(1 голосов, средний: 5,00 из 5)

Грэка-каталіцтва на Гомельшчыне

Уладзімір Васькоў

Як вядома, хрысціянства на беларускія землі прыйшло з Візантыі ў той час, калі існавала адзіная, непадзеленая Царква. Пасля падзелу ў 1054 г. на заходнюю і ўсходнюю, Праваслаўная Царква на Беларусі яшчэ доўга падтрымлівала сувязь і з Канстанцінопалем, і з Рымам. Як вядома, хрысціянства на беларускія землі прыйшло з Візантыі ў той час, калі існавала адзіная, непадзеленая Царква. Пасля падзелу ў 1054 г. на заходнюю і ўсходнюю Праваслаўная Царква на Беларусі яшчэ доўга падтрымлівала сувязь і з Канстанцінопалем, і з Рымам.

У 1596 г. у Брэсце была падпісана царкоўная унія з Рымам. Менавіта з гэтага часу і бярэ пачатак Уніяцкая Царква. Паводле ўмоваў Уніі, на Уніяцкую Царкву і яе іерархаў распаўсюджваліся ўсе правы, якія мелі ў Рэчы Паспалітай рыма-католікі. Цалкам захоўваўся ўсходні царкоўны абрад з усімі яго багаслоўскімі і літургічнымі асаблівасцямі. Таксама захоўвалася царкоўная іерархія, незалежная ад лацінскай іерархіі.

15 чэрвеня 1621 г. полацкі архіепіскап Язафат Кунцэвіч перадаў грэка-католікам (уніятам) гомельскую замкавую праваслаўную царкву св. Мікалая[1, с.16;44].  Садзейнічаў яму ў гэтым гомельскі староста Павел Стэфан Сапега. Але спробы далучыць жыхароў Гомеля да уніі ў першай палове XVII ст. аказаліся безвыніковымі, і царква св. Мікалая праз нейкі час ізноў стала належаць праваслаўным вернікам. У 1701 г. Мікольская царква згарэла. Каб адбудаваць яе, гомельскія праваслаўныя вернікі збіралі грошы на будаўніцтва ў Расіі, бо ў Гомелі было мала ахвотных адбудоўваць царкву.

У першыя дзесяцігоддзі XVIII ст. гомельскія ўлады пры падтрымцы каталіцкага духавенства зноў распачалі захады па далучэнні гомельцаў да грэка-каталіцтва. Так, у 1717 г., калі Гомелем кіраваў староста Тамаш Красінскі, Мікольская царква, якая знаходзілася на тэрыторыі замка, і царкоўная маёмасць былі забраныя ў праваслаўных вернікаў, а протаіерэй Панкевіч выгнаны з Гомеля. Лічыцца, што гэта было зроблена Красінскім пад уплывам яго другой жонкі, Алены Грахольскай, пабраўшыся шлюбам з якой, Тамаш Красінскі перайшоў у каталіцтва[2].

Магчыма, што гэтыя падзеі адбываліся ўжо пры кіраванні іншага гомельскага старосты — сына Тамаша Красінскага, Мікалая Красінскага (Тамаш Красінскі памёр каля 1717 г.). Царква і маёмасць, захопленыя Аленай Грахольскай і яе служкамі, былі перададзены езуіту ксяндзу Язафату Сакалоўскаму. Ксёндз Сакалоўскі ў гэты час (1715–1717 гг.) працаваў у вандроўнай місіі на памежных з Расіяй землях[3]. 7 лютага 1717 г. Ксёндз Сакалоўскі адслужыў у царкве Імшу і апячатаў будынак.

Гомельскія праваслаўныя жыхары паскардзіліся на дзеянні А. Грахольскай расійскаму імператару Пятру І. У выніку гэтай скаргі ў 1720 г. каралю Аўгусту ІІ Моцнаму быў прад’яўлены мемарандум «аб спыненні гвалту». Пачалося следства аб Мікольскай царкве, якое вёў ксёндз Анкуда Антыпатрэнскі. Суддзёй быў біскуп Віленскі. Следства вялося вельмі доўга. У рэшце рэшт Мікольская царква засталася ў валоданні уніятаў[4, c.22].

Тады праваслаўныя вернікі вырашылі пабудаваць новую царкву і атрымалі на гэта прывілей князёў Нойбургскіх[5], але дзякуючы ўмяшальніцтву пробашча гомельскага касцёла, які быў духоўнікам Красінскіх і меў на іх уплыў, гэты намер не рэалізаваўся. Пазней пры Мікольскай царкве пасяліліся манахі уніяцкага базыльянскага ордэна.

Гомель у гэты час быў цэнтрам Гомельскага грэка-каталіцкага дэканата. Базыльянскі кляштар у Гомелі праіснаваў да 1804 г., калі ён быў зачынены [6].

