(4 голосов, средний: 5,00 из 5)

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы

Ніна Баршчэўская

Першым, хто спрабаваў вызначыць этнаграфічныя межы расьсяленьня беларускага народу, быў А.Ф. Рыттых. У выніку праведзеных ім досьледаў была складзена ды надрукаваная ў 1875 годзе ў Пецярбурзе Этнаграфічная карта эўрапейскае Расеі, дзе першы раз былі зарысаваныя этнаграфічныя межы беларускай нацыянальнай прасторы. На пачатку XX стагодзьдзя Яўхім Карскі апрацаваў Этнаграфічную карту беларускага племені, якая была зьмешчаная ў І томе ягонай працы Беларусы.

Калі ў 1917-1920 гадох – у пару Ўсебеларускага кангрэсу ды тварэньня Беларускае Народнае Рэспублікі – беларускія палітыкі й дзяржаўныя дзеячы сталі перад канкрэтным заданьнем вызначэньня дзяржаўных межаў БНР, яны ў сваёй працы абаперліся на апублікаваныя раней матэрыялы й карты. Надрукаваная ў 1919 годзе Этнаграфічная карта Беларускай Народнай Рэспублікі ў асноўных рысах ахоплівала прастору, зазначаную на картах Рыттыха й Карскага. Ёсьць на ёй некалькі паправак. Найбольш істотная датычыць паўдзённага захаду. У межы Беларусі былі ўключаны Берасьцейшчына й Піншчына – абшары, якія, з увагі на ўкраінскія моўныя ўплывы, пакідаліся па-за беларускай этнаграфічнай прасторай.

Этнаграфічныя межы Беларусі абмяркоўваліся на старонках такіх беларускіх эміграцыйных выданьняў, як: ,,Аб’еднаньне”, „Бацькаўшчына”, „Беларуская Думка”, „Веда”, „Запісы”, „Крывіч”, „Навіны зь Беларусі”. Гэтым пытаньнем цікавіліся: М. Агнявіда, А. Багровіч, У. Глыбінны, І. Касяк, Р. Максімовіч, А. Матач, Я .Станкевіч, В. Сянькевіч, Чулы Назіральнік, Licwin-Hudas-Krews.

Лёнданскі часопіс ,,Аб’еднаньне” паведамляў, што беларуская мова пашырана далёка на ўсход. На карце ўсходнеславянскіх дыялектаў, апрацаванай Маскоўскай дыялекталягічнай камісіяй, беларускія дыялекты пашыраны амаль па ўсёй Смаленшчыне і ў большай частцы Калужскай губэрні. Беларускія ўплывы на расейскія гаворкі адзначаны на гэтай карце амаль ва ўсёй Пскоўскай губэрні і ў паўднёва-заходняй частцы Цьверскай губэрні (Беларусы, у: ,, Аб’еднаньне”, № 7 (16), Лёндан, ліпень 1949, с. 6-10; с. 7).

М. Агнявіда прыводзіць цэлы шэраг аўтараў, якія не адважыліся пераходныя беларуска-расейскія гаворкі Пскоўшчыны залічыць да расейскага моўнага арэалу. Гэта, між іншым, Р. І. Аванесаў (Очерки русской диалектологии, ч. І, Москва 1949), П. С. Кузнецоў (Русская диалектология, Москва 1954), П. Я. Черных (Историческая ґрамматика русского языка, Москва 1954). В. Курашкевіч (Zarys dialektologii wschodnio-słowiańskiej, Warszawa 1954), Т. Лер-Сплавіньскі, В. Курашкевіч, Ф. Слаўскі (Przegląd i charakterystyka języków słowiańskich, Warszawa 1954) (М. Агнявіда, Этнаграфічны  прастор Беларусі, у: „Бацькаўшчына”, №№ 24-25 (410-411), Мюнхэн,  29 чэрвеня 1958 с. 6-7).

