(5 голосов, средний: 2,60 из 5)

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы – 10

Ніна Баршчэўская

Насельніцтва беларуска-летувіскага памежжа полілінгвальнае. Пра некаторыя зьявы кантактаваньня летувіскіх і славянскіх гаворак у паўдзённа-ўсходняй Летуве пісала Алена Грынавецкене.

„Прыкладам жыхары паўдзённа-заходніх ваколіцаў лятувіскае сталіцы (паўдзённа-ўсходняя частка Віленскага раёну, усходняя частка Троцкага, Эйшышскі раён) у васноўным гавораць пабеларуску (або, як яны самі выказваюцца, „папросту”) і папольску; ведаюць расейскую мову; зрэдку старыя, у веку ад 70 да 80 і больш гадоў, гавораць палятувіску; слаба гавораць таксама палятувіску дзеці школьнага веку. (…) На дасьледаванай тэрыторыі ў бальшыні выпадкаў у хатнім ужытку й таварысьцьве людзі гавораць пабеларуску („папросту”), асабліва сярэдняе пакаленьне й моладзь, хоць уважаюць сябе за палякоў” – павеламляў на старонках „Запісаў” у 1976 годзе Віктар Сянькевіч са спасылкай на публікцыю Алены Грынавецкене (Віктар Сянькевіч, Да пытаньня польскае мяншыні на Беларусі, у: „Запісы”, № 14, Нью-Ёрк 1976, с. 79).

Шматлікія праблемы выкліканыя неразрозьніваньнем паняцьцяў ліцьвіны й летувісы – заўважыў на старонках „Бацькаўшчыны” Чулы Назіральнік.

„Калі згадзіцца зь летувіскім прадстаўленьнем гісторыі, г. зн. з тым, што Вялікае Княства Літоўскае было гаспадарствам летувіскім, дык ня было-ж такога часу, каб да яго належалі беларускія землі толькі ў граніцах, з большага кажучы, ад Еўя да Маладэчна. Нат у найгоршую пару гістарычнай Літвы, у пару ўпадку гэтага гаспадарства, бо ў граніцах 1772 г., у склад ягоны ўходзілі ў поўных сваіх межах Віленшчына, Горадзеншчына й Меншчына (абедзьве з Палесьсем, ведама), Полаччына зь Віцебшчынай і Магілеўшчына. А ў пару нармальную для Вялікага Княства Літоўскага ў яго ўходзілі яшчэ Смаленшчына, Севершчына й некаторыя іншыя землі”. (Чулы Назіральнік, Пра летувіскія водгукі, у: „Бацькаўшчыны”, 23 лютага 1949, с. 2)

Над прычынай летувіскіх прэтэнзіяў на беларускія землі задумоўваўся Licwin-Hudas-Krews, які прыйшоў да высновы, што, як і ў іншых ліхіх выпадках, памог ім у гэтым „старшы брат” – маскаль.

„Паняволіўшы Беларусь, маскалём вельмі нявыгадна было, каб беларусы зваліся ліцьвінамі, гэтым другім, пасьля крывічоў, сваім нацыянальным назовам, бо гэта значыла-б заўсёды прыпамінаць нашаму народу, што ягоныя продкі вялі блізу бязупынныя войны з Масквою. Дзеля таго маскалі накідаюць нашаму народу назоў «беларусы», а назоў «Літва», «ліцьвіны» тарнуюць да летувісаў; адначасна ў сваёй агітацыйна-палітычнай літаратуры пашыраюць пагляд, што Вялікае Княства Літоўскае было гаспадарствам летувіскім, чужым нашым прадзедам, што быццам былі адарваны ад Масквы. Па якімсь часе летувіскі адраджэнскі рух ухапіўся за гэтую канцэпцыю, а ўперад гэты рух зваўся «жамойцкім»”. (Licwin-Hudas-Krews, Мы і нашыя суседзі, у: „Бацькаўшчына”, № 50, с. 3)

Licwin-Hudas-Krews паклікаўся на працы ранейшых вучоных і прывёў выказваньне прафэсара Брукнэра, які, разглядаючы польскі пераклад беларускага рукапісу, зробленага ў Замосьці, у канцы зазначыў: „Кажу ўсё «літоўскі», але гэта знача «беларускі», бо у XVI ст. нікому пра Літву ў цяперашнім значэньні гэтага слова ані сьнілася”. Маскоўскі просты народ, гэтак жа як і ўкраінскі, беларусаў звычайна называлі ліцьвінамі. Характэрныя на гэта ёсьць прыклады ў слоўніку Даля: „Как не закайвайся літвін, а дзекнет. Только мёртвый літвін не дзекнет”.

Таксама й дзяржаўнай мовай Вялікага Княства Літоўскага была мова беларуская. Кодэкс правоў ВКЛ, Літоўскі Статут быў ня толькі беларускім па сваёй мове, але й па паходжаньні зьмешчаных у ім правоў, як, дапусьцім, звычаёвае права копных судоў. З правоў, пісаных яшчэ раней, увайшлі ў Статут некаторыя правы з канстытуцыяў асобных беларускіх земляў – Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, як, напрыклад, пункты пра асабістую незачэпнасьць. Раней папалі яны ў Прывілей Вялікага Князя Казімера 1457 году, а адтуль – у Статут Літоўскі.

У сувязі з панаваньнем у ВКЛ беларускай мовы назіраўся факт пашырэньня яе таксама на жамойцка-аўкштоцкую шляхту, якая собскую мову ўважала за простую, мужыцкую і, пішучы свае хронікі, карысталася беларускай мовай, уважаючы яе за мову вышэйшую, як гэта бывае ў нацыянальна асыміляваных людзей.

Licwin-Hudas-Krews заўважыў, што нельга гаварыць аб праве летувісаў да Менску ці да Берасьця толькі таму, што яны называліся Менскам Літоўскім і Берасьцем Літоўскім. Прысутнасьць на тэрыторыі Беларусі назоваў балцкага паходжаньня таксама ня сьведчыць аб яе летувіскім характары, таму што гэтакія назовы нармальныя ў балцка-славянскага народу, якім зьяўляюцца беларусы.




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|