(4 голосов, средний: 4,50 из 5)

Паўстанне 1863 года на Магілёўшчыне ў лёсах

Н.А. Прачакова

Сціпла і непрыкметна адзначаецца важная дата нашай гісторыі 150-годдзе паўстання 1863–64 гадоў. Паўстанне на Магілёўшчыне было кароткачасовым і безвыніковым, але надоўга пакінула свой след, перад усім улюдзкіх лёсах.

Так ці інакш ў змове знахозіліся многія шляхецкія сем’і і адпаведна рэпрэсіі пасля задушэння паўстання закранулі многіх. У кожным шляхецкім сямействе нехта быў высланы, ці інакш пакараны за паўстанне. Адным з такіх родаў былі Грушэцкія. У паўстанні яны не былі на кіруючых пасадах, таму на іх прыкладах можна пабачыць лёс шэрагоўцаў у важнай гістарычнай падзее.

Грушэцкiя гербу Любiч – польскi шляхецкi, а таксама беларускi i расiйскi шляхецкi род, якi ўзяў назву ад сёл Грушы, Грушкi, Грушiцы Вялiкiя i Малыя Люблiнскага ваяводства. Гэтыя сёлы, разам з iншымi, кароль Уладзiслаў Ягайла, надаў каля 1411 года, у якасцi ўзнагароды рыцарскiх заслуг падчас Грунвальдскае бiтвы, пачынальнiку гэтага роду, Мацвею. На Беларусі Грушэцкiя вядомыя ў Мсціслаўскім і Смаленскім ваяводствах з XVII стагоддзя. Грушэцкія, нашчадкі якіх удзльнічасі ў паўстанні, каля 110 гадоў валодалі часткай вялікага маёнтка Камаровічы ў Мсціслаўскім ваяводстве (зараз ў Чэрыкаўскім раёне). З канца XVIII стагоддзя, прадаўшы Камаровічы Грушэцкія жылі на тэрыторыы сучаснага Круглянскага раёна.

На момант паўстання Мікалаю Грушэцкаму было каля 20 гадоў, малодшы сын у сям’і атрымаў толькі хатнюю адукацыю. Пражываў недалёка ад мясцінаў фарміравання і баявых дзеянняў Чарнаруцкага атрада.[6,78]

Шляхецкі герб Любіч

Шляхецкі герб Любіч

Атрад быў сфарміраваны першапачаткова з 50 асобаў у маёнтку Чарнаручча. Шлях атрад пачаў з в. Навасёлкі, дзе паўстанцы выклікалi вясковага старасту, зачыталі маніфэст ад «Польскага Круля» «…Дарую всем сословіям Польші і Літвы свободу, землі которымі пользовалісь вечное владение…» [6, 78] і заклікалі да зброі супраць урада. Тое ж і ў іншых вёсках: Палговiках, Лiтоўску, Друцку, Фiлатаве, Кручы. Маёнтак Чарнаручча належыў Міхалу і Соф’і Макавецкім, якія прымалі актыўны удзел у змове. У іх маёнтку пяць шклоўскіх жыдоў шылі «світкі з шэрага сукна» для паўстанцаў. Вёска Навсёлкі таксама належыла Соф’і Макавецкай, і ўзгаданы маніфест быў відавочна не на карысць ўладальнікам яго Макавецкiм, як прадстаўнікам пануючага саслоў’я. Можна меркаваць, што перад усiм яны кiравалiся дзяржаўнымi мэтамi, у iх разуменнi, а не ўласнiцкiмi эканамiчнымі выгодамi на бягучы момант.

Прамаўляў таксама адстаўны капітан, удзельнік Севастопальскай кампаніі Эдмунд Пазняк, ў прамове да сялянаў казаў: «…сяляне даўно павінны былі мець волю, за якую біліся пад Севастопалем…» [6.79].

Непадрыхтаваныя да такіх падзей сяляне, падбухтораныя ўрадам і падкупленыя абяцаннямі грашовых узнагарод, насцярожана, а часам варожа успрынялi паўстанне. Драбная шляхта засценкаў Віргуццёва і Філатава, праз якя праходзiў атрад, таксама адмовіла паўстанцам у падтрымцы [2,353].

Да месца збора накіроўвалася і група гімназістаў Магiлёўскай мужчынскай гімназіі з 24 чалавек са зброяй, але далучыцца да атрада яна не паспела.

