(1 голосов, средний: 3,00 из 5)

Часцінкі далёкай зоркі

Астры лёсу братоў Даркевічаў

Барыс Крэпак

Лічыцца, што астры, якія напісаў напрыканцы жыцця Хрыстафор Даркевіч, сімвалізуюць сум. Яны – падарунак чалавеку ад багоў, яго абярэг, амулет, часцінкі далёкай зоркі… «…Пагаджэнне лёсу са свабодай чалавека розуму недаступнае». Так пісаў Уладзімір Даль. Сапраўды, многія чалавечыя лёсы, што апынуліся пад стальным прэсам сталінскіх рэпрэсій 1930-х, да гэтага часу цяжка ўявіць. Асабліва калі гаворка ідзе аб творчых асобах, якія знаходзіліся, здавалася б, па-за палітыкай і для якіх галоўным у жыцці было мастацтва… Лёс братоў Пятра і Хрыстафора Даркевічаў склаўся трагічна: абодва былі арыштаваны ў Віцебску ў адзін і той жа дзень – 27 красавіка 1937-га, асуджаны 20 кастрычніка, а праз два тыдні таго ж года расстраляны па артыкуле 58 пункт 10 – «Контррэвалюцыйная дзейнасць». Праз 20 гадоў, 6 верасня 1957-га, Вярхоўным судом БССР быў рэабілітаваны «за адсутнасцю складу злачынства» Пётр, а 12 сакавіка 1961-га – Хрыстафор. Першы – мастацтвазнаўца, педагог, чытаў лекцыі па гісторыі сусветнага мастацтва ў вучылішчы, а таксама ў кінатэхнікуме і педагагічным інстытуце. Другі – мастак-жывапісец і манументаліст, таксама педагог Віцебскага мастацкага вучылішча (да 1934 г. – тэхнікум).

Сёння пра іх мала хто ведае. Нават у шасцітомнай «Гісторыі беларускага мастацтва» (4-ы том «1917 – 1941″, які выйшаў у свет у 1990 годзе, пад рэдакцыяй Л.Дробава і В.Шматава) абодва браты толькі аднойчы – і тое ў дужках – згадваюцца як педагогі, а Хрыстафор – як аўтар фрэскі ў будынку вакзала на станцыі «Сіроціна». І ўсё. Адзіны матэрыял пад назвай «Фрэскі на старой сцяне», падрыхтаваны вядомым віцебскім паэтам Давідам Сімановічам, быў апублікаваны больш за 20 гадоў таму. Там аўтар выкарыстоўваў лісты і ўспаміны аб Даркевічах іхніх сваякоў і сучаснікаў. У той час я таксама рыхтаваў артыкул аб гэтых людзях, збіраў успаміны іх былых вучняў, у тым ліку П.Явіча, П.Масленікава, П.Дурчына, І.Пешкура, М.Зялёнкіна, Б.Лосевай, выкладчыка Г.Шульца. Намагаўся штосьці знайсці ў архівах і бібліятэках, але пасля выхаду матэрыялу калегі адклаў рэалізацыю сваёй задумы на няпэўны час. Потым у час правядзення XVI З’езда мастакоў Беларусі (1998 год) віцебскі жывапісец Пётр Явіч, з якім у мяне заўсёды былі добрыя адносіны, нагадаў мне пра маё былое абяцанне: маўляў, «усё ж нядрэнна было б успомніць гэтых цудоўных людзей», нядобра, каб «памяць аб іх рассыпалася ў прах», бо «славутая гісторыя Віцебскага мастацкага тэхнікума без гэтых педагогаў будзе няпоўнай і куртатай». І я ўзяўся за пяро, каб прывесці ў парадак ужо сабраныя мной матэрыялы…

