(3 голосов, средний: 5,00 из 5)

Закардонная Беларусь: “Terra incognita” з Крынскай гміны

Беларусы Беласточчыны пакуль што існуюць у якасці нацыянальнай меншасці, хоць іх колькасць увесь час скарачаецца. Моладзь, як і ў славутыя “герыкаўскія” часы, імкнецца з’ехаць куды далей: Беласток, Варшаву, за акіян – у пошуках працы, прыгодаў ці хоць бы гарадскога жыцця з усімі яго выгодамі. З незапамятных часоў гэтая зямля стала губляе свой генафонд, які распыляецца па мапе сусвету, анічога не пакідаючы нашчадкам. Але сустракаюцца адзінкі, якія адмаўляюцца ад мітусні вялікага места, памяняўшы цень хмарачосаў на родную хату, яблыневы сад і адчуванне ўкарэненасці.

Пра жыццё на чужыне, беларускую працу, культуру Беласточчыны мы размаўляем з Асяй Чабан, стваральніцай беларускага культурнага таварыства “Terra incognita” ў Крынках, што на Сакольшчыне.

-          Ася, колькі слоў пра сябе: дзе нарадзіліся, вучыліся, хто бацькі?

Першых пяць гадоў свайго жыцця я правяла ў вёсцы Востраў Палуднёвы, што ў Крынскай гміне. Як раз мае бацькі трапілі ў тамтэйшую школу, дзе яны жылі і працавалі настаўнікамі. Бацькі ўвесь час давучаліся ў лепшых універсітэтах Польшчы і Беларусі, а мной апекавалася наша суседка бабуля Аня, а таксама мая родная баба Вера, якая тэж пражывала з 1958 года ў гэтай вёсцы. Баба Вера, якая была вельмі ўцаркаўлёнай асобай, братчыцай востраўскай царквы, вяла манаскі лад жыцця, безупынна малілася і пасцілася. У нас з ёй была вельмі моцная эмацыйная сувязь. У бабулі тэлевізара не было, а радыё яна толькі рускае ўключала. Як я крыху падрасла і пачала задумвацца над пытаннем нацыянальнасці, бабуля гаварыла мне, што яна руская, мы рускія. Паняцце “беларус” было для яе невядомым, праўда яна нарадзілася ў часы ўцякацтва ў Тамбове, а яе бацька быў менавіта з гэтага горада.

-          Калі да Вас прыйшло разуменне сваёй тоеснасці? Разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці?

Пачуццё меншасці было мне вядомым заўсёды: мяне вадзілі ў царкву, а дзяды з боку мамы і бацькі гаварылі выключна на беларускай мове. Мяне заўсёды цягнула да сваіх. Цэлае жыццё я спявала ў царкоўных хорах, гуляла на руска-беларуска-ўкраінскіх забавах, спявала песні на такіх жа мовах. Такі клімат я знаходзіла незалежна ад месца знаходжання: на Беласточчыне, у Еўропе, другіх частках Польшчы. Я вельмі любіла і люблю наведваць Беларусь, Расію, Украіну, і мне не перашкаджаюць эканамічныя і іншыя недахопы  –  там адчуваю сябе ў хаце. Доўгія гады я правяла ў Вялікай Брытаніі, а дакладней Лондане.

-          Я чуў, што Вы працавалі за мяжой. Ці не было думак застацца там назаўжды?

Не скажу, каб мне там вельмі дрэнна было: і мову вывучыла, і два інстытуты скончыла, пазнаёмілася з вялікай культурай, развівалася ў шматлікіх напрамках, і сябры там былі добрыя. Кажучы пра сяброў, гэта былі людзі, якіх я пазнала ў рускай праваслаўнай катэдры ў цэнтры Лондана. З імі я знаходзіла супольную мову, падтрымку. Мы жылі амаль у сямейнай сувязі, разма святкавалі і гаравалі. Гэтай блізкасці я ніколі не адчувала ў кантактах з людзьмі іншых культур, у тым ліку і ў палякаў. Яны заўсёды былі для мяне нейкімі чужымі, быццам бы з другой планеты. Мяне заўсёды пераследвала думка, звязаная з нейкім амаль місійным поклікам. Я ведала, што мне трэба вяртацца ў родны кут, там жыць і быць перадусім сабой, што мне бы гэта не каштала. Я думала, што толькі на гэтай зямлі магу цалкам рэалізавацца і быць шчаслівай.

-         Калі казаць шчыра, упершыню я пачуў пра Асю Чабан па “Радыё Рацыя” з нагоды Вашай “вайны” за беларускую школу. Што там была за гісторыя? Чым, урэшце, яна скончылася?

Пасля доўгіх гадоў інтэнсіўнага фарміравання сваёй асабовасці і светапогляду ў Лондане, я і не падазравала, што мая родная старонка засталася ў далёкім завуголлі цывілізацыянага развіцця. Тут я вылучна маю на ўвазе ўзровень маральна-інтэлектуальнага існавання маіх суайчыннікаў. Тое, што для мяне явілася нормай, для астатніх было “паталогіяй”, “небяспекай”, “абсурдам” і “фанабэрыяй”. Так крынскія чыноўнікі, людзі якія кіруюць культурай, адукацыяй і гаспадаркай, ацанілі мае спробы захавання роднай спадчыны ці то ў форме ўвядзення ў школу нявялікіх заняткаў на беларускай мове, ці заснавання калектыва родных песень.

