Архив за месяц: Февраль 2013

Адзін з пачынальнікаў

Алесь Бяляцкі

Алесь Ружанцоў… Яшчэ адно напаўзабытае імя ў аблозе нашай культуры.

Не дарма адзін з дасьледчыкаў беларускай літаратуры, пішучы пра пачатак XX стагодзьдзя, казаў, што жыцьцяпіс шмат каго з пачынальнікаў беларускага прыгожага пісьменства мог бы стаць асноваю для прыгодніцкага рамана. Вось такім драматычным, багатым на падзеі і зьмены было жыцьцё Аляксандра Ружанцова. Адное можна сказаць з пэўнасьцю — праз увесь свой жыцьцёвы шлях пранёс ён замілаваньне да Бацькаўшчыны.

Читать далее

Нацыянальны сімвал беларусаў

Л. Спаткай,

сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства

 

З незапамятных часоў нашы продкi, славяне–крывiчы, карысталiся рознымi сiмвалiчнымi знакамi, якiя служылi iм ня толькi знакамi маёмаснай прыналежнасцi, але i знакамi–абярэгамi, якiя павiнны былi дапамагчы iх уладальнiкам у паўсядзённым жыццi, або абаранiць iх пад час вайсковай справы.  Часцей гэта геаметрычныя фiгуры: прамыя або касыя («андрэеўскiя») крыжы, зоркi з чатырма,  шасцю, або  васьмю канцамi–промнямi; радзей – рэальныя або мiфiчныя iстоты.

Читать далее

Нацыянальны сцяг беларусаў

Л. Спаткай,

сапраўдны сябра Усерасійскага геральдычнага таварыства

Вядома, што ýжо сярэднявяковыя дзяржавы Еўропы мелi свае дзяржаўныя сiмвалы. Старажытныя гербы маюць, напрыклад, Чэхiя, Германiя, Англiя i многiя iншыя краiны.  Такiм жа старажытным гербам з’яýляецца i нацыянальны беларускi герб «Пагоня» – выява Святога Георгiя ў выглядзе коннага рыцара – якi мае глыбокi сэнс: белы (срэбны) колер вершнiка i яго каня сiмвалiзуе чысцiню хрысцiянятва i яго вернасць запаветам Хрыста, меч – сродак барацьбы за веру, чырвоны колер –  поле, залiтае крывею ворагаў хрысцiянства. Прычым, такiя колеры выкарыстоýвалiся ý сiмволiцы славян здаýна, бо яшчэ аýтар «Слова аб паходзе Iгаравым» упамiнае белыя харугвы i чырвоныя шчыты славянскiх вояý.

Читать далее