Увечары 25 красавiка атрад перайшоў у Сеннiнскi павет, спынiўся ў фальварку каля м. Славенi, стаў лагерам у бары каля рэчкi. 27.04.1863 г. на паўстанскі атрад напала рота рэзэрвовага баталёна Алексапольскага пяхотнага палка пад камандаваннем паручнiка Пуцяты. Сілы былі няроўныя, паўстанцы мужна змагаліся, але былі разбітыя, каля 20 загінулі, каля 70 былі схоплены салдатамі і сялянамі. Рота страцiла 4 чалавекi забiтымi, 9 параненымi, ў тым лiку аднаго афiцэра. Вясковым старастам Адамам Іванавым быў затрыманы шляхціц Мікалай Грушэцкі, які аказаў супраціў і быў дастаўлены ў мястэчка Круча [12.214].

Падчас следства ён утрымліваўся у Магілёве ў казармах батальёна ўнутранай варты (былы экзерцiргауз). У казармах было сыра, і прагулкі дазваляліся толькі раз на тыдзень і то «як прыйдзецца». Дактарамі адзначаліся антысанітарныя ўмовы ў казармах: смецце (пад нарамі вымяталі раз на тыдзень), сеннікі былі брудныя і дзіравыя, сырасць ў камерах. «Прывілеем для шляхецкага саслоў’я было тое, што камеры ўдзень былі адчынены і зачыняліся толькі ўначы, таму вязні мелі магчымасць падтрымліваць зносіны паміж сабой.[12.313–314].

Мікалай Грушэцкі на следстве займаў пазіцыю адмаўлення свайго ўдзелу ў паўстанні, за што пакаранне стала больш жорсткім, чым магло б быць. Супраць яго было сведчанне аднадворца Сакалоўскага, аб тым, што яго бачылі ў складзе атрада ў в. Філатава.[6.11–12] У следчай справе няма ні яго прашэнняў аб памілаванні, ні прашэнняў ад яго сям’і. Захавалася аго прашэнне аб пераводзе яго ў богаўгодныя завядзенні, дзе ўтрымліваўся яго кузэн Плахоцкі [10.187]. Сем’і Грушэцкіх і Плахоцкіх знаходзіліся ў сваяцтве і на працягу больш 100 гадоў гэтыя сувязі аднаўляліся. Мiкалай быў асуджаны на пасяленне ў Томскую губерню, са жнiўня 1867 года па 1871 год знаходзiўся на пасяленнi ў Вяцкай губернi. Усяго па справе разам з Мікалаем Грушэцкім праходзіла 29 асоб. З іх 5 – праваслаўных, 6 – сялянаў. [6.78 ад.].

Магілёў ў XIX ст.

Магілёў ў XIX ст.

Плахоцкі, верагодна Пётр, быў затрыманы сялянамі вёскі Гліннік пры разбіцці Чарнаруцкага атрада [11.108–110]. Таксама следства вялося ў адносінах да Фартунаты Плахоцкай і было спынена з-за недастатковасцю доказаў [8.12]. Плахоцкія не значацца ў спісах пакараных, відаць доказаў iх вiны было замала. Справы паспешліва разглядаліся следчымі камісіямі ў складзе трох асобаў, у большасці выпадкаў следства доўжылася меньш двух месяцаў, часам меў мейсца суб’ектыўны фактар пры разглядзе спраў.

Звестак пра Валер’яна Грушэцкага небагата, вядома, што да паўстання ён пражываў у горадзе Магілеве, дзе быў служачым. Яго старэйшы брат Антоній, тытулярны саветнік, таксама жыў у Магілёве і пахаваны на польскіх могілках.

Валер’ян абвінавачваўся ў знаходжаннi у Горацкім паўстанскім атрадзе. Падчас следства ўтрымліваўся ў Бабруйскай крэпасці. Быў у ліку іншых 15 паўстанцаў, якiя адмовілiся ад прыняцця вернаподданіцкай прысягі імператару, за што прысуд яму быў больш жорсткі [7,1]. Быў асуджаны на ссылку ў меньш аддаленыя регiёны Расii, дакладней ў Табольскую губерню, аднак у Вяцкую губернію ён пераехаў на пасяленне з Янiсейскай губернi ў кастрычнiку 1873 года, дзе жыў да мая 1874 года. Далёкае сваяцтва з правячай дынастыяй Раманавых не давала нiякай палёгкі ў прысудзе. Пасля амныстыі звестак аб яго вяртанні на Магілёўшчыну няма, гэтае імя не сустракаецца ў метрычных кнігах. Можна выказаць меркаванне аб тым, что на Беларусь ён не вярнуўся.

