Архив за месяц: Декабрь 2012

Як мяняліся нашы межы ў XX ст.

Алег Трусаў

Этнаграфічная Беларусь і тэрыторыя БНР і БССР у 1918—1921 гг.

На пачатку ХХ ст. канчаткова склалася этнаграфічная тэрыторыя Беларусі, якая была зафіксавана перапісам 1897 г. Існавалі і пэўныя геаграфічныя і гістарычныя цэнтры беларускай тэрыторыі, якія былі месцамі, дзе гадавалася і дзейнічала нацыянальная эліта. У першую чаргу гэта Вільня і Менск. Да іх можна далучыць Полацк, Віцебск, Магілёў, Смаленск, а таксама некаторыя іншыя гарады, асабліва на захадзе Беларусі. Гэта Гродна, Беласток, Слонім і Брэст.

Аднак у ХХ ст. найбольш спрэчак адбылося вакол Вільні, Смаленска і Беластока — гарадоў, якія адыгралі вялікую ролю ў фармаванні беларускага менталітэту ў пераломныя моманты нашай пакручастай гісторыі.

Читать далее

Гістарычныя беларускія межы ў ацэнцы эміграцыі – 3

Ніна Баршчэўская

На старонках газэты „Бацькаўшчына” была зьмешчана публікацыя пра беларуска-летувіскія дачыненьні, якая была выклікана паяўленьнем у тагачаснай летувіскай газэце „Teviškas Žiburiai”, што выдавалася таксама ў эміграцыі – у Канадзе, артыкула летувіса, спадара Альмуса, які вырашыў ушанаваць 60-я ўгодкі беларуска-летувіскага інтэлектуала Аляксандра Ружанцова шэрагам публікацыяў, прысьвечаных менавіта беларуска-летувіскім дачыненьням. (Да беларуска-летувіскіх дачыненьняў, у: „Бацькаўшчына”, Мюнхэн, №№ 39-40 (221-222), 31.10.1954, с. 2-3; № 41 (223), 7.11.1954, с. 1-2)

Читать далее

Лакальныя моўныя рысы ў «Жыціі Аўрамія Смаленскага» (па спісе XVII ст.)

Эльвіра Ярмоленка (г. Мінск)

Са старажытных часоў захавалася вялікая колькасць тэкстаў (богаслужбовых кніг і іншых кніг высокай царкоўнай літаратуры), напісаных на царкоўнаславянскай мове. Спецыфікай гэтых тэкстаў абумоўлены той факт, што ў іх толькі спарадычна траплялі лакальныя моўныя асаблівасці. Перапісчыкі імкнуліся па магчымасці дакладней перадаваць тэкст, а адпаведна, і арфаграфію арыгінала [1, с. 106].

Читать далее

Літоўская Вільня – як нечаканы сон

Сяргей Дубавец

70 гадоў таму Літва пераняла кантроль над Вільняй. 27-28 кастрычніка 1939 г. у горад увайшло літоўскае войска.

Гэтая размова адбылася ўлетку 1992 году. Будучы рэдактарам “Нашай Нівы”, я прыйшоў да Лявона Луцкевіча, дзядзькі Лявона, галоўнага і ўсімі паважанага прадстаўніка беларусаў у Вільні, каб задаць яму ўсе самыя нязручныя пытаньні пра Вільню – старую беларускую сталіцу, пра тое, як мы яе страцілі або згубілі і ці ёсьць у нас гістарычныя шанцы страчанае вярнуць. Сёньня, у дзень 70-х угодкаў з таго моманту, калі Вільня стала толькі літоўскай, тыя колішнія адказы на мае пытаньні старога беларуса-віленчука, сьведкі перадваеннай гісторыі, падаюцца і актуальнымі, і цікавымі.

Читать далее