленску готы (шведы) былі адзінымі жыхарамі як мінімум першыя пяцьдзесят гадоў існавання гэтага горада. У 12-ці кіламетрах ад сучаснага Смаленска, у вёсцы Гнездава выяўлены пахаванні нарманаў, пачынаючы з сярэдзіны 9-га ст. Гл.: [3, с. 11.]

V Скандынаўскія воіны, дружыннікі, гандляры і інш. ў 9–13 ст. адыгралі пэўную ролю ў гісторыі і культуры Полацкага і іншых княстваў на тэрыторыі Беларусі, аднак хутка аславяніліся.

Літаратура

1. Беларуская міфалогія. Энцыклапедычны слоўнік. Мн., 2004.

2. Беларусы. Т. 6. Грамадскія традыцыі (В. Ф. Бацяеў, В.М. Бялявіна, А.У. Гурко і інш. – Мн.: Беларуская навука, 2002. 606 с.

3. Голденков М. Кровь викингов еще течет // Секретные исследования. 2008, № 5, март. С.11.

4. Земляробчы каляндар: Абрады і звычаі / Укладанне, класіфікацыя, сістэматызацыя матэрыялаў і каментарый А.І. Гурскага; уступны артыкул А.І. Гурскага, А.С. Ліса. – Мн.: Навука і тэхніка, 1990. 405 с.

5. Каляндарна-абрадавая паэзія // А.С. Ліс, А.І. Гурскі, В.М. Шарая, У. М. Сівіцкі; навуковы рэдактар А.С. Фядосік. – Мн.: Беларуская навука, 2001. – 515 с.

6. Карский Е. Ф. Белорусы: 3 т. Т. 1. Мн.: БелЭн, 2006. – 656 с.

7. Максимов С.В. Белорусская Смоленщина с соседями // Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье: Репринтное воспроизведение издания 1882 г. –2-е изд. – Мн.: БелЭн, 1994. С. 429–472.

8. Народная культура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік /пад агульнай рэдакцыяй В.С. Цітова. Мн.: БелЭн, 2002. – 432 с.

9. Панізнік С. Ён уздымаў старонкі даўніны // Голас Радзімы. 1978, № 18. 4 мая. С. 7.

10. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 1. Магілёўскае Падняпроўе. Мн.: Беларуская навука, 2001. – 797 с.

11. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 2. Віцебскае Падзвінне / Т.Б. Варфаламеева, А.М. Боганева, М.А. Козенка і інш.; складальнік Т.Б. Варфаламеева. – Мн.: Беларуская навука, 2004. – 910.

12. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 3. Гродзен скае Панямонне. У 2 кн. Кн. 1. Мн.: Вышэйшая школа, 2006. – 608 с.

13. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. У 6 т. Т. 4. Брэсцкае Палессе. У 2 к. Кн. 1 / В.І. Басько [і інш.]. – Мн.: Вышэйшая школа, 2008. – 559 с.

14. Breżgo B. Zwierzęta w wierzeniach Białorusinów gub. Smoleńskiej // Lud. Ser. II. T. V. Rok 1926. S. 52–59.

 

Крыніца: Анатоль Літвіновіч. Аб асаблівасцях юраўскіх звычаяў і абрадаў жыхароў Смаленшчыны (на матэрыялах канца ХІХ – пачатку ХХ ст.)// Фальклор і сучасная культура : матэрыялы ІІІ Міжнар. навук.-практ. канф., 21—22 крас. 2011 г., Мінск. У 2 ч. Ч. 1 / рэдкал. : І. С. Роўда [і інш.]. — Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2011. — С. 77-79.




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|