Архив за месяц: Декабрь 2011

Апанас Вінцэнтавіч Ярушэвіч (1867 – да 1924) – да пытання аб біяграфіі і навуковай спадчыне

С.П. Астанковіч*

Імя А. В. Ярушэвіча непарыўна звязана са стварэннем шэрагу фундаментальных навуковых прац па гісторыі Беларусі і беларускай філалогіі. Аднак, на вялікі жаль, зараз пра яго асобу мала што вядома нават вузкім спецыялістам.

Звесткі пра Ярушэвіча ў беларускіх энцыклапедыях і іншых даведніках фактычна адсутнічаюць, у навуковай і публіцыстычнай літаратуры можна з цяжкасцю знайсці фрагментарную інфармацыю пра гэтага даследчыка [4, C. 26; 5, С. 125 – 126; 7, С. 134 – 136, 142 – 143].

Постаць Ярушэвіча і яго працы не сталі аб’ектам вывучэння айчыннай навукі. На нашу думку, даследванне светапогляду і асаблівасцей фармавання інтэлігенцыі Беларусі другой паловы XIX – пачатку XX ст. немагчыма без разгляду біяграфій асобных яе прадстаўнікоў.

Читать далее

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы – 4

Ніна Баршчэўская

Пскоўскі дыялект на захадзе мяжуе з латыскай і эстонскай мовамі, а на поўначы й паўночным усходзе – з моваю расейскай. Паўднёвая мяжа гэтага дыялекту з гаворкамі Віцебшчыны й паўночнымі гаворкамі Смаленшчыны невыразная, таму што шмат у іх супольных рысаў – піша на старонках „Запісаў” Ян Станкевіч (Пскоўскі дыялект, у: ,,Запісы”, № 1, Мюнхэн 1962, с. 178-202).

Паводле Маскоўскай дыялекталягічнай камісіі, праходзіць яна прыблізна ўздоўж адміністрацыйнае мяжы былых Пскоўскай і Цьверскай губэрняў з былымі Віцебскай і Смаленскай губэрнямі, крыху на поўнач ад гэтае мяжы (тамсама, с. 178).

Читать далее

Беларускі Эльзас і Лятарынгія (Смаленшчына)

Гутарка з Алегам Трусавым

Аўтар і вядучы Сяргей Абламейка

Нядаўна мне давялося прачытаць успаміны віленскага беларускага дзеяча часоў вайны, доктара мэдыцыны Язэпа Малецкага «Пад знакам Пагоні». Выдадзеныя яны ў 1976 годзе ў Таронце беларускім выдавецтвам «Пагоня». Са старонак кнігі паўстаюць страшныя карціны віленскай беларускай трагедыі ў канцы 30-х пачатку 40-х гадоў. Над беларусамі ў беларускай сталіцы зьдзекваліся і палякі, і летувісы, і расейцы, і немцы. І ня толькі зьдзекваліся, але і нішчылі нас, даносілі на нас, і, нават, ужо будучы самі ў падпольлі, адстрэльвалі нашых дзеячоў. Напрыклад, толькі на суседняй Лідчыне за час вайны польскае падпольле забіла 1200 беларусаў. Трагедыя адарванага ад краіны места…

Але там, на беларускім Захадзе, гістарычныя абставіны склаліся так, што як на Віленшчыне, гэтак і на Беласточчыне, існаваў уласна беларускі рух, які так ці іначай бараніў беларусаў і сьведчыў пра іхную прысутнасьць. Там акупанты так ці іначай заўсёды лічыліся і лічацца зь беларусамі.

А што на беларускім Усходзе, падумалася мне, што са Смаленшчынай і Смаленскам? Там ужо цэлыя стагодзьдзі ніхто не бароніць Беларушчыну. Чым гэтае места было для Беларусі і чым яно ёсьць для нас цяпер? Ці закрытае смаленскае пытаньне? І ўвогуле — ці дастаткова ўвагі мы надаем Смаленску, аглядаючыся на сваю гісторыю?

Читать далее

Тэрытарыяльны абсяг беларускай народнай мовы – 3

Ніна Баршчэўская

У. Глыбінны, аўтар публікацыі пад назовам Смаленшчына … адвечная зямля беларускага народу, зьмешчанай на старонках нью-ёрскага часопіса „Беларуская Думка” (у: № 5, Нью-Ёрк – Саўт Рывэр 1963, с. 10-18), піша пра захаваныя ў народзе асаблівасьці беларускае мовы Смаленшчыны. Адзначае ён, што ў жыхароў Смаленшчыны ёсьць шмат арыгінальных беларускіх лексэмаў, напр.: бажніца, калыска, катух, кубел, страха, хата; бохан, калдуны, крупнік, шмалец, страва, бульба; андарак, камізэлька, намітка, сьвітка, хустка; хадакі, чаравікі; кравец, шавец; крыніца і г.д. Усе гэтыя словы – заўважае У. Глыбінны – сьведчаць пра лучнасьць смаленскага лексычнага складу з агульнабеларускім.

Читать далее

На Смоленщине создается Белорусское землячество

В регионе будет создано Белорусское землячество. Такое решение принято на встрече смолян, уроженцев Республики Беларусь, проходившей в отделении Посольства РБ в Смоленске.

Цель создания землячества – содействие сохранению и приумножению традиций, сложившихся и формирующихся у славянских народов в историческом взаимодействии с другими национальностями и культурами России.

Важной задачей землячества является совместное проведение культурных и познавательных мероприятий на Смоленщине, изучение ее исторического наследия, организация национальных вечеров.

По итогам встречи создан организационный комитет, который возьмет на себя подготовку необходимой документации и создания структуры землячества. Его возглавит вице-губернатор Сергей Кривко.

«В настоящее время в регионе проживает около 40 тысяч белорусов, но они никаким образом не представлены в общественно-культурной жизни Смоленщины, – отметил Сергей Кривко. – С удивлением мы узнали, что в области нет зарегистрированной организации, представляющей одну из самых многочисленных народностей России. Создание землячества даст возможность белорусам, которые проживают на территории Смоленской области, активно участвовать в общественно-культурной жизни региона и двух государств».

Администрация Смоленской области