Пазней мастак па маёй просьбе пераслаў мне алоўкавыя партрэты Даркевічаў, якія ён зрабіў па памяці, бо іхніх фотаздымкаў я не знайшоў, а таксама падарыў мне верш Давіда Сімановіча «Катился свирепый вал…», прысвечаны менавіта яму, Явічу, у якім мовай паэзіі апавядалася пра трагічны лёс братоў Даркевічаў – любімых настаўнікаў Пятра Максавіча. Так, Явіч добра ведаў гэтых людзей, навучаўся ў Віцебскім тэхнікуме амаль чатыры гады – да самага іх арышту. І праз кароткі тэрмін пасля той нашай сустрэчы даслаў мне свае дапоўненыя ўспаміны: а памяць у мастака, нягледзячы на сталы ўзрост, была цудоўнай. «Спадзяюся, – пісаў ён мне, што па гэтых сціслых успамінах і ўлічваючы твой багаты мастацтвазнаўчы вопыт ты здолееш падрыхтаваць артыкул пра Даркевічаў». Невялічкі нарыс тады я ўсё ж надрукаваў, але гэта быў толькі, так бы мовіць, «эскіз» трагічных біяграфій братоў Даркевічаў, «запрашэнне да знаёмства». Але пасля таго, наколькі я ведаю, больш ніхто не ўзгадваў пра іх у сродках масавай інфармацыі.

Такім чынам, для сённяшніх чытачоў я спачатку прапаную кароткія біяграфічныя даведкі аб Хрыстафоры і Пятры Даркевічах, а потым паспрабую паглядзець на іх вачыма тых, хто асабіста ведаў гэтых цудоўных людзей.

Пётр Даркевіч

Пётр Яўгенавіч Даркевіч. Нарадзіўся ў 1898 г. у вёсцы Міхалева Веліжскага павета, што на Смаленшчыне – на той час тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю. (Па сцвярджэнні яго сына Уладзіслава Пятровіча, нарадзіўся ў г. Веліжы ў 1902-м.) Скончыў факультэт тэорыі і гісторыі мастацтваў Маскоўскага ўніверсітэта. З 1927 па 1937 год выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме і іншых установах горада. Друкаваўся ў рэспубліканскай прэсе з 1927-га. З фундаментальных прац таго часу адзначым артыкулы «Да пытання аб праблеме мастацкага стылю» (часопіс «Полымя». 1929 г. №№ 11 – 13), «На шырокім творчым шляху» (часопіс «Полымя рэвалюцыі». 1935 г., № 10), артыкулы аб V Усебеларускай мастацкай выстаўцы 1932 года, аб І Выстаўцы мастацкага афармлення кнігі ў БССР 1934 г., восеньскіх выстаўках твораў беларускіх мастакоў 1936 і 1937 гг.

Хрыстафор Яўгенавіч Даркевіч. Нарадзіўся ў 1900 годзе, там сама, дзе і ягоны брат Пётр. Вучыўся жывапісу ва ВХУТЕМАСе – ВХУТЕИНе ў Аркадзя Рылова і Георгія Савіцкага (1921 – 1926). Выкладаў у ленінградскіх сярэдніх школах, а з 1931га – у Віцебскім мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). З 1932 г. – удзельнік выставак. Сярод яго твораў, напісаных алеем ці тэмперай, – палотны «Гарачыя дзянёчкі», «Восень», «Саўгас «Сасноўка», «Белы тэрор у Кітаі», «Над ракой Дзвіной», «Святочная дэманстрацыя», партрэты Янкі Купалы, Аляксея Стаханава, намесніка старшыні Саюза пісьменнікаў БССР Андрэя Александровіча (Даркевіч маляваў паэта ў 1934-м з яго кнігай «Выбраныя творы», якая акурат тады выйшла ў свет). У апошні год жыцця стварыў партрэты Пушкіна і Горкага, «Вясновы пейзаж» і нацюрморт «Астры», паспеў скончыць фрэску для мастацкага вучылішча, над якой працаваў амаль шэсць гадоў. Былі вядомыя і іншыя фрэскі мастака. Напрыклад, у будынку станцыі «Сіроціна» ў Шумілінскім раёне. Практычна нічога з творчай спадчыны майстра не захавалася.

