Архив за месяц: Июль 2013

Ліпскі са Смаленска

Роберт Л. Джэферсан

У час выгнання габрэяў з цэнтральнай Расіі ў Польшчу ў Смаленску, вельмі важным горадзе, жыў гандляр віном Пётр Ліпскі. Ён быў габрэем, і нарадзіўся ў Смаленску, дзе яго бацька і бацька яго бацькі гандлявалі венгерскімі вінамі. Многія гады працы і надзвычайнай ашчаднасці далі Ліпскаму капітал, і ён зрабіўся практычна самым уплывовым купцом у губернскім цэнтры.

Калі выйшаў указ аб тым, што габрэі павінны былі сысці, вядома, многія былі вельмі засмучаныя. Тады прыкладна 30 адсоткаў насельніцтва гэтага горада складалі іудэі. Пётр быў першым з тых, хто сустрэўся з генерал-губернатарам і паспрабаваў змяніць рашэнне адносна сябе. Яго намаганні не трапіць пад жахлівы ўказ, які прыйшоў з Санкт-Пецярбурга, аднак, былі дарэмныя, і, што горш за тое, губернатар Смаленска быў антысемітам да мозгу касцей. Ён не толькі выканаў волю імператара адносна габрэяў, але пайшоў яшчэ далей. Пасаду губернатара была такой, што давала яму неабмежаваную ўладу ў Смаленскай губерні. Выгнанне габрэяў стала катаваннем: генерал-губернатар накідваўся на кожнага габрэя на падведамнай яму тэрыторыі з кулакамі і жалезнымі абцасамі.

Читать далее

Аўстралійская служба бяспекі і выведкі вербавала нацысцкіх ваенных злачынцаў

Лары Шварц

Зіма 1954 года. Халодная вайна ў самым разгары. Выведвальныя службы па ўсім свеце будуюць шпіёнскія сеткі, каб кантраляваць не толькі сваіх ворагаў, але і ўласнае насельніцтва. У пасляваенныя гады няма недахопу ў шпіёнах. Праблема складаецца ў тым, каб набраць лепшых з агентаў пакуль супрацьлеглы бок, з Усходу ці Захаду, да іх не дабярэцца.

Гэтыя шпіёны такі каштоўны тавар, што іх мінулае не мае значэння. Іх мінулае саніравана – нават дакументальныя сведчанні масавых забойстваў знікаюць на замову спецслужбаў, які пасылаюць забойцаў працаваць на саюзнікаў і сяброў па ўсім свеце.

Читать далее