Архив за месяц: Октябрь 2012

Подзвіг кахання

Гэтая жанчына была адной з самых яркіх і цікавых асоб XIV–XV стагоддзяў, часу, які вядомы беларускі паэт эпохі Адраджэння Мікалай Гусоўскі назваў «Часам Вітаўта». Гісторыя захавала вобраз вялікай княгіні літоўскай Анны. Святаслаўны, другой Вітаўтавай жонкі, светлым і чыстым.

Князёўна Анна нарадзілася каля 1365 года ў Смаленску, таму ў хроніках яе часта называюць Аннай Смаленскай. Жонкай удоваго Вітаўта, удзельнага гарадзенскага князя, сына вялікага князя літоўскага Кейстута, яна стала ў трынаццаць гадоў. Самому князю тады было дваццаць сем. Вітаўт быў гарачым і страсным. Аматар жаночай прыгажосці, ён хутка захапляўся і нават гатовы быў дзеля чарговай красуні пакінуць на некалькі дзён войска пад час паходу. Ён не захоўваў вернасці сваёй першай жонцы Марыі Лукомскай і, канешне ж, здраджваў таксама Анне. Але з тых часін як юная блакітнавокая і светлакосая смаленская князёўна была названа ім ля святога алтару жонкай, яго малайцоўская бесшабашнасць змянілася на стойкую прывязанасць да сужэнкі.

Читать далее

Адам Кіркор і „краёвая“ гістарыяграфія ў кантэксце трансфармацыі Расійскай імперыі ў XIX ст.

Таццяна Валодзіна

Правінцыйная гістарыяграфія пачала актыўна развівацца ў Расіі ў паслярэформавы час. Як паказана ў працы В. Бярдзінскіх, у вялікарускіх губернях цікавасць да рэгіянальнай гісторыі мела несумненную сувязь з ліберальна–дэмакратычнымі ідэямі 1860–х г.[1] Высілкамі мясцовых гісторыкаў стала фармавацца думка пра значэнне не толькі цэнтралізацыі, але і дэцэнтралізацыі. Сэнс такога абласніцтва быў у перакананні: Расія — гэта не толькі Масква і Пецярбург, не толькі палацы і міністэрствы, канцылярыі і штабы; „Мы“ — гэта таксама Расія. А значыць, рускую гісторыю можна было вывучаць не толькі з Пецярбурга, але і з Вяткі, Разані, Ніжняга Ноўгарада. У фокусе ўвагі апыналася развіццё „абласцей“ і самадзейнасць народа.

Читать далее

Лінгвістычны аналіз паэмы «Энеіда навыварат»

Э.Блінава

Парадыйная паэма “Энеіда навыварат” – адзін з ранніх твораў беларускай літаратуры – была створана ў пачатку ХІХ ст. (каля 20-х гг.) і да публікацыі доўгі час распаўсюджвалася вусным шляхам. Вялікі ўрывак з паэмы ўпершню надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе “Маяк” пад назвай “Отрывок из Энеиды наизнанку на белорусском крестьянском наречии”, больш поўны яе спіс апублікаваны ў 1890 г. у газеце “Смоленский вестник” (№№ 10, 11).

Читать далее

Праблемы з рэальнасцю Анёла Доўгірда

1. НЕВЯДОМЫ І ІГНАРАВАНЫ

(некалькі штрыхоў да гістарычнага фону філасофіі Доўгірда)

Энгельс Дарашэвіч, беларускі гісторык філасофіі, падкрэслівае, што Доўгірд быў тыповым мысляром эпохі Асветніцтва [1]. Сапраўды, калі разглядаць яго як чалавека, які верыў у розум і спрабаваў выпрацаваць новы — альтэрнатыўны «старому», г. зн. схаластычнаму, метад пазнання, і быў здольны да пераймання філасофскіх ідэяў «мадэрнай эпохі», то можна пагадзіцца з тэзай Дарашэвіча. Але філасофія Асветніцтва была ў вялікай ступені вызваленчым ці нават рэвалюцыйным праектам. Дэ Фантэнэль, Бэйль, Ламэтры, Гельвецый, Вальтэр і амаль усе энцыклапедысты былі зацятыя змагары супраць старога рэжыму ў шырокім сэнсе слова, які азначаў для іх не толькі манархію або сацыяльную няроўнасць, але і цемрашальства, забабоны і адсталасць (якія звычайна асацыяваліся з хрысціянскай рэлігіяй).