 

Пра Пятра Даркевіча: «Не сілаю моцны чалавек…»

 

Пётр Явіч (1918 – 2008 гг.) – вядомы беларускі жывапісец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938 г.). У асноўным, паспяхова працаваў у жанры псіхалагічнага партрэта. «Пётр Яўгенавіч выкладаў у нас гісторыю мастацтваў. Першае, што запомнілася мне пры сустрэчы з ім, – незвычайная ахайнасць і акуратнасць у адзенні. Гэта быў сапраўдны інтэлігент, якіх цяпер няшмат. На заняткі прыходзіў без спазненняў і заўсёды ў добрым настроі. Той настрой перадаваўся і нам, уцягваючы ў чароўны свет прыгажосці. Чытаў ён гісторыю сусветнага выяўленчага мастацтва, пачынаючы ад Старажытнага Усходу да сучаснай Еўропы. Цудоўны знаўца творчасці найбуйнейшых мастакоў і вельмі эрудзіраваны ў галіне ўсіх плыняў ды напрамкаў у сусветным жывапісе, скульптуры і архітэктуры, ён захапляльна «ўводзіў» нас у тую або іншую эпоху, дзе мы, студэнты, пачувалі сябе сапраўднымі ўдзельнікамі планетарных мастацкіх працэсаў…»

Павел Масленікаў (1914 -1995 гг.) – народны мастак Беларусі, жывапісец, сцэнограф, педагог, кандыдат мастацтвазнаўства, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938 г.) і Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1953 г.). «Лекцыі Пятра Даркевіча былі не проста пераказам асноўных вех творчага шляху таго або іншага майстра. Для настаўніка было важна, каб мы не толькі маглі асэнсаваць эпоху, у якой тварыў мастак, але і яго своеасаблівае месца, што ён займаў у асяроддзі суайчыннікаў. Гісторыя мастацтва як дысцыпліна, якую чытаў Даркевіч, была ў нас самым любімым і цікавым прадметам…»Хрыстафор Даркевіч

Пётр Дурчын (1918 -1997 гг.) – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, графік, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Навучаўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы (1934 – 1937), скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча памяці 1905 года (1949-ы). «Упершыню я сустрэў Пятра Яўгенавіча ў бібліятэцы нашага вучылішча, якая мела выдатны збор кніг, альбомаў, каталогаў і мноства рэпрадукцый па сусветным выяўленчым мастацтве. І яшчэ запомніў яго арыгінальную люльку, з якой ён, на маю думку, ніколі не разлучаўся. Менавіта ад яго я столькі даведаўся пра нейкія таямніцы заблытанай гісторыі мастацтва, што гэтага «багажу ведаў» мне хапіла на многія далейшыя гады, бо такога настаўніка-энцыклапедыста я больш не сустракаў…»

Пётр Явіч: «Адзначу, што Даркевіч чытаў лекцыі не толькі ў вучылішчы. Ён «навучаў» і кіраўнікоў горада і вобласці, праводзіў мастацтвазнаўчыя семінары ў педагагічным інстытуце і драмтэатры, вёў спецкурс у кінатэхнікуме, неаднойчы выязджаў з лекцыямі і ў Мінск. Памятаю яшчэ, што ён ажаніўся з Ірай – сваёй вучаніцай, студэнткай нашага вучылішча, і жылі яны шчасліва да самага яго арышту. Потым, здаецца, Ірына Яраславаўна і маленькі сын Уладзік з’ехалі ў Разань…»