Беручы пад увагу ўсе лінгвагеаграфічныя апрацоўкі, Андрэй Багровіч адзначыў на старонках нью-ёрскага часопіса „Запісы”, што:

„На этнаграфічных і моўных картах расейскіх навукоўцаў, пачынаючы ад „Этнаграфічнае карты эўрапэйскае Расеі” Рыттыха 1875 году (А. Ф. Риттих, Этнографическая карта европейской России, Санкт-Петербург 1875), Смаленск і Смаленшчына, заходняя Браншчына, Невельшчына й паўдзённыя часткі Пскоўшчыны адзначаюцца як тэрыторыі бясспрэчна беларускія. Гэтак ёсьць на картах Карскага з 1903 (Е. Ф. Карский, Белоруссы, т. І, Варшава 1903), 1917 ды іншых гадоў (Е. Ф. Карский, Этнографическая карта белорусского племени. Труды Комиссии по изучению  племенного состава населения России, Петроград 1917. Карта гэтая была перавыдадзеная ў гадох 1918, 1920, 1921), на карце Маскоўскае Дыялекталягічнае Камісіі 1915 году (Н. Н. Дурново, Н. Н. Соколов, Д. Н. Ушаков, Опыт диалектологической карты русского языка в Европе, с приложением очерка русской диалектологии. Труды Московской Диалектологической Комиссии, ч. V, Москва 1915), на паваенных цяперашніх картах расейскіх моваведаў: Аванесава з 1949 (Р. И. Аванесов, Очерки русской диалектологии, ч. І, Москва 1949), Черных (П. Я. Черных, Историческая грамматика русского языка, Москва 1954) і Кузняцова з 1954 і пазьнейшых гадоў (П. С. Кузнецов, Русская диалектология, Москва 1954, 1960). Тэрыторыі гэтыя былі таксама адзначаныя як беларускія пастановаю І-га зьезду Камуністычнае Партыі (бальшавікоў) Беларусі з 30 сьнежня 1918 году аб межах Беларускае савецкае рэспублікі. У параграфе 4-м гэтае пастановы гаворыцца, што ў склад Беларускае рэспублікі мае ўходзіць Смаленскі «раён» разам з падраёнамі Смаленскім, Бельскім, Духаўшчынскім, Парэцкім, (Дзямідаўскім), Дарагабускім, Ельнінскім, Красінскім і Рослаўскім; «раён» Гомельскі з падраёнамі Сураскім,  Мглінскім, Старадубскім; «раён» Віцебскі з падраёнамі Вяліскім, Невельскім і Себежскім (Из истории установления советской власти в Белоруссии и образовании БССР. Документы и материалы по истории Белоруссии, т. ІV, Минск 1954, с. 446-447). Вось усе гэтыя «падраёны» свае-ж «саюзнае» Беларускае рэспублікі Масква пазьней забрала й далучыла да Расейскае РФСР” (Андрэй Багровіч, Жыхарства Беларускае ССР у сьвятле перапісу 1959 году, у: „Запісы”, кн. 1, Мюнхэн 1962, с. 75-76).

А. Багровіч падкрэсьліў, што:

„нягледзячы на шматлікія гістарычныя, этнаграфічныя й лінгвістычныя пацьверджаньні расейскіх навукоўцаў у беларускасьці гэтых прастораў, асабліва паводля мовы, і наўсуперак факту, што тэрытарыяльная маса жыхарства гэтых прастораў і сяньня гавора пабеларуску, у часе ўсіх расейскіх перапісаў – 1897, 1926, 1939 і 1959 гадоў – жыхары гэтых тэрыторыяў і расейскімі царскімі, і расейскімі савецкімі перапішчыкамі былі заўсёды й пагалоўна запісваныя ў Расейцы ня толькі паводля нацыянальнасьці, але й паводля мовы” (тамсама, с. 76).

 

Ніна Баршчэўская

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|