Са мной перасталі размаўляць, кантактавацца ўсе людзі, якія займаюць пасады ў культурна-адукацыйна-гаспадарчых пляцоўках Крынак і бліжэйшага наваколля. Мяне не прымалі на працу нават у характары стажыроўшчыка ці асістэнта – ўсе дзверы перад мной зачынілі. Неяк удалося мне дастацца на працу перакладчыка з ангельскай і расійскай мовы і турыстычнага гіда ў “Надлясніцтва Крынкі”, але не бачучы на мае прафесійныя поспехі, і згэтуль на вуліцу выкінулі, ацэньваючы мяне як “беларускую нацыяналістку”. Такім у іх месца не было, няма і не будзе.

Найбольш перажываю за сваю любімую дачку Таню, якой споўнілася два годзікі. Вельмі баюся, што ў школе настаўнікі, а перадусім пані дырэктар будуць помсціцца на яе за мае ўчынкі. На гэтую пляцоўку гляджу як на турму, якая прадукуе фашыстоўскіх выпускнікоў. Вядома, як галава хвора, так і астатнія часткі цела нездаровы.

Слава Богу, Таня развіваецца выдатна, дзякуючы кніжкам, якія яшчэ цяжарнай я чытала ў голас на розных мовах:беларускай, рускай, ангельскай і польскай. Яна таксама вельмі любіць спяваць перадусім беларускія народныя песні, якія пастаянна гучаць у нашай хаце. Пабачым як будзе далей, якія сацыяльна-адукацыйныя магчымасці адкрыюцца для яе ў сферы беларускасці.

– Крынкi – terra incognita. Што зараз з сябе ўяўляе гэтая зямля?

Думка пра заснаванне сваёй культурнай асацыяцыі з’явілася ў мяне ў сувязі з рэпрэсіямі, якія ўчынілі вышэй узгаданыя. Назва асацыяцыі “Terra Incognita” не выпадковая. З 1919 г. па сёння цягнецца паспяховы працэс забівання тутэйшай, беларускай культуры. Думаю, што людзі яшчэ не забылі і баяцца легіянераў з Познаня, якія ў узгаданым годзе крывава расправіліся з настаўнікамі і вучнямі крынскай беларускай школы, заснаванай Лукой Дзекуць-Малеям.

Мясцовая інтэлігенцыя прыкладае ўсе высілкі, каб стварыць новую, выгодную ім гісторыю гэтых зямель. Мая дзейнсць ім не па дарозе, раз ужо я пачула ад галоўнага даследчыка гісторыі Крынак, які сам тут жыве, што мая дзейнасць адбываецца “не ў той час і не ў тым месцы”.

-          Як тубыльцы  ставяцц да беларускай мовы і роднай культуры?

Тут “Polska dla Polakow”, а не падабаецца, так за граніцу да суседзяў збірайся. У такім перакананні жывуць усе крынчане, і касцельныя, і царкоўныя, хаця ніхто з іх польскай мовы добра не ведае, бо ў хатах толькі беларускую гутарку чулі. Таму і ніякіх больш дзеячоў тут пакуль няма, бо які дурань свядома галаву пад сякеру будзе класці…

-         Вы з’яўляецеся актыўнай ўдзельніцай “Зараніцы” – колькі слоў, калі ласка, пра Ваш спеўны гурт і яго ўдзельнікаў.

У рамках нашага культурнага згуртавання, каторае ствараюць тры асобы: я, мая родная сястра Магдаліна Чабан і сяброўка родам з Мастоўшчыны, полька па нацыянальнасці, Гэлена Пухальска, дзейнічае вакальна-інструментальны калектыў “Зараніца”. Утрох ездзім па вёсках, шукаем астатніх старажылаў, каб ад іх вучыцца спяваць, правідлова гаварыць на роднай мове, пазнаваць даўнія часы і зразумець сучаснасць.

Гаворачы пра песні: хаця людзі штодзень паслугоўваліся беларушчынай, то спявалі перадусім на рускай, былі і беларускія песні, але ў меншай колькасці; зрэдка спявалі і на пакалечанай польскай мове. Як нам заспяваюць, так і мы спяваем. У гэтым выпадку мы імкнемся захаваць аўтэнтыку, не мяняем слоў, удараў, мелодыі. Так было, і так трэба гэта перадаваць у дальнейшы  пакаленні. Ведаю, што за гэту неакрэсленасць у рэпертуары на нас будуць крыва глядзець і беларускія, і польскія дзеячы, бо рускіх як раз тут няма. Праўда часта баліць, але на мой погляд няма за яе лепшых лекаў. Страшылі нас згнілымі яйкамі мясцовыя інтэлігенты-чыноўнікі ў час нашых выступаў на грамадскіх святах. Галоўны манапаліст беларускай культуры ў Польшчы – славутае БГКТ – забараніла нам выступаць на іхніх сцэнах у час беларускіх святаў, але мы не здаемся, і спадзяемся на лепшую будучыню.