Гаўрыла Шульц (1903 – 1984 гг.) – скульптар, мастацтвазнаўца, педагог, заслужаны мастак РСФСР. Дзяцінства прайшло ў Беларусі. Вучыўся ва ВХУТЕМАСе – ВХУТЕИНе. Вучань А.Мацвеева, Л.Шэрвуда, В.Лішава. З 1929 па 1931 гады выкладаў скульптуру ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме. Быў членам Рэвалюцыйнай асацыяцыі мастакоў Беларусі (РАМБ). Потым пераехаў у Ленінград, дзе скончыў аспірантуру Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры. Пасля вайны выкладаў у Маскоўскім мастацкім інстытуце імя В.Сурыкава і Вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчы (былым Строганаўскім). Аўтар помнікаў Пушкіну ў Растове-на-Доне і Петразаводску, шматлікіх станковых партрэтаў, дэкаратыўных і садова-паркавых скульптурных кампазіцый. «Пётр Яўгенавіч, мой блізкі сябра і аднадумца, па натуры быў чалавек вельмі рухавы, мог за дзень прачытаць пяць-шэсць лекцый у розных установах Віцебска, а вечарам яшчэ і сустрэцца з артыстамі толькі што створанага тэатра рабочай моладзі альбо супрацоўнікамі Віцебскага акруговага таварыства краязнаўства, у тым ліку з калегамі-мастацтвазнаўцамі І.Фурманам і І.Гаўрысам, архівістам Б.Брэжгам, скульптарамі З.Азгурам і М.Керзіным, жывапісцамі Ю.Пэнам і М.Эндэ, архітэктарам Ц.Кібардзіным. З усімі ён мог знайсці агульную мову, ніколі не даходзіў да шаленства, быў заўсёды спакойны і адначасова ўсмешлівы і прыемны. Вылучаўся добрай памяццю на літаратурныя і мастацтвазнаўчыя творы, шмат з якіх умела пераказваў і нават цытаваў на памяць цэлыя фрагменты. Мала хто тады ведаў, акрамя самых блізкіх, што Пётр цудоўна ведаў Біблію, хаця ў той час гэта, мякка кажучы, не віталася, і нават наадварот. Біблія (здаецца, перайшла да яго ад бацькі, дарэчы, да рэвалюцыі ўладальніка вялікага млына) была для Пеці кладоўкай народнай мудрасці і народнай эстэтыкі. Акрамя велізарнай колькасці павучальных прытчаў і гісторый, ён часта выкарыстоўваў у сваіх лекцыях такія прымаўкі і выразы, як «Фама няверуючы», «блудны сын», «не сілаю моцны чалавек», «не хлебам адзіным жыве чалавек». Альбо: «Пабудаваў дом на пяску», «знайшоў казла адпушчэння», «куй жалеза, пакуль гарачае»… Памятаю яшчэ адно яго любімае выказванне: «Лепш быць добрым шаўцом, чым дрэнным мастаком». Словам, быў чалавек што трэба – сапраўдны інтэлігент, акрамя ўсяго іншага, надзелены ад прыроды пачуццём добрага гумару на ўсе выпадкі жыцця. Дарэчы, некаторыя маральныя якасці ён прывіў і мне, можа, неўсвядомлена, без майго ведаму, маёй волі. Цяпер ясна бачу, што некаторыя мае погляды і светапогляд у нейкай ступені фарміраваліся пад яго ўплывам. Гэта была, несумненна, асоба вялікай духоўнай сілы, якая ўмела прымусіць тых, хто яе акружаў, мысліць, разважаць ейнымі катэгорыямі і каштоўнасцямі…»

Бася Лосева – карэнная віцябчанка. Аўтар успамінаў «Горад, які заўсёды са мною» (2002 г.). Скончыла Віцебскі кінатэхнікум (1935 г.), а ў 1961-м – філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала ў газетах «Піянер Беларусі», «Віцебскі рабочы», на Мінскай тэлестудыі. Чвэрць стагоддзя, да выхаду на пенсію, выкладала рускую мову і літаратуру ў адной з сярэдніх школ Мінска. Напрыканцы 80-х мы сустрэліся і вельмі прыемна пагутарылі. У 1991 г. Бася Сямёнаўна з’ехала ў Швецыю на пастаяннае месца жыхарства, але, я ведаю, колькі разоў наведвала родны Віцебск. «У 1933-м, пасля заканчэння сёмага класа, я з маім братам паступіла ў кінатэхнікум, які якраз адкрыўся ў Віцебску на Канатнай вуліцы. Брат быў прыняты на сцэнарнае аддзяленне, а я – на тэхнічнае, дзе рыхтавалі спецыялістаў па ўстаноўцы і эксплуатацыі гукавой апаратуры. Я сябравала са студэнтамі сцэнарнага аддзялення, асабліва з паэтамі Андрэем Ушаковым і Рыгорам Жалезняком, і часта прыходзіла на іхнія лекцыі паслухаць цудоўнага настаўніка, мастацтвазнаўцу Пятра Яўгенавіча Даркевіча. І мы ўтраіх сядзелі за адной партай. Ён карыстаўся асаблівай любоўю вучняў і, здаецца, быў адзіным прафесійным мастацтвазнаўцам у горадзе. Паралельна выкладаў у мастацкім тэхнікуме, які ў 1934 г. пераўтварылі ў вучылішча. Гэта быў цудоўны чалавек: таварыскі, трапны, вясёлы. На перапынках ён заставаўся з намі, і ў калідоры, дзе вакол яго збіраўся натоўп студэнтаў, гучаў заўсёды смех. Часта Пётр Яўгенавіч без цырымоній запрашаў нас да сябе дадому. Мы, зусім маладыя, там пачуваліся вельмі вольна, забывалі пра ягоны ўзрост. А яму тады было дзесьці 35 – 37 гадоў. Але розніца ў гадах, наогул кажучы, і не такая вялікая, не бянтэжыла ні яго, ні нас. Я да гэтай пары памятаю яго з люлькай за пісьмовым сталом. І цякла бясконцая гутарка – канешне ж, пра мастацтва, літаратуру, кіно. Ён мог так уцягваць сваімі маляўнічымі расповедамі і ўспамінамі, што мы, раскрыўшы раты, забывалі пра час і слухалі аб тым, як жылі і тварылі вялікія мастакі. У такіх гутарках заўсёды прымала ўдзел і яго маладая цудоўная жонка – мастачка Ірына Яраславаўна, якая потым стала маёй блізкай сяброўкай. Іхняму сыну тады было ўсяго паўтара года…»Віцебскае мастацкае вучылішча

