Архив за месяц: Август 2010

Беларусы на Смаленшчыне яшчэ не перавяліся

Усім вядома як беларусы адстаюць ад сваіх суседзяў у пытаннях абароны роднай мовы, захавання гісторыка-культурнай спадчыны і нацыянальнай тоеснасці. Беларусы надзвычай асцярожныя, бо інакш нам нельга: кожны раз узнімаючы ці то моўнае, ці то тэрытарыяльна-этнаграфічнае пытанне, мы думаем пра магчымыя наступствы.

У “Нашым Слове” ад 19 траўня 2010 г. размешчаны адказ прафесара Івана Лепешава спадару Сяргею Арцюху, які з абурэннем пісаў пра неабходнасць беларускай адукацыі на Смаленшчыне, Браншчыне і Пскоўшчыне. З высновамі прафесара Лепешава цяжка не пагадзіцца: зрусіфікаванае насельніцтва наўрад ці ўхваліць гвалтоўную ці добраахвотную “беларусізацыю”, якая і ў Беларусі мала каму патрэбная. Масавы беларускі рух на Смаленшчыне, Браншчыне і Пскоўшчыне не існуе і, бадай, ніколі там не ўзнікне, хоць яшчэ доўга тубыльцы будуць адчуваць сваю адрознасць ад вялікарусаў, а некаторыя з іх можа і ўсядомяць сябе беларусамі. Читать далее