(5 голосов, средний: 5,00 из 5)

Смаленшчына. Этнас і мова

Ф. Д. Клімчук

У VІІ ст. да н.э. – ІV ст. н.э. тэрыторыя Смаленшчыны была заселена плямёнамі днепра-дзвінскай культуры. Арэал гэтай культуры пашыраўся таксама тэрыторыю большай часткі Магілёўскай і Віцебскай абласцей БССР, паўднёвыя раёны Пскоўшчыны, паўночныя ўскраіны Браншчыны. Большасць даследчыкаў адносіць гэту культуру да балцкіх культур.

3 канца I тыс. да н.э. у паўднёвыя раёны Смаленшчыны праніклі з поўдня зарубінецкія плямёны. Пачалася іх інфільтрацыя на гэтай тэрыторыі ў балцкае асяроддзе. У першыя стагоддзі нашай эры зона пранікнення зарубінцаў дасягнула раёна Смаленска. У наступныя стагоддзі яна пашырылася далей на поўнач. Аналагічны працэс пранікнення зарубінцаў у аўтахтонны балцкі кантыніум адбываўся ў гэты перыяд у цэнтральнай і паўночнай Беларусі.

У выніку кансалідацыі мясцовага і прышлага /зарубінецкага/ насельніцтва на тэрыторыі Смаленшчыны, а таксама ў большасці рэгіёнаў сучаснай БССР /акрамя значнай часткі Палесся і Панямоння/, на тэрыторыі Браншчыны, паўднёвай Пскоўшчыны, некаторых раёнаў Курскай вобласці, паўночнай Чарнігаўшчыны, паўночнай Сумшчыны ў ІV ст. н.э. склалася банцараўская культурная еднасць. Праіснавала яна да VІІІ ст. /звыш 300 гадоў/. Некаторыя даследчыкі раздзяляюць яе на дзве культуры: банцараўска-тушамлінскую і калочынскую. Насельніцтва, якое стварыла банцараўскую культуру, відаць, у моўных адносінах не было аднародным: хутчэй за ўсё частка яго карысталася балцкімі гаворкамі, частка славянскімі, частка балцкімі і славянскімі. Відаць паступова адбывалася звужэнне сферы ўжывання балцкіх гаворак і пашырэнне сферы ўжывання гаворак славянскіх. Дакладна мы не можам устанавіць характар «банцараўскай» еднасці, аднак, існаванне культурнай еднасці, безумоўна, сведчаць аб пэўнай еднасці грамадскай. Калі ўлічыць працягласць існавання банцараўскай культуры, то мокна дапусціць, што за гэты час на яе тэрыторыі была дасягнута значная ступень кансалідацыі мясцовых славянскіх гаворак. Магчыма, тут нават склаўся асобы славянскі «банцараўскі» дыялект. Наўрад ці выпадкова блізкасць арэалаў банцараўскай культуры і арэала беларускіх гаворак XIX – пачатку XX стст. /уключаючы пераходныя і змешаныя гаворкі/, паколькі мы не знаходзім іншага выпадку супадзення беларускага моўнага арэалу з арэалам гістарычным.

У VІ ст. на Пскоўшчыне /за межамі арэала банцараўскай культуры/ склалася славянская этнічная група – раннія крывічы. У VІІІ ст. арэал крывічоў пашырыўся на паўночную частку арэала банцараўскай культуры – Падзвінне і Верхняе Падняпроўе. У гэтым працэсе вялікую ролю адыграла пашырэнне культуры і міграцыйныя рухі з Пскоўшчыны на будучыя Полаччыну і Смаленшчыну. Якія фактары адыгралі большую ролю – пашырэнне крывіцкай культуры сярод мясцовага насельніцтва ці міграцыі – зараз сказаць цяжка. У выніку адзначаных працэсаў сфарміраваліся дзве групы крывічоў – пскоўская і полацка-смаленская.

У IX-X стст. склалася трэцяя група крывічоў – волжская. Утварылася яна ў выніку перасяланняў на Верхнюю Волгу крывічоў з Пскоўшчыны, Смаленшчыны, Полаччыны і змешвання іх з мясцовьм насельніцтвам. Полацка-смаленскіх, пскоўскіх і волжскіх крывічоў раздзяляў вялікі лясны масіў -Акоўскі лес. Аналагічным чынам фарміраваліся і дрыгавічы. Склалася гэта «племя» ў паўднёвай частцы былога «банцараўскага» арэалу. Іх першапачатковы цэнтр – Сярэдняе Надпрыпяцце /раён Турава – Мазыра/. На паўднёвым усходзе былога «банцараўскага» арэалу склаліся радзімічы.

Плямённым цэнтрам усходняй часткі полацка-смаленскіх крывічоў з’яўляўся Смаленск. Паводле летапісаў, у IX ст. ім кіравалі старэйшыны. Магчыма, у гэты час існавала Смаленскае раннекласавае княства.

У 882 г. князь Алег уключыў Смаленск і Смаленшчыну ў склад Русі. Выдзелілася Смаленскае княства са складу Кіеўскай Русі ў 1054 г., хоць пасля гэтага яшчэ пэўны час знаходзілася ў залежнасці ад Кіева. У 1136 г. у Смаленску створана епіскапская кафедра. Праіснавала Смаленскае княства да 1404 г. У 1404 г. яно ўключана ў склад Вялікага княства Літоўскага. У гэтай дзяржаве Смаленская зямля карысталася аўтаноміяй.

У 1514 г. Смаленшчына ўвайшла ў склад Рускай /Маскоўскай/ дзяржавы. Але ў 1611 г. яна зноў адышла да Вялікага княства Літоўскага, якое знаходзілася ў складзе Рэчы Паспалітай.

3 1667 г, Смаленшчына ўваходзіць у склад Расіі.

1 студзеня 1919 г. у Смаленску абвешчана Беларуская Савецкая Сацыялістычная рэспубліка. У пачатку 1919 г. Смаленшчына /акрамя ўсходніх раёнаў/ некаторы час уваходзіла ў склад БССР.

У літаратуры многа спрэчак выклікалі і выклікаюць праблемы этнічнай прыналежнасці насельніцтва Смаленшчыны і яго мовы /гаворак/. Гэта звязана са складанасцю моўна-этнічнай гісторыі краю.

На Смаленшчыну працяглы час пашыралася назва «Белая Русь». Значэнне гэтай назвы спачатку было неакрэсленым. У ХVІІ ст. назва Белая Русь трывала замацавалася за Полаччынай, Віцебшчынай, Магілёўшчынай, Смаленшчынай. Радзей яе ўжывалі ў адносінах да усходняй Гомельшчыны, яшчэ радзей да Міншчыны і наогул рэдка ў адносінах да Панямоння. На працягу XIX ст. назва Белая Русь трывала замацавалася за Міншчынай і Панямоннем. У адносінах жа да Смаленшчыны яна стала ўжывацца некалькі радзей, хоць яшчэ ў першай чвэрці XX ст. нярэдка адносілі Смаленшчыну да Белай Русі.

У XIX ст. афіцыйная статыстыка частку насельніцтва Смаленшчыны адносіла да беларусаў.

Так, у 1866 г., паводле даных Цэнтральнага статыстычнага Камітэта Міністэрства Унутраных спраў, з 1150541 жыхароў Смаленскай губерні 487930 чал. /42,4 %/ складалі велікарусы, 537149 чал. /46,7 %/ – беларусы, 121407 чал. /10,6 %/ – «смесь великорусов н белорусов.» Па асобных паветах гэтыя групы размяркоўваліся наступным чынам.

Велікарусы: паветы Сычэўскі 104047 чал. /99,9 %/, Гжацкі 117196 чал. /99,8 %/, Юхнаўскі 104047 чал. /87,6 %/, Вяземскі 71256 чал. /86,3 %/, Бельскі 69642 чал. /64,6 %/, Смаленскі 7611 чал. /8,3 %/, Рослаўльскі 5806 чал. /5,1 %/, Духаўшчынскі 4238 чал. /5 %/, Дарагабужскі 3419 /4,7 %/, Ельнінскі 4307 чал. /4,1 %/, Краснінскі 3047 чал. /4 %/, Парэчскі 2202 чал. /2,7%/

Беларусы: паветы Краснінскі 72977 чал. /95,4 %/, Рослаўльскі 108266 чал. /94,7 %/, Смаленскі 82636 чал. /90,5 %/, Ельнінскі 89304 чал. /84,8 %/, Парэчскі 68995 чал. /82,9 %/, Духаушчынскі 67106 чал. /78,7 %/, Дарагабужскі 47865 чал. /66 %/.

«Смесь великорусов и белорусов»: паветы Бельскі 37984 чал. /35,2 / Дарагабужскі 21055 чал. /29 %/, Духаўшчынскі – 13558 чал. /15,9 %/, Парэчскі 11713 чал. /14,1 %/, Вяземскі 11181 чал. /13,5 %/, Юхнаўскі 14626 чал. /12,3 %/, Ельнінскі 11290 чал. /10,7 %/.

Акрамя таго, у губерні жылі цыганы /1241 чал., яўрэі /1179 чал./, палякі /1156 чал./, немцы /479 чал./.

Паводле ваеннай статыстыкі, у 1875 г. у Смаленскай губерніі пражывала 570259 чал. мужчынскага полу. Сярод іх велікарусы складали 242931 чал. /42,6 %/, беларусы 266317 чал. /46,7 /’ /, «великорусы и белорусы смесь» 59226 чал. /10,4 %/. Размеркаванне гэтых груп па на паветах наступнае.

Велікарусы: паветы Гжацкі 56767 чал. /99 %/, Сычэўскі 4І6 46152 чал. /99 %/, Юхнаўскі 52821 чал. /88 %/, Вяземскі 35017 чал. /86 %/, Бельскі 34353 чал. /64,6 %/, Смаленскі 3713 чал. /8,1 %/, Рослаўльскі 4521 чал. /8 %/, Дарагабужскі 2856 чал. /7,8 %/, Духаўшчынскі 2068 чал. /5 %/, Ельнінскі 2101 чал. /3,9 %/, Краснінскі 1487 чал. /3,8 %/, Парэчскі 1075 чал. /2 %/.

Беларусы: паветы Краснінскі 36769 чал. 95,4 %/, Рослаўльскі 52813 чал. /91 %/, Смаленскі 42082 чал. /91 %/, Ельнінскі 44719 чал. /85 %/, Парзчскі 34695 чал. /83,4 %/, Духаўшчынскі 31895 чал. /78 %/, Дарагабужскі 23344 чал. /63,8 %/.

«Великорусы и белорусы смесь»: паветы Бельскі 18529 чал. /34,8 %/, Дарагабужскі 10271 чал. /28,1 %/, Духаўшчынскі 6614 чал. /16 %/, Парэчскі 5714 чал. /13,7 %/, Вяземскі 5455 чал. /13 %/, Юхнаўскі 7145 чал. /II %/, Ельнінскі 5508 чал. /10,4 %/.

Паводле перапісу 1897 г., у Смаленскай губерніі налічвалася 100756 чал. беларусаў /6,6 %/, з іх 92006 чал. жыло у Краснінскім павеце, дзе яны складалі 90 % усяго насельніцтва, і 8750 чал. жыло ў астатніх паветах.

Паводле падлікаў Я.Ф.Карскага, у Смаленскай губерніі ў 1903 г. налічвалася каля 948 тыс. чал. беларускамоўнага насельніцтва, у 1917 г. – каля 842 тыс.

Гаворкі Смаленшчыны / акрамя яе ўсходняй часкі/ многія даследчыкі адносілі да беларускіх /А.І.Сабалеўскі, Я.Ф.Карскі, аўтары Маскоўскай Дыялекталагічнай Камісіі – М.М.Дурнавс, М.М.Сокалаў, Дз.М. Ушакоў і інш./. У той на час яшчэ ў працах XIX ст. адзначалася, што гэтыя гаворкі, нават у заходняй частцы арэала, зазналі значнага ўплыву рускай мовы. Вучоныя канстатавалі, што паблізу чыгунак, вялікіх гарадоў, ва ўсходніх частках паветаў Дарагабужскага, Ельнінскага, Рослаўльскага насельніцтва перайшло на рускую мову або, прынамсі, гаворыць мовай вельмі мяшанай. Адна з прычын такой моўнай сітуацыі – перасяленні з Цэнтральнай Расіі на Смаленшчыну, пачынаючы з 1514 г.

Неадназначную інтэрпрэтацыю смаленскіх гаворак у адносінах да асноўных масіваў рускай і беларускай мовы далі А.А.Шахматаў і П.А.Растаргуеў. Так, А.А.Шахматаў пісаў: «… ни Калужские, ни Смоленские говоры в большей их половине не могут быть отнесены к белорусской семье; это промежуточные говоры между обеими великими семьями – южновеликорусской и белорусской…» А вось высновы П.А.Растаргуева. Аснова смаленскіх гаворак, на думку даследчыка, беларуская. Аднак у сучасным стане /сярэдзіна XX ст./ іх нельга назваць беларускімі, нельга назваць пераходнымі, нельга назваць рускімі з асобнымі беларускімі рысамі. Гаворкі гэтыя змешаныя. Рускія і беларускія рысы ў іх сустракаюцца паралельна ў адной і той жа гаворцы, у мове адной ў той жа асобы. Пры гэтым адбываецца паступовае збліжэнне смаленскіх гаворак з рускай літаратурнай мовай. Працэс гэты пачаўся даўно, цяпер жа у большасці гэтых гаворак рускія рысы пераважаюць над беларускімі.

Сучасныя рускія дыялектолагі уключаюць большасць смаленскіх гаворак у заходнюю групу паўднёвавелікарускага дыялектнага арэалу.

Прыводзім узоры дыялектнай мовы тых мясцін Смаленшчыны, дзе ў мясцовых гаворках даволі адчувальны беларускі кампанент. Прыводзяцца асобныя фразы. Матэрыял узяты са «Смоленского областного словаря». Прыводзяцца ўзоры тых прыкладаў, якія з’яўляюцца запісамі, зробленымі студэнтамі Смаленскага педагагічнага інстытута ў час дыялекталагічных экспедыцый у 50-70-я гады XX ст.

Дарагабужскі раён: Дайтя хъть разок глытануть, усё у роти пирясохла. Што ни дяреуня, то и паверья: у кожный гомън свой. Деуки, гъманитя тиха, пускай малиц заснеть. Жарили, жарили грибы, а яны усё гаренють, атварить нада было.

Дзямідаўскі раён: День дъжыдала, пакуль аццапливыли вагоны. И матка, и батька путяный, а ён блукуняицца тока. Нада матку паслухъть. У жупаны и шубы прншывались гъплюки, такии жалезный крючки. Мы ужу спим, а яны усё гъмынять.

Духаўшчынскі раён: Гусей манють с возира: гали-гали, гали-гали. Ну и гарна ж ён гъварить, заслухъцца можна. Гланула кваску халодныга. Яблыня вырысла гылинастыя тыкая бяс сонца. Яны и дома ни были гърдываты, и у людях будуть паслухмяный. Ён у возири растеть. Ета у кузни гарно. Вот типлятки кыла курицы гарнулись. Жыветь как гъспадыня и нужды ни знаить. Лён гылавистый урадиуся. Краснінскі раён: Пынайшли у хату цыгани, гаргочуть, а я ничога ни панимаю. Тихън, як ашалеу, дык, бувала, выйдить с хаты й гайкыить нъ крыльце. Лигла, думъла засну. Иде ж тут заснеш!

Манастыршчынскі раён: Сашка гъндлюить уваусю: ръздау свае игрушки рибятым, а тэя яму жилизяк усяких нывълакли.

Рослаўльскі раён: Во у Маньки такей малиц ёсь, тожа дужа галузливий.

Сафонаўскі раён: Ты ня слухъй бабьй гамонки, у книгу гляди. Ты к Машки схади: во хто гъмануха, нъгаворить табе, што хош.

Смаленскі раён: У мяне скора у гароди свае гурки будуть. Сянни буду пастивить кароу нъ гарохвиннику. Была матка жыва, усих гарнула к сабе, а тяперь пъръзъехълись хто куда. Ина гъмануха, а ты маучуння. Ина ж девычка спакойныя, ни гарезница. Дакеда вы учора пръпалоли? Яны пъдравнивълы сена, ти што там касили. Дочка мне гаворить: чаго ты гайдыръм ходиш?

Ярцаўскі раён: Табе усё мала, ты усё гняпиш. Ни гайкый, усе рауно нй пушшу на вулицу. Ужу дваццыть гадоу, а вам усё б гъливать. Ён кричау гвалту, ды нихто ня услышъу. Воука, хватить табе гирить, дай мячик, иди дамоу. Чаго йта гуси гъргътали ноччий? Ти ня тхорь лазить?

Ельнінскі раён: Ганки раншы звали, типерь крыльцо.

Пачынкаўскі раён: У том доми бабы гъманливыи жывуть, идитя к йим. Гарелку купляють яшшыкыми и самй гонють. Етыт гурок гъркавый, ня еш яго.

За карэнным насельніцтвам Смаленшчыны трывала замацавалася назва – смаляне. Па асаблівасцях сваёй мовы, культуры, этнічнай і палітычнай гісторыі яны ўяўляюць сабою спецыфічную этнаграфічную групу. Яны цесна звязаны як з Расіяй, так і з Беларуссю.

Фарміраванне смалян пачалося у дакіеўскія часы, калі з полацка-смаленскай групы крывічоу выдзелілася усходняя іх група з цэнтрам у Смаленску. Працягвалася яе кансалідацыя ў часы Смаленскага княства затым аўтаномнай Смаленскай зямлі ў складзе Вялікага княства Літоўскага. На абасабленне Смаленшчыны, яе спецыфіку наклаў істотны адбітак характар яе сувязей у розныя часы з асноўным рускім і асноўным беларускім этнічнымі масівамі. У адны часы Смаленшчына была цесна звязана з Цэнтральнай Расіяй і абасоблена ад Віцебска-Магілёўскай Беларусі, у другія часы, наадварот, – раздзяляла лёс беларускіх зямель і была абасоблена ад Цэнтральнай Расіі. Што датычыцца этнаграфічных межаў смалян, дык адны гістарычныя фактары спрыялі іх стабілізацыі, другія – іх размыванню.

 




Войти через loginza

1 комментарий: Смаленшчына. Этнас і мова

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|