Уначы 2 верасня 1737 г. у доме мяшчанкі Сямёнавай, якая жыла на Троіцкай вуліцы, пачаўся пажар. У выніку згарэла большая частка горада, у тым ліку касцёл і ўсе праваслаўныя цэрквы: Спаская, Троіцкая і Прачысценская. Ацалеў толькі замкавы Мікольскі сабор, пры якім дзейнічаў базыльянскі кляштар. Езуіт Адам Рушчыцкі, які ў гэты перыяд (1736–1741 гг.) працаваў місіянерам у Хальчанскай місіі, прыкладаў намаганні, каб не дапусціць пабудовы новых праваслаўных цэркваў. Яго ў гэтым падтрымліваў староста Міхаіл Чартарыйскі. Землі, якія да гэтага належалі Троіцкай царкве, таксама былі канфіскаваныя айцом Рушчыцкім[7]. Цалкам верагодна, што менавіта езуіт Адам Рушчыцкі паспрыяў перадачы грэка-католікам цэркваў у Барталамееўцы, Навасёлках, Радузе і Шарсціне ў 1737 г., на свята Пятра і Паўла. У 1738 г. была перададзена грэка-католікам і хальчанская царква.

У Гомельскім старостве з 1738 па 1749 г. была толькі адна праваслаўная царква. Яна знаходзілася ў сяле Кузьмінічы, на ўсход ад Церахоўкі. Астатнія цэрквы былі на той час ужо уніяцкімі ці стараабрадскімі[8, c.385]. У 1749 г. кузьмініцкая царква таксама была перададзена уніятам, і ўсходняя Гомельшчына на некалькі гадоў стала пераважна уніяцкай.

У Гомелі ўладам не ўдалося стварыць значную уніяцкую парафію. У 1756 г. праваслаўныя вернікі атрымалі дазвол на пабудову трох цэркваў: Прачысценскай, Праабражэнскай і Троіцкай. Мясцовыя ўлады пайшлі на гэта пад ціскам з боку суседняй Расіі.

Пасля далучэння ў 1772 г. усходняй Гомельшчыны да Расійскай імперыі Гомельскім і Рагачоўскім дэканатамі Грэка-каталіцкай царквы кіраваў Полацкі арцыбіскуп Ясон Смагаржэўскі (з 1773 г.), які прысягнуў на вернасць Расіі. Інстыгатарам[9] Гомельскага дэканата ў гэты час быў чабатовіцкі парах[10] ксёндз Ёна Маркоўскі.

Урад Кацярыны II царскім указам ад 14 снежня 1772 г. зацвердзіў Я. Смагаржэўскага арцыбіскупам беларускіх уніятаў. Ясон Смагаржэўскі нарадзіўся каля 1714 г., памёр 1 лютага 1788 г., ён паходзіў з Ваўкавыскага павета.  Каля 1731 г. Смагаржэўскі ўступіў ва уніяцкі ордэн базыльянаў, хаця сам быў рыма-католікам. З 1734 па 1740 г. вывучаў тэалогію і філасофію ў Грэчаскім калегіуме ў Рыме. У 1740 г. прыняў сакрамэнт святарства. З 1747 г. быў генеральным афіцыялам і вікарыем Кіеўскай мітраполіі[11]. Каля 1752–1758 гг. знаходзіўся ў Рыме. У 1762–1780 г. быў арцыбіскупам Полацкім. Абараняў пазіцыі Уніяцкай Царквы ад спробаў пераводу вернікаў як у праваслаўе, так і ў рыма-каталіцтва. Спрабаваў абмежаваць дзейнасць праваслаўнага епіскапа Віктара Садоўскага. Імкнуўся забараніць святарам з Расіі працаваць у парафіях, намагаўся вярнуць ва уніяцтва парафіі, у якіх вернікі прынялі праваслаўе.

У 1774 г. арцыбіскуп Ясон Смагаржэўскі дамогся ад рымскай курыі пацвярджэння пастановы 1624 г. аб забароне уніятам пераходзіць у лацінскі абрад. У 1780–1788 гг. быў Мітрапалітам Кіеўскім і Галіцкім. Імкнуўся захаваць за сабой і пасаду Полацкага арцыбіскупа, але 2 ліпеня 1780 г. імператрыца Кацярына ІІ пазбавіла яго арцыбіскупства і расійскага падданства. Выехаў у Рэч Паспалітую і жыў там у рэзідэнцыі ў Радамыслі[12, c. 597–598].

У пятым пункце трактата, што зацвярджаў першы падзел тэрыторыі Рэчы Паспалітай, заключанага 7(18) верасня 1773 г. паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай, гаварылася аб захаванні на тэрыторыі Усходняй Беларусі Каталіцкага Касцёла абодвух абрадаў, лацінскага і уніяцкага, усёй уласнасці, маёмасці, правоў і прывілеяў, якія належалі Касцёлу ў часы Рэчы Паспалітай. Але разам з тым дзейнасць Каталіцкага Касцёла і Уніяцкай Царквы абмяжоўвалася.