У сборніку «Нашы крэсы» 1916 года былі апублікаваныя мемуары Мечыслава Абязерскага, відавочца тых падзей. Узгадваецца пані Камарова (КОмар), у дзявоцтве Мяшчэрская «… імкнулася дапамагчы кожнаму вязню і выгнанцу, ведала пра лёс кожнага, развітвалася з кожнай партыяй выгнанцаў, старалася запяспечыць кожнага, хто адпраўляўся на выселкі самым неабходным: бялізнай і грашамі…» [1.50].

З тэрыторыі Паўночна-Заходняга края 132 паўстанца былі асуджаны на смерць, 853 высланы на катаргу, 504 высланы ў Сібір на вечнае пасяленне, у іншыя меньш аддаленыя раёны імперыі – 825, сасланы ў войска шэрагоўцамі – 320, у арыштанцкія роты – 767, выслана ў адміністрацыйным парадку – 7836. Усяго выселена – 12483 [9.35–36].

Усяго ў Сiбiр прыбыло за няпоўныя 4 гады (1863–1866 гг.) разам з дабраахвотна прыбыўшымi членамi сямей каля 19 тыс. чалавек. Палова з гэтай лiчбы атрымала пакаранне ў выглядзе выгнання, астатнiя на катаргу (3894), пасяленне (2153), на жыццё (2254). Разам са ссыльнымi прыбыло 1830 чалавек, большую частку складалi дваране [5].

Пасобiе («кармавыя») для пасяленцаў ад казны было мiзэрным, многiя не атрымлiвалi яго зусiм. Таму не было выбару i прыходзiлася не грэбаваць анiякай, нават самай чорнай працай. Прывiлеяваным саслоўям выплачвалася ў сярэднім 15 капеек штодзень i 1 рубель 50 капеек у тыдзень на здым кватэры (6 рублёў у месяц). Таксама было пасобiе на абзавядзенне гаспадаркай, прычым у заходнiх рэгiёнах Сiбiры плацiлi меньш, чым у заходнiх[3] .

Адносiны мясцовага насельнiцтва i сасланых ў асноўным былi спакойнымi, хаця i насцярожанымi з боку мясцовых жыхароў, бо сасланыя усё ж мелi статус палiтычных злачынцаў. Аднак жа сасланыя ў асноўным належылi да дваранскага саслоў’я i з боку нешматлiкага мясцовага дваранства адносiны да iх былi больш-меньш лаяльныя. Як правiла, сасланыя трымалiся ўласнага кола i жылi даволi iзалявана [4]. Урад жа рабiў усё, каб не было вялiкiх груп сасланых.

Вызваленне адбывалася паэтапна і залежыла ад цяжкасці прысуда, узросту вязняў і мясцовасці ссылкі. Па Указу Імператара ад 25 мая 1868 года, прымеркаванаму да гадавіны замаху на Аляксандра II ў Парыжы, сасланыя ў Сібір на жыццё з пазбаўленнем правоў маглі переводзіцца ў аддаленыя еўрапейскія губерні Расіі, асобыя ільготы прадугледжваліся для асобаў, якiм да моманту паўстання не было 20 гадоў. Ураджэнцы Заходняга краю маглі выехаць у Архангельскую, Казанскую, Кастрамскую Наўгародзкую, Аланецкую, Пензенскую, Арэбрургскую ці Тамбоўскую губернi. Яны маглі вольна пераязджаць ў межах губерні і іх карэспандэнцыя вызвалялася ад прагляду уладаў. Указ ад 25 мая 1870 года вяртаў гэтым людзям ранейшыя саслоўныя правы з абмежаваннем ў праве паступаць на дзяржаўную службу.

Харугва інсургентаў (1863-1864 гг.)

Харугва інсургентаў (1863-1864 гг.)

Галоўным момантам у жыцці ссыльных сталася Павяленне ад 14 мая 1871 года, з нагоды дня нараджэння Вялікага князя Георгія Аляксандравіча. Згодна яму, сасланыя еўрапейскіх губерній, што прабылі ў ссылцы два гады  да моманта яго аб’яўлення, вызваляліся ад нагляду. Ім дазвалялася пражываць паўсюль, за выключэннем сталіц і сталічных губерній, а таксама вяртанне на Радзіму – у Заходні край ці Царства Польскае. Не дазвалялася і дзяржаўная служба. Не гледзячы на гэтыя жорсткія абмежаванні, большасць былых сасланых ад’ехалі з Вяцкай губерні, у тым ліку і Мікалай Грушэцкі.