Уладзіслаў Даркевіч, сын Пятра Даркевіча, – доктар гістарычных навук, археолаг. «Мой дзед у 1929 годзе быў раскулачаны і сасланы ў Сібір, дзе і памёр ад голаду. Да гэтага бацька паспеў скончыць Маскоўскі ўніверсітэт і пераехаць у Віцебск, бліжэй да радзімы. Памятаю яго цудоўную бібліятэку з рэдкімі выданнямі па мастацтве, якая была спалена пад час вайны разам з нашым домам, калі горад быў акупаваны немцамі. Артыкулы бацькі друкаваліся ў мясцовых і рэспубліканскіх часопісах ды газетах. Акрамя таго, ён праводзіў вялікую асветніцкую працу: чытаў лекцыі і даклады сярод настаўнікаў, медработнікаў, чырвонаармейцаў, далучаючы іх да свету прыгожага. А яшчэ заўзята выступаў у абарону помнікаў архітэктуры, гісторыі і культуры, якія ўзрывалі яшчэ да вайны, за што падвяргаўся ганенням мясцовых улад як прыхільнік «рэлігійнага цемрашальства». Бацька быў арыштаваны 27 сакавіка 1937га. Адкрытага суда не было. Прысуд – дзесяць гадоў «без права перапіскі». Пасля рэабілітацыі бацькі я высветліў, што першапачатковае паведамленне аб смерці ад 7 студзеня 1958-га аказалася падманным: нібы памёр ад менінгіту 17 лістапада 1945 года. На самой справе бацька быў расстраляны яшчэ на пачатку лістапада 1937 года…» Гэтае апошняе сведчанне атрымана мною ў НКУС СССР па Маскве і Маскоўскай вобласці пасля майго запыту ў Мінск. Тата быў беспартыйны. Я яго зусім не памятаю. Паводле ўспамінаў маці і жыхароў Віцебска, якія яго ведалі, гэта быў жыццярадасны і добры чалавек. Усе ставіліся да яго з вялікай цеплынёй і сімпатыяй…»

Бася Лосева: «Я памятаю той час, калі так нечакана арыштавалі Пятра Яўгенавіча і некаторых іншых віцебскіх мастакоў, у тым ліку і таленавітага графіка Мініна. Паверыць у іхнюю віну было проста немагчыма. Нейкі жах апанаваў нас усіх. Баяліся гучна размаўляць, выказваць сваё стаўленне да таго, што адбываецца ў Віцебску. Пачалася страшэнная чарада даносаў. І ў той жа час на вуліцах і ў дварах спявалі песні Дунаеўскага – радасныя, светлыя, жыццесцвярджальныя. Круцілі фільмы «Вясёлыя рабяты», «Волга-Волга», «Цырк». А мы, маладыя, вельмі напалоханыя, затаіліся. А дома, зачыніўшы дверы на засаўкі, шэптам дзяліліся сваімі думкамі пра няшчасны лёс Пятра Яўгенавіча. Праўда, у душы верылі, што ўсё гэта – страшэнная памылка органаў НКУС, і хутка наш настаўнік вернецца ў аўдыторыю, закурыць сваю люльку, усміхнецца, і ўсё будзе, як раней…»

Паводле часопіса «Культура»





Войти через loginza

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

*

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>

 

