Архив за месяц: Январь 2012

Растоптанная наука: археологи Подесенья и политические репрессии

А.А. Чубур

В результате развернутых в СССР политических репрессий 1920-1950-х  гг. отечественной науке был нанесен непоправимый ущерб. Особенно пострадали деятели, представлявшие гуманитарное направление – как столичные, так и краеведы из глубинки. В статье кратко рассматривается научный вклад и судьба репрессированных археологов,  чья  исследовательская  деятельность  была  связана  с  бассейном Десны. Среди  них  –  Б.С. Жуков, М.Я. Рудынский, Б.А. Латынин, В.П. Левенок, Е.А. Калитина, Г.И. Горецкий и многие другие. Подчеркивается актуальность исследований преступлений тоталитарного режима для современного этапа Российской истории.

Это время не следовало бы вычеркивать из социальной памяти.

Самое глупое, что мы можем сделать, – это поскорее забыть о

нем; самое малое – помнить об этом  времени, пока семена его

не истлели.

Борис Стругацкий

Читать далее

Жыццё і дзейнасць адміністратара Магілёўскай архідыяцэзіі Сцяпана Данісевіча

Юрась Бачышча

Вывучэнне беларускага каталіцкага руху пачатка ХХ стагоддзя было пачата яшчэ самімі яго удзельнікамі. Першыя навуковыя працы аб ім выходзяць з пад пяра актыўнага змагара за беларускасць касцёла, старшыні беларускага гуртка ў Віленскай каталіцкай семінарыі, аднаго з арганізатараў З’езда беларускага духавенства ў Мінску ў 1917 годзе – айца Адама Станкевіча. Большасць яго твораў убачыла свет ужо пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі і, вядома, вызвала абурэнне партыйных органаў, якімі ён быў пасля рэпрэсаваны. У час савецкай улады сапраўдная гісторыя царквы была схавана за ідэалагічную шырму, а ў некалькіх надрукаваных агітацыйных брашюрах пераважаў атэістычны антыцаркоўны напрамак. Сапраўдная гісторыя царквы пісалася ў гэты час у эміграцыі. Вялікую цікавасць маюць артыкулы айца Льва Гарошкі, якія друкаваліся ў часопісе “Божым шляхам”, выдаваўшымся ў Лондане. Там мы знаходзім звесткі не толькі па гісторыі царквы ў Беларусі, але і пра асобных хрысціянскіх дзеячоў. Гэтыя матэрыялы ляглі ў аснову больш пазнейшых публікацый Ю.Гарбінскага “Беларускія рэлігійныя дзеячы ХХ стагоддзя” і некалькіх артыкулаў Я.Траццяка. Апошнім, дарэчы, быў сістэматызаваны матэрыял па беларускаму каталіцкаму руху і напісана грунтоўная дыссертацыя “Культурна-асветніцкая дзейнасць беларускіх каталіцкіх святароў (пач.ХХст. – 1939г.)”. Акрамя згаданых прац гісторыя царквы ў апошнія гады даследавалася В.В.Грыгор’евай, У.І.Навіцкім, айцом У.Завальнюком, У.Конанам і інш. Гэтыя творы ажывілі нашу духоўную спадчыну, паднялі з небыцця гісторыю царквы ў Беларусі і вярнулі народу яго герояў, якія змагаліся за нацыянальнае адраджэнне ў цяжкія часы панавання расійскага царызму. Перад намі паўсталі ў новым свеце постаці прафесара каталіцкай духоўнай акадэміі Б.Эпімах-Шыпілы, святароў Ф.Абрантовіча, Ф.Будзькі, В.Гадлеўскага, А.Станкевіча і іншых.

Читать далее

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы – 5

Ніна Баршчэўская

Маскоўская камісія, якая правяла сыстэматычную апрацоўку беларуска-расейскага моўнага памежжа, на жаль, не зрабіла падобных досьледаў на беларуска-ўкраінскай мяжы. Але, тым ня менш, у сьвятле вынікаў працы Камісіі стала ясным, што абодва ранейшыя дасьледнікі – і Рыттых, і Карскі – у этнаграфічныя межы Беларусі ўключалі толькі чыстыя беларускія гаворкі, пакідаючы навонкі ўсе прасторы, мова якіх здраджвала нейкія паважнейшыя элемэнты мовы суседняй. Пры тым яны, рыхтуючы свае карты, зусім ня бралі пад увагу этнаграфічных, гістарычных ды іншых, ня моўных, але важных фактаў. У выніку гэтага Браншчына, Пскоўшчына ды частка Палесься апынуліся па-за этнаграфічнымі межамі Беларусі – піша М. Агнявіда на старонках мюнхэнскай газэты „Бацькаўшчына”. Калі рэч ідзе пра Заходняе Палесьсе, дык гэтую памылку заўважылі дзеячы БНР і выправілі яе на Этнаграфічнай Карце Беларускай Народай Рэспублікі, выдадзенай у 1919 годзе.

Читать далее