Указ ад 9 студзеня 1874 года з нагоды шлюба вялікай княжны Марыі Аляксандраўны сасланым з Сібіры дазваляў перасяліцца у Еўрапейскую частку Расіі, сасланыя ж, што пражывалі у еўрапейскай частцы, вызваляліся ад нагляду без 2-гадовага тэрміну. Тым жа, хто вызвалены раней, дазвалялася паступаць на дзяржаўную службу. Нязвыклы чужы лад жыцця, iншы клімат, умовы жыцця часта прыводзiлi да таго, што ссылныя памiралі ад розных хваробаў так i не дачакаўшыся амністыi.

15 мая 1883 года выйшаў Дазвол, што здымаў апошнія абмежаванні мясцінаў пражывання. Былым удзельнікам паўстання дазвалялася паўсюднае пражыванне ў Расіі «без всяких ограничений».

Апошнім крокам стаўся Маніфэст 14 лістапада 1894 года «всем лицам, отбывающим ещё наказание за участие в польском мятеже 1863 года, даровано освобождение от полицейского надзора с предоставлением им права повсеместного жительства и с возвращением прав». А вяртацца часам ўжо не было куды, бо маёмасць была канфiскавана [3].

Што тычыцца Мікалая Грушэцкага, то імя гэтае сустракаецца ў метрычных кнігах Магілёўскай губерні, але няма ўпэўненнасці, ці гэта той Мікалай, бо не заўсёды ў кнігах пісалася імя па бацьку. Наконт яго лёсу ёсць версія, якая пакуль патрабуе дакументальнага падцвярджэння. У пачатку XX стагодзя каля засценка Атнянка Магілёўскага павета набылі зямлю два браты Грушэцкія Францішак і Каетан, пляменнікі паўстанца Мікалая Грушэцкага, сыны яго старэйшага брата Яна. Вядома, что з сямействам Каетана пражываў адзінокі стары сваяк, які дапамагаў па гаспадарцы і па доглядзе за дзецьмі, верагодна, гэта і быў Мікалай Грушэцкі.

Афіцэры-паўстанцы

Афіцэры-паўстанцы

Пасля ссылкі сям’і Каетана Грушэцкага на Урал у 1929 годзе, хата была перанесена і выкарыстоўвалася пад управу сельсавета, а зараз з’яўляецца вясковай амбулаторыяй. Стары дажываў свой век самотна ў амбары, які застаўся ад двара, пахаваны на Атнянскіх могілках. Адзначу, что Грушэцкія традыцыйна мелі добрае здароў’е і часта жылі больш за 80 гадоў.

Ёсць падставы меркаваць аб удзеле ў змове яшчэ аднаго з прадстаўнікоў роду Грушэцкіх –Марціна Рыгоравіча Грушэцкага, кандыдата права, выпускніка магілёўскай мужчынскай гімназіі 1849 года, кавалера ордэна святога Уладзіміра. Дакладных звестак аб яго дачынення да змовы няма. Але Мікалай Грушэцкі даводзіўся Марціну Грушэцкаму стрыечным братам. З аднагодкам Валер’янам Грушэцкім Марцін быў у далёкай ступені сваяцтва, але быў у сяброўскіх адносінах. Валер’ян быў сведкам на яго шлюбе з Янінай Чэшка, пазней Марцін Грушэцкі назваў Валер’янам свайго сына, які нарадзіўся у 1866 годзе, прычым хроснай маці сталася маці паўстанца Валер’яна – Гражыльда Грушэцкая. Аднім з довадаў на карысць дачынення Марціна да змовы можа быць і хуткі ад’езд з Магілёва ў Ялецк, дзе пазней служыў натарыусам. Фактам з’яўляецца, што часта інсургенты ведалі адзін аднаго па мянушкам, пад час следства многія з удзельнікаў змовы пры магчымасці з’язджалі з Беларусі.

Наступствы паўстання яшчэ цалкам не асэнсаваныя, ні з дэмаграфічнай, ні з этнічнай, ні з культуралагічнай пазіцый. Страта самай адукаванай, палітычна і эканамічна актыўнай часткі насельніцтва мела незваротныя наступствы ў далейшым лёсе края.