Нягледзячы на артыкул трактата 1773 г., расійскі ўрад адразу ж пачаў перадаваць будынкі уніяцкіх цэркваў Праваслаўнай Царкве. Ужо да канца 1774 г. у пяці беларускіх правінцыях Пскоўскай і Магілёўскай губерняў — Аршанскай, Віцебскай, Мсціслаўскай, Полацкай і Рагачоўскай — 429 цэркваў Уніяцкай Царквы былі перададзеныя Праваслаўнай Царкве, а з уніі ў праваслаўе пераведзена 688 чалавек. Да таго ж у рыма-каталіцтва перайшло яшчэ 486 дарослых вернікаў.

Загадам Кацярыны II на імя графа З. Р. Чарнышова ад 2 ліпеня 1780 г. уніяцкаму Мітрапаліту ў Рэчы Паспалітай Я. Смагаржэўскаму (куды ён пераехаў з Полацкай архіепархіі) забаранялася кіраваць справамі Уніяцкай Царквы на тэрыторыі Полацкага і Магілёўскага намесніцтваў імперыі[13].

У 1839 г. уніяцтва на Гомельшчыне было цалкам ліквідаванае. Адрадзілася яно толькі праз 150 гадоў — у 1989 годзе, калі гомельскія грэка-католікі пачалі збірацца на супольную малітву.

У 1991 г. (паводле іншых крыніцаў, у кастрычніку 1990 г.) была зарэгістраваная парафія ў гонар Трох Свяціцеляў (Рыгора Багаслова, Яна Залатавуснага і Базыля Вялікага). Пакуль што парафія не мае ўласнага храма і вернікі збіраюцца на набажэнствы ў гомельскім касцёле[14]. Набажэнствы цэлебруюць святары з іншых парафій (у прыватнасці — святары Пахом з Полацка, Казімір Ляховіч з Мінска і Андрэй Крот).

Адзначым, што гісторыя грэка-каталіцтва на Гомельшчыне дасюль  малавядомая і патрабуе далейшага даследавання.

 

Зацемы

1. Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142–1900 гг. — Москва, 1900 (репринт Гомель, 2005).

2. Жудро, Ф. А. Город Гомель. / Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, Д. И Довгялло. — Вильна, 1911.

3. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1564–1995.  http://www.jezuici.krakow.pl.

4. Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142–1900 гг. — Москва, 1900 (репринт Гомель, 2005).

5. Княгіня Людвіка Караліна Нойбургская была прадстаўніцай слуцка-біржанскай галіны Радзівілаў, найбольш уплывовай у першай палове ХVII ст. Да гэтай галіны належаў таксама Багуслаў Радзівіл. Галіна абарвалася ў 1669 г., а яе вялізныя ўладанні перайшлі да адзінай дачкі Багуслава, Людвікі Караліны. Першым яе мужам быў электар брандэнбургскі, другім — князь нойбургскі (абодва з Германіі). Людвіка Караліна была прыхільніцай кальвінізму і падтрымлівала гэтую канфесію, а таксама праваслаўе. Пасля смерці Людвікі Караліны яе ўладанні ў ВКЛ (спадчына Багуслава Радзівіла), перайшлі да двухгадовай дачкі Лізаветы Аўгусты Сафіі, якой апекаваўся бацька, князь Карл Філіп Нойбург. З 1717 г. Лізавета Аўгуста Сафія была замужам за пфальцграфам Зульцбахскім Ёзафам Карлам Эмануэлем. Пасля яе смерці ўся маёмасць перайшла да трох дачок ад гэтага шлюбу: Лізаветы Аўгусты, Марыі Анны Шарлоты і Марыі Францыскі Даратэі, якія валодалі радзівілаўскай спадчынай да 1744 г., пасля чаго яна была далучаная да ўладанняў нясвіжскай галіны Радзівілаў.

6. Жудро, Ф. А. Город Гомель. / Ф. А. Жудро, И. А.Сербов, Д. И Довгялло. — Вильна, 1911.

7. Виноградов, Л. Гомель. Его прошлое и настоящее. 1142–1900 гг. — Москва, 1900 (репринт Гомель, 2005).

8. Россия: Полное географическое описание нашего отечества / Под ред. В. П. Семенова. — Санкт-Петербург, 1905. — Т. 9.

9. Інстыгатар — службовая асоба, на якую ўскладзеныя пракурорскія абавязкі.

10. Парах — грэка-каталіцкі святар, які ўзначальвае парафію.

11. Мітраполія — у Каталіцкім Касцёле  правінцыя Касцёла, якая ўключае архідыяцэзію і некалькі падпарадкаваных ёй дыяцэзій.

12. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1.

13. Грыцкевіч, А. Уніяцкая царква на Беларусі ў канцы ХVІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў // Хрысціянская думка. — 1993. — № 3 (214).

14. Пазьнякоў, В. Гомель. Парафія Трох Свяціцеляў // Шлях да Хрыста. — 2000. — № 2 (10).

 

 

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|