-         Якія планы мае “Зараніца” ў бліжэйшы час? Ці будзеце выдаваць уласны дыск?

Цяпер рыхтуем музычны матэрыял на нашу першу кружэлку пад загалоўкам “ Надзея – песенны фальклор вёскі Перажкі”. Гэта будуць песні адной з нашых галоўных настаўніц – старажылкі спадарыні Надзеі Алекшы – выдатнай спявачкі, якая з маленства пражывае ў вёсцы Перажкі пад Крынкамі.

-          Якія планы маеце на ніве беларушчыны ў Крынках?

Як згуртаванне маем вялікія планы адкрыцця беларускага культурна-турыстычнага цэнтра ў наваколлі Крынак з месцам на музей, залай для спектакляў і канцэртаў. Мая сястра Магда –  аматар авангарднага тэатра, і хоча рабіць нешта ў гэтым напрамку, за ўзор стаўляючы сабе тэатр “Гардзеніцэ”, што на Любліншчыне. Думаю, што пачаткова ў якасці акцёраў можна было б запрасіць студэнтаў беларусістыкі з Беластоцкага універсітэта, бо ведаю што там недахоп такога тыпа заняткаў. Яшчэ запрасіць добрага прафесійнага акцёра ў якасці інструктара і “паехалі”…

Маім атутам з’яўляецца, між іншым, краязнаўства і турыстыка, і таксама бажаю этнічную музыку і традыцыі, люблю сустрэчы з цікавымі, перадусім адкрытымі людзьмі. Мару пра правядзенне навуковых экспедыцый ў пошуках людзей і песень тут на забытай, у плане беларускай спадчыны, Сакольшчыне, якая з’яўляецца часцінай Гродзенскай зямлі.  Хачу гэта спалучыць з падобнымі даследаваннямі вёсак па другой старане граніцы, з якімі, між іншым, Крынкі былі праз вякі сцісла спалучаны. Можна было б у выніку ў нас правадзіць маленькія фестывалікі нашага супольнага, культурнага багацця з абавязковым удзелам гасцей з другога боку граніцы.

Бажаю наведаць Беларусь, але нажаль вельмі рэдка мне гэта даецца, і баліць мне рэчаіснасць у якой гэта практына немагчыма.  Мая хата стаіць літаральна 200 метраў ад граніцы, якая клаустрафабічна давіць на маё пачуццё свабоды. Смела можна яе параўнаць з Берлінскай сцяной. Калі скончыцца гэты кашмар?

-         Кім, дарэчы, запісаліся пад час апошняга перапісу насельніцтва? Ці ўсе хатнія папісаліся аднолькава?

У спісе я запісалася беларускай, пра другіх членаў сям’і не буду казаць, бо гэта іх прыватна справа.

-         Як Ваш праект з аграсядзібай?

На аграсядзібу пакуль не маю грошай – гэта пакуль застаецца толькі ў планах, а калі яны здзейсняцца – Бог ведае…

-         Ці сутыкаліся з дзейнасцю Саюза ўкраінцаў Падляшша?

Гаворачы пра Саюз украінцаў Падляшша, у мяне зусім няма нагоды з імі спатыкацца. Іх дзейнасць пачынаецца неяк каля ста кілометраў на поўдзень ад Крынак – там, дзе пачынаецца сапраўднае Падляшша. Крынкі – гэта Літва, Гродзеншчына, то бок другая мова і другія традыцыі.

-         Як можаце ахарактарызаваць палітыку Польшчы датычна абароны правоў нацыянальных меншасцяў?

Палітыка Польшчы? У палітыку стараюся не лезці, а палітыкам я ніколі не давярала, і, мабыць, ніколі не паверу. Для мяне палітыка – гэта грошы, што больш, брудныя грошы.

Я бы памяняла форму адукацыі ў школах. Гэта з дзяцей трэба пачынаць, дарослых ўжо не памяняеш. Трэба ўвесьці гісторыю ўласнага рэгіёна, малай айчыны, таксама вывучаць і падтрымліваць яе традыцыі. Трэба вучыць дзяцей дыялогу адкрытасці і пашаны для другіх культур і народаў, вучыць дыстансу, сціпласці, навучыць іх думаць і так сама шанаваць саміх сябе.

-         Ці будзеце на Басовішчы?

Гэта не маё, я не з’яўляюся фанаткай рокавай музыкі: зашумна, замнога п’яных падлеткаў. У мінулым годзе у фестывальным амфітэатры я не была, а толькі паглядзела вельмі цікавую выставу старых фотаздымкаў, якую адкрылі ў рамках гэтага фестывалю на неіснуючай ужо фабрыцы “Karo” ў Гарадку.

-         Дзякуй за размову!

Запісаў Фарыд Беррашэд

26.07.2011 г.

*Гутарка запісана з улікам дыялектных асаблівасцяў мовы суразмоўніцы.

 




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|