У 1923 годзе ў межваеннай Польшчы ўрачаста адзначаўся юбілей паўстання і ўшаноўваліся жывыя ветэраны на дзяржаўным узроўні. У Савецкай жа Беларусі вырашаліся іншыя задачы і, не гледзячы на станоўчыя ў цэлым адносіны да паўстання з боку савецкай улады, юбілей гэты не адзначаўся.

На сённешні дзень ў Расіі зроблена і вядзецца вялікая даследніцкая праца па персаналізацыі ссыльных паўстанцаў і іх нашчадкаў. У нас жа, на жаль, нават вядомыя магілы загінуўшых паўстанцаў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці занядбаныя. Хочацца спадзявацца, што ў бягучых юбілейных гадах усё ж будуць прыняты меры па захаванні памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў на Магілёўшчыне.

Літаратура

1. Miroslaw Obiezerski. Menczenskie lata // Nasze kresy. Mohylowszczyzna // Mohylow-Moskwa, 1917.

2. Неделя беспорядков в Могилёвской губернии в 1863 г. // Русский Вестник. 1864 г.

3. Участники польского восстания 1863–1864 годов в Яранском уезде / Краеведческий сборник «Наш край» – № 6, 2002 год, г. Яранск Кировской области. http://olnd.narod.ru/06/07_pol.htm.

4. О. Лёвин Тамбовская ссылка участников Польского восстания 1863–1864 гг. http://www.proza.ru/2011/09/08/828.

5. Е.А. Дегальцева Вклад ссыльных поляков в социокультурное развитие Сибири во II половине XIX в.

http://www.philosophy.nsc.ru/journals/humscience/2_00/14_degal.htm.

6. НГАБ Ф. 3256. Воп. 2. Спр. 6.

7. НГАБ Ф. 3257. Воп. 1. Спр. 52.

8. НГАБ Ф. 3257. Воп. 2. Спр. 8.

9. НГАБ Ф. 2001. Воп. 3. Спр. 148.

10. НГАБ Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 1 187.

11. НГАБ Ф. 3257. Воп. 1. Спр. 34.

12. НГАБ Ф. 3256. воп. 2. Спр. 54.

Крыніца: Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі,  Магілёў, 26 – 27 чэрвеня 2013 г. – Магілёў : УА «МДУХ», 2013. – С.296-301.




Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

雪茄| 雪茄烟网购/雪茄网购| 雪茄专卖店| 古巴雪茄专卖网| 古巴雪茄价格| 雪茄价格| 雪茄怎么抽| 雪茄哪里买| 雪茄海淘| 古巴雪茄品牌| 推荐一个卖雪茄的网站| 非古雪茄| 陈年雪茄| 限量版雪茄| 高希霸| 帕特加斯d4| 保利华雪茄| 大卫杜夫雪茄| 蒙特雪茄| 好友雪茄

古巴雪茄品牌| 非古雪茄品牌

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| inventory management| warehouse management| Business service| mobile app development| printer hong kong| thermal printer| thermal label printer| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management

邮件营销| Email Marketing| 電郵推廣| edm营销| 邮件群发软件| edm| 营销软件| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| SMS

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze

Addmotor electric bike shop

Beauties' Secret化妝及護膚品

DecorCollection歐洲傢俬| 傢俬/家俬/家私| 意大利傢俬/實木傢俬| 梳化| 意大利梳化/歐洲梳化| 餐桌/餐枱/餐檯| 餐椅| 電視櫃| 衣櫃| 床架| 茶几

地產代理/物業投資| 租辦公室/租寫字樓| Office for lease / office leasing| Office building| 甲級寫字樓/頂手| 商業大廈| Commercial Building| Grade A Office| Office for sale| Hong Kong Office Rental / Rent Office| 地產新聞

香港甲級寫字樓出租

中環中心| 合和中心| 新文華中心| 力寶中心| 禮頓中心| Jardine House| Admiralty Centre| 港威大廈| One Island East| 創紀之城| 太子大廈| 怡和大廈| 康宏廣場| 萬宜大廈| 胡忠大廈| 信德中心| 北京道1號| One Kowloon| The Center| World Wide House

Wycombe Abbey| 香港威雅學校| private school hong kong| English primary school Hong Kong| primary education| top schools in Hong Kong| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| school day| boarding school Hong Kong| 香港威雅國際學校| Wycombe Abbey School