(5 голосов, средний: 5,00 из 5)

Герб Смаленска

СМАЛЕНСК

Герб: у чырвоным полі постаць архангела Міхаіла. Атрыманы 4 лістапада 1611 г.

Старажытнае славянскае паселішча, першыя згадкі аб якім адносяцца да ІХ ст. Паводле летапісу Нестара, у тыя часы ён быў сталіцай крывічоў, землі якіх займалі вярхоўі Дзвіны, Дняпра і Волгі. У першай чвэрці ХІ ст. замацоўваюцца ўласныя князі. Сын полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Ўладзіміра, вялікі князь Яраслаў, дзелячы свае землі паміж нашчадкамі, аддаў Смаленскае княства Вячаславу. На той час княства ахоплівала значныя землі, у тым ліку частку Віцебшчыны, Пскоўшчыны, Масковіі і г.д. Але дынастыя гэтая была непастаянная і шмат князёў змяніліся на смаленскім «стальцы». У 1125 г. прастол атрымлівае сын кіеўскага князя Мсціслава – Расціслаў, які стаў роданачальнікам дынастый князёў смаленскіх, яраслаўскіх, вяземскіх і інш. У ХІІІ ст. места мела трывалыя сувязі з Рыгай, аб чым сведчаць гандлёвыя дагаворы з ёй і «нямецкім берагам». У 1230 г. трапляе пад уплыў Полацкага княства, а з канца ХІІІ ст. пачынаюцца цесныя сувязі Вялікага Княства Літоўскага са Смаленшчынай. Пад час паходаў Альгерда на Маскву (1368, 1370) ён знаходзіў вайсковую падтрымку ад князя Святаслава. Ягонага сына Юрая Святаславіча ВКЛ падтрымала ў 1386 г. пад час барацьбы за смаленскі прастол.

У 1395 г. у Смаленску былі пасаджаны намеснікі Вітаўта, але ў 1401 г. места выйшла з-пад апекі ВКЛ і толькі 24 чэрвеня 1404 г. яно зноў вярнулася на 110 гадоў у сферу эканамічных і культурных уплываў Эўропы. Паводле некаторых звестак, Вітаўт даў месту прывілей на майдэборскія правы (калі гэтая інфармацыя праўдзівая, дык атрымліваецца, што Смаленск уваходзіць у першую пяцёрку беларускіх майдэборскіх местаў). Гэты перыяд мірнага развіцця (нягледзячы на паўстанне супраць намесніка – Андрэя Саковіча ў 1440 г.) быў замацаваны дагаворам паміж вялікім князем Казімірам і маскоўскім вялікім князем Васілём Цёмным у 1449 г. Адпаведна з ім Масковія адмаўлялася на вечныя часы ад Смаленска і Смаленскай зямлі. Нягледзячы на гэты дагавор, у 1500 г. вялікі князь маскоўскі Іван Васілевіч тройчы ўводзіў асаду (з 1501 па 1514 г.) места, але быў двойчы адбіты войскамі ВКЛ пад камандай Юрая Паца і Мікалая Салагуба. Толькі пад час трэцяй, па падбухторванню Міхаіла Глінскага, мяшчане паўсталі і царскія войскі ўвайшлі ў места 1 жніўня 1514 г. Масква па прашэнню смалян захавала за імі ранейшыя прывілеі. Гэты перыяд маскоўскага панавання працягваўся 96 гадоў. 16 верасня 1610 г. войскі Жыгімонта ІІІ Вазы атачылі Смаленск. Пасля 20 месяцаў асады 3 чэрвеня 1611 г. места было вернута. Маскавіты безвынікова спрабавалі адбіць яго ў 1613-1615 гг.

У 1611 г. Смаленск атрымаў майдэборскія правы. Меў 2 двухтыднёвыя кірмашы, штонядзельныя таргі, склад тавараў, вагі мескія, лазню, гасціны двор з даходамі ад іх на карысць усяго места, дазвол на стварэнне рамесных цэхаў і г.д., а таксама і герб. Праз дваццаць гадоў маскоўскія войскі пад камандай М.Шэіна імкнуліся ўзяць места, але з’яўленне войска пад камандай самога караля і вялікага князя Рэчы Паспалітай Уладзіслава ІV змяніла цяг кампаніі і маскоўцы капітулявалі 1 лютага 1634 г.

У 1654 г. войскі цара Аляксея Міхайлавіча пасля двухмесячнай асады вымусілі да капітуляцыі воінаў, гераічна абараняўшых горад (29 верасня). У ХVІІ ст. насельніцтва места налічвала больш за 80 000 жыхароў, будынкаў у 1600 г. тут было больш за 8000. Праз 180 гадоў колькасць жыхароў зменшылася да 2875.

У 1708 г. створана Смаленская губерня, якая стала часткай Рыжскай правінцыі ў 1719 г. З 1776 г. Смаленск – цэнтр намесніцтва, з 1796 г. ізноў – губерні. У 1824 г. ствараецца генерал-губернатарства Віцебскае, Магілеўскае і Смаленскае з цэнтрам у Віцебску, якое існуе да 1855 г. У якасці губернскага цэнтра Смаленск праіснаваў да пачатку 20-ых гг. ХХ ст.

Уваходзіў у склад абвешчанай у сакавіку 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі.

Адпаведна з пастановай ЦК КП(б) Беларусі ў канцы снежня 1918 г. было прынята рашэнне аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, якая была абвешчана 30-31 снежня ў Смаленску. Праз тыдзень сталіца Беларусі савецкай была перанесена з Смаленска ў Менск. 25 лютага 1919 г. Смаленск разам з Віцебшчынай, Магілеўшчынай і Гомельшчынай быў далучаны да РСФСР.

Крыніца (з зьмяненьнямі):

А.Цітоў.

Сімвалы незалежнасці. // Геральдыка беларускіх местаў.

Менск, 1998.

Беларуская Палічка

http://www.knihi.com

 




Войти через loginza

2 комментария: Герб Смаленска

  • Jakub:

    Swietny artykul, szczegolnie co do prawdziwego godla Smolenska, bo na razie tam, jako wiem, godlo zupelne inne, durne jakies o armacie i ptaku jakims, no Moskali na to stanie, Bogu dzieki ze ptak tamten dopiero o jednej glowie, a inny o dwoch to chore. Naprawde Smolensk jest miastem litewskim, czescia bylego Wielkiego Ksiectwa Litewskiego, jako zreszta i Bialorus. To bylo, jesli sie nie pomylam, Wojewodztwo Orszanskie. Dzieki za prawde historyczna.

  • Jakub:

    Jeszcze wczoraj podalem wiadomosc dla mych przyjaciol a znajomych :)

    Pozdrawiam!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|