上車盤| 搵樓| 豪宅| 校網| 居屋| 貝沙灣| 美孚新邨| 嘉湖山莊| 太古城| 日出康城| 九龍站 | 沙田第一城| 樓市走勢| 青衣| 西半山| 西貢| 荃灣|

雪茄网购| 雪茄| 哈瓦那雪茄| 雪茄价格| 雪茄烟网购| 雪茄专卖店| 雪茄怎么抽| 雪茄烟| 雪茄吧| 陈年雪茄| 大卫杜夫雪茄| 保利华雪茄| 古巴雪茄品牌| 古巴雪茄| 古巴雪茄多少钱一只| 古巴雪茄专卖网| 烟斗烟丝| 小雪茄| 金特罗雪茄| 帕特加斯d4 | 蒙特雪茄| 罗密欧朱丽叶雪茄| 网上哪里可以买雪茄| 限量版雪茄| 雪茄专卖| 雪茄专卖网| 雪茄哪里买| 买雪茄去哪个网站| 推荐一个卖雪茄的网站| 雪茄烟| 古巴雪茄价格| 雪茄海淘| 雪茄网| 帕拉森雪茄|

橫額| 貼紙| 貼紙印刷| 宣傳單張| 海報| 攤位| foamboard| 喜帖| 信封|

QR code scanner| SME IT| system integration| inventory management system| label printing| Kiosk| Voice Picking| POS scanner| POS printer| System Integrator| printing labels| Denso| barcode| handheld| inventory management| warehouse management| stock taking| POS| Point of sale| Business service| Web Development| app development| mobile app development| handheld device| inventory management software| pos system| pos software| pos hardware| pos terminal| printer hong kong| receipt printer| thermal printer| thermal label printer| qr code scanner app| qr scanner app| online qr code scanner| qr code scanner online mobile| qr code scanner download| mobile solutions| mdm solutions| mobile device management|

邮件营销| Email Marketing 電郵推廣| edm营销| edm| 营销软件| 推广软件| 邮件群发软件| 邮件群发| Mailchimp| Hubspot| Sendinblue| ActiveCampaign| Aweber| 邮件主题怎么写| 邮件主题| 邮件模板| Maichimp| benchmark| SMS|

Tomtop| Online Einkaufen| Zeblaze| XT175| xiaomi m365| xiaomi Roborock S50| Roborock S50| Wltoys| VISUO XS812| Viltrox EF-M2| Vernee T3 Pro| Ulefone Power 5| Tronxy X5S| SONOFF| SJCAM SJ8 PRO| Rowin WS-20| MXQ PRO| MJX Bugs 5W| lixada| LEMFO LEM8| lemfo lem4 pro| LEMFO| koogeek| kkmoon| JJPRO X5| hubsan h501s x4| hubsan h501s| Hubsan| hohem isteady pro| goolrc| Feiyu| Feiyu Tech G6| Ender 3| Creality Ender 3| Bugs 5W| anet a8 3d printer review| Anet| Anet A4| Anet A6| Anet A8| andoer| ammoon| amazfit bip|

electric bike| best electric bike| electric bikes for adults| e bike| pedal assist bike| electric bikes for sale| electric bike shop| electric tricycle| folding electric bike| mid drive electric bike| electric trike| electric mountain bike| electric bicycle| electric bike review| electric fat bike| fat tire electric bike| women's electric bike |

office| 地產代理| 辦公室| Property Agent| Hong Kong Office Rental| hong kong office| 物業投資| office building| Commercial Building| Grade A Office| 寫字樓| 商業大廈| 甲級寫字樓| 頂手| 租寫字樓| leasing| Rent Office| 地產新聞| office for sale|

school| international school of hong kong| international school| school in Hong Kong| primary school| elementary school| private school| UK school| british school| extracurricular activity| Hong Kong education| primary education| top schools in Hong Kong| Preparatory| best international schools hong kong| best primary schools in hong kong| primary school hong kong| private school hong kong| british international school| extra-curricular| school calendars| boarding school| school day| Bursary| British international school Hong Kong| British school Hong Kong| English primary school Hong Kong| English school Hong Kong| International school Hong Kong| School Hong Kong| boarding school Hong Kong| best school in Hong Kong| School fees|

electric bike| Best smartwatch| Best Wilreless earphones|