(2 голосов, средний: 4,50 из 5)

Паэт з Манастыршчыны: Сяргей Фамін

Паэт Сяргей Фамін нарадзіўся 29 красавіка 1906 года ў вёсцы Пепелеўка Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Манастыршчынскі раён Смаленскай вобласці) у сям’і вясковага настаўніка. Пасля Мсціслаўскай сямігодкі і Магілёўскага педтэхнікума (1925) два гады працаваў настаўнікам, потым паступіў на літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педфака БДУ, якое паспяхова скончыў у 1930 годзе. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі.

Яшчэ ў школьныя гады пачаў пісаць вершы, невялікія нататкі на рускай мове, друкаваў іх у раённых газетах. Першыя публікацыі вершаў з’явіліся ў 1924 годзе. Найбольш актыўна С. Фамін друкаваўся з 1926 па 1930 год у часопісах «Маладняк», «Маладняк Барысаўшчыны», «Малады араты», «Шлях студэнцтва», «Працаўнік асветы», «Паляўнічы Беларусі», «Чырвоны сейбіт», газетах «Савецкая Беларусь», «Чырвоная змена», «Звязда», «Магілёўскі селянін».

Творчасць С. Фаміна была станоўча прынята чытачамі і крытыкай, ён становіцца сябрам «Маладняка». Маладнякоўскія настроі, асаблівасці стылю і мовы новай маладой генерацыі паэтаў выразна праявіліся і ў ягонай творчасці, жыццесцвярджальнай сваім пафасам.

Усё гэта было характэрна і для вершаў, і для паэм «За новыя дні» і «Родная даль». У паэме «Балота» (1927), прысвечанай беларускай вёсцы, аўтар імкнуўся супаставіць старое і новае, паказаць тыя змены ў жыцці сялянства, што прынеслі рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Паэма і ў тэматычных, і ў жанравых адносінах была напісана ў лепшых традыцыях таго часу.

Талент С. Фаміна заўважыў М. Гарэцкі, які адзначаў тэхнічную дасканаласць вершаў, дакладную інструментоўку, мастацка-эстэтычны густ аўтара. Многія вершы паэта перакладаліся на рускую і ўкраінскую мовы. Ужо як сябра літаратурнай суполкі «Пралетарска-сялянская камуна» («Пробліск») падрыхтаваў да выдання зборнік вершаў «Дымнае жыта». Але ў пагрозлівыя 1930-я гады С. Фамін, як і многія іншыя беларускія пісьменнікі, наступае «на горло собственной песни» (У. Маякоўскі), засяроджваецца на перакладах (вядомы яго выдатныя пераклады з украінскай мовы вершаў У. Сасюры).

4 студзеня 1935 года паэт быў арыштаваны. Яго прыгаворваюць да вышэйшай меры пакарання, але потым замяняюць вырак на 10 гадоў зняволення. Пакаранне за неіснуючую віну паэт адбываў у Комі АССР, у канцлагеры УХтПЕЧЛАГ. Па меры магчымасці пісаў вершы, некаторыя з іх дайшлі да радзімы праз лісты да сваякоў. Паўторна С. Фамін быў арыштаваны ў 1941 годзе ў канцлагеры і як удзельнік «дыверсійнай групы» 4 снежня 1941 года расстраляны ва ўзросце 35 гадоў.

* * *

Я бачыў вас даўно. I многа праляцела

З тых пор лятункаў агнявых.

Былі тады дзяўчынкаю нясмелай.

Прайшло…

Мяне забылі вы.

Вам не спазнаць мяне… Ды мне й не дзіва.

Дарэмна зірк я ваш лаўлю.

А помніце,

калі ў сувеі сліваў

Сказалі ціха мне «люблю»?

Мы бачылісь даўно. Мяне вы — не спазналі.

Кранулі з смехам вы касой…

Блішчэлі сёння ў вас занізкамі каралі

Апошняй развітальнаю слязой.

1926

* * *

Калыхнулася месяца сінь.

На дварэ па-асенняму вецер.

Па-асенняму хочацца сніць,

Па-асенняму зоры свецяць.

Вецер шэпча каханне галлю…

— ты заходзь, мая любая, смела!

Пацалункамі вытку «люблю»

Па канве тваіх шчок загарэлых.

У гэту ноч я не буду спаць.

ты зайдзі, распляці свае косы!

Я у сэрца люблю насыпаць

тваіх слоў залацістае проса.

Сёння восень гуляе садам.

Дарагая! Не бойся! Зірні!

ты прыйдзі да мяне, мая радасць,

Запалі ў маім сэрцы агні!

1926

* * *

За вакном задыхаецца вецер,

Месяц мары ў пакой прынёс…

…Многа радасці ёсць на свеце,

Многа ёсць недарэчлівых слёз.

Былі дні —

я за працай вясёлай

Нешта светлае ў далі свістаў.

Былі дні —

я тугу і назолу

Пражай тонкай на сэрца матаў,

I ў пахучы званец касагораў

Я хадзіў за палі працаваць,

I маю залатую махорку

Я цягнуў, нібы спеў — без канца…

А цяпер вось… Ці ўчора, ці сёння

Сам сябе не магу я спазнаць —

Светлай радасці ў сэрцы — прадонне,

У жыцці навальніцай вясна…

Да канца развучыўся я хныкаць —

Сам я ў вочы ўбіваў асцё…

А цяпера уздымным крыкам

Я вітаю другое жыццё.

За сцяною гармонікам вецер

Нечуваную моц прынёс…

Многа радасці ёсць на свеце

I дзіцячых,

і смешных слёз.

1927

* * *

Сіняй ноччу ў месячную замець,

Дзе гараць ваўчыныя агні, —

Дуб самотны замахаў рукамі,

Глянуўшы на зрэзаныя пні.

I стагнаў, і галасіў ад гора…

А пасля, як замець адцвіла, —

Нема ехаў высечаным борам,

I жалобна плакала піла.

Маладзік пагнуўся кветкай бэзу,

Паглядзеў, стуманіўся і знік…

А пад дубам плакала жалеза,

I маўчалі зрэзаныя пні…

I калі ад скрыпнуўшых саней

Конь стары прыгнуўся смутнай мордай,

Заваліўся волат-дуб у снег

Урачыста, ўзбурана і горда…

Рэху ў пнях — нядоўга пагалёкаць:

I замоўк разбуджаны прастор.

Быў пахож на могільнік далёкі

Адшумелы, высечаны бор…

1928

 

Крыніца: Расстраляная літаратура: творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкай ўлады / уклад. Л. Савік, М. Скоблы, К. Цвіркі, прадм. А. Сідарэвіча, камент. М. Скоблы, К. Цвіркі. – Мінск: Кнігазбор, 2008. – 696 с.




Войти через loginza

1 комментарий: Паэт з Манастыршчыны: Сяргей Фамін

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|