(4 голосов, средний: 5,00 из 5)

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы – 5

Ніна Баршчэўская

Маскоўская камісія, якая правяла сыстэматычную апрацоўку беларуска-расейскага моўнага памежжа, на жаль, не зрабіла падобных досьледаў на беларуска-ўкраінскай мяжы. Але, тым ня менш, у сьвятле вынікаў працы Камісіі стала ясным, што абодва ранейшыя дасьледнікі – і Рыттых, і Карскі – у этнаграфічныя межы Беларусі ўключалі толькі чыстыя беларускія гаворкі, пакідаючы навонкі ўсе прасторы, мова якіх здраджвала нейкія паважнейшыя элемэнты мовы суседняй. Пры тым яны, рыхтуючы свае карты, зусім ня бралі пад увагу этнаграфічных, гістарычных ды іншых, ня моўных, але важных фактаў. У выніку гэтага Браншчына, Пскоўшчына ды частка Палесься апынуліся па-за этнаграфічнымі межамі Беларусі – піша М. Агнявіда на старонках мюнхэнскай газэты „Бацькаўшчына”. Калі рэч ідзе пра Заходняе Палесьсе, дык гэтую памылку заўважылі дзеячы БНР і выправілі яе на Этнаграфічнай Карце Беларускай Народай Рэспублікі, выдадзенай у 1919 годзе.

У ацэнцы М. Агнявіды, толькі на заходнім адрэзку паўдзённай мяжы з Украінай мяжа Беларусі супадае прыблізна з этнаграфічнай мяжою.

Рыгор Максімовіч (псэўданім Вітаўта Тумаша – Да справы беларускай паўдзённай этнографічнай мяжы, у: ,,Запісы”, № 1 (5), Нью-Ёрк 1954, с. 18-24) заўважае, што пры вызначэньні паўдзённай мяжы расьсяленьня беларускага народу, пачынаючы ад картаў Рыттыха з 1875 году ды Карскага з 1904 і 1918 гадоў, розныя аўтары падаюць па-рознаму этнаграфічную мяжу, абапіраючы яе не на этнаграфічныя, а толькі на моўныя зьявы. Мова, несумненна, важны паказьнік, але, як вынікае з працы Маскоўскае дыялекталягічнае камісіі (Н. Н. Дурнаво, Н. Н. Соколов, Д. Н. Ушаков, Опыт диалектологической карты русского языка в Европе с приложением очерка русской диалектологии. Труды Московской Диалектологической Комисии, ч. V, Москва 1915), на беларуска-ўкраінскім ды на беларуска-расейскім памежжы няма рэзкай моўнай мяжы, а толькі выступае шырокая паласа пераходных гаворак. І таму пры вызначэньні мяжы паміж народамі, апрача моўных рысаў, трэба браць пад увагу яшчэ гістарычныя, антрапалягічныя ды этнаграфічныя фактары – адзначае Р. Максімовіч (Да справы беларускай паўдзённай этнографічнай мяжы, тамсама, с. 18).

Паўдзённая этнаграфічная мяжа была распрацаваная вядомым польскім этнографам Казімежам Машыньскім (K. Moszyński, Atlas kultury ludowej w Polsce, 1936). Вызначаную сабою этнаграфічную мяжу К. Машыньскі ўважаў за праяву даўнейшай геаграфічнай мяжы.

„Гэта, на ягоны погляд, меў быць этнографічнымі зьявамі выяўлены сьлед паўдзённа-заходняга берагу тых вялізарных пушчаў і бароў, якія некалі пакрывалі паўночна-ўсходнюю частку эўрапейскага кантынэнту” (Р. Максімовіч, Да справы беларускай паўдзённай этнографічнай мяжы, тамсама, с. 20).

Усе этнаграфічныя разьмежаваньні на карце К. Машыньскага праходзяць на поўдзень ад Прыпяці. Калі правесьці сярэднюю геамэтрычную лінію, дык акажацца, што мусіла б яна пайсьці прыблізна на паўдзённай мяжы Палесься з Валыняй, якая адначасова зьяўляецца лініяй старой гістарычнай мяжы з часоў Вялікага Княства Літоўскага, як і сучаснай дзяржаўнай мяжы паміж Беларусяй ды Ўкраінай (тамсама, с. 22). Пацьвярджэньнем гэтай выразнай этнаграфічнай беларуска-ўкраінскай мяжы зьяўляецца таксама спосаб пабудовы вёсак на Палесьсі ды палескія народныя ўзоры, як і іншыя мясцовыя этнаграфічныя асаблівасьці, адметныя ад украінскіх і аднолькавыя зь беларускімі (тамсама, с. 23).

Тым часам некаторыя ўкраінскія замежныя згуртаваньні прэтэндуюць да беларускіх паўдзённых земляў – піша на старонках „Беларускай Думкі” І. Касяк (Украінскія прэтэнсыі да Беларусі, у: „Беларуская Думка”, № 34, Нью-Ёрк – Саўт-Рывэр 1989, с. 32-37).

І так, у кнізе Ukrainian Resistance, апублікаванай Украінскім кангрэсавым камітэтам Амэрыкі ў Нью-Ёрку ў 1949 годзе, зьмешчаная мапа Ўкраіны з подпісам Р. В. Гальвін, дзе прыблізна палова сучаснай Берасьцейскай вобласьці з гарадамі Берасьце й Пінск, а таксама паўдзённа-ўсходняя й паўдзённа-заходняя часткі сучаснай Гомельскай вобласьці з гарадамі Старадуб і Тураў далучаныя да Ўкраіны (тамсама, с. 32).

Падобная частка тэрыторыі Беларусі была далучаная да Ўкраіны таксама на ранейшай мапе з 1930 году, выкананай В. Кубіёвычам і М. Кулыцкім на ангельскай мове, якая была зьмешчаная ў 2 томе энцыкляпэдыі Ukraine – A Concise Encyclopedia (prepared by Schevchenko Scientific Society, University of Toronto Press,Volume 2, 1971), выдадзенай у Таронце ў 1971 годзе. У І томе гэтай энцыкляпэдыі з 1963 году зьмешчаная мапа Райхкамісарыяту Ўкраіны з 1942 году, на якой Берасьце й Гомель далучаныя да Райхкамісарыяту Ўкраіны (І. Касяк, Украінскія прэтэнсыі да Беларусі, тамсама, с